Метадычная скарбонка

Нясумныя ўрокі працоўнага навучання

Без матыву любая дзейнасць, у тым ліку і вучэбная, ніколі не бу­дзе эфектыўнай. Э.М.Браверман У сучасных умовах развіцця адукацыйнай сістэмы стаіць пытанне, як забяспечыць якаснае навучанне кожнага вучня, павысіць матывацыю да навучання, даць магчы­масць для яго далейшага развіцця. На жаль, у апошні час прыходзіцца ўсё часцей адзначаць, што ў большасці сучасных навучэнцаў няма стойкай цікавасці да навучання. Прычыны тут розныя, ... Падрабязней »

Імпульс да матэматычнага развіцця

Чалавек у сучасным грамадстве — гэта чалавек не столькі ўзброены ведамі, колькі такі, які ўмее здабываць веды, прымяняць іх на практыцы і рабіць гэта мэтанакіравана. Багацце разнастайнай навуковай інфармацыі ў розных галінах, яе дынамічнае змяненне робяць немагчымым у рамках школьнай праграмы вывучэнне ўсіх прадметаў, у тым ліку і матэматыкі, у поўным аб’ёме. Узнікае неабходнасць выйсці за рамкі традыцыйных падыходаў, працаваць ... Падрабязней »

Акцэнт — на ініцыятыўнае маўленне

Камунікацыя — гэта зносіны. І яна асабліва важная ў нашым сённяшнім жыцці, калі сучасныя тэхналогіі цвёрда ўвайшлі ў кожны дом. Самым галоўным для камунікацыі на замежнай мове з’яўляецца навучанне ініцыятыўнаму маўленню навучэнцаў. Гэта маўленне, дзе вядучай з’яўляецца ўласная думка таго, хто гаворыць, прысутнічае натуральная чалавечая патрэба ў зносінах. Тут цэнтр цяжару працэсу навучання мове павінен паступова перамяшчацца з працэсаў запамінання ... Падрабязней »

Па-іспанску лёгка і нязмушана

Самае вялікае задавальненне ў працэсе работы настаўніца іспанскай мовы сярэдняй школы № 114 Людміла Генадзьеўна Кажамякіна атрымлівае ад поспехаў сваіх выхаванцаў, ад правядзення ўдалых урокаў. Навучэнцы педагога штогод заваёўваюць дыпломы на заключным этапе Рэспубліканскай алімпіяды па іспанскай мове. Так, у мінулым навучальным годзе дзесяцікласніца Аляксандра Бабак была адзначана дыпломам ІІ ступені, навучэнец 10 класа Павел Смірноў — дыпломам ІІІ ступені. ... Падрабязней »

Калі мова Паскаль ужываецца з чалавечай

Рашэнне напрасіцца на ўрок да настаўніка інфарматыкі базавай школы № 10 Наваполацка Уладзіміра Вячаслававіча Цымановіча прыйшло спантанна. Спачатку трошкі сумнявалася, ці пагодзіцца (навучальны год толькі пачаўся, і ў галаве іншы клопат). Але Уладзімір Вячаслававіч пагадзіўся лёгка і хутка. Як аказалася, яго ўрок быў такім жа лёгкім і нязмушаным, як і рашэнне аб маім запрашэнні. Забягаючы наперад, хочацца падзякаваць яму за ... Падрабязней »

У адзінстве ўсіх і ўнікальнасці кожнага педагога

Метадычны практыкум Мэта: садзейнічаць павышэнню ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці намеснікаў дырэктараў у вырашэнні пытанняў эфектыўнага кіравання метадычнай работай ва ўстанове адукацыі як неабходнай умовы забеспячэння якаснай адукацыі. Задачы: 1) пазнаёміць з тэарэтычнымі аспектамі кіравання метадычнай работай ва ўстанове адукацыі; 2) удасканальваць прафесійную кампетэнтнасць удзельнікаў метадычнага практыкуму ў ходзе ўключэння іх у работу па стварэнні інтэлектуальнай карты кіравання метадычнай работай; 3) распаўсюджваць ... Падрабязней »

“Нам мир завещано беречь”

Дзень ведаў — гэта не толькі ўрачыстая лінейка, кветкі і віншаванні, гэта восеньскае свята, якое робіць адметным і першы ў новым навучальным годзе ўрок. Гэты ўрок павінен быць цікавым, непаўторным, запамінальным. Менавіта ён з’яўляецца асновай, якая стымулюе ў навучэнцах жаданне прадоўжыць навучанне, знаёміцца з новай, карыснай і цікавай інфармацыяй. Сёлета тэма першага ўрока гучыць “Нам мир завещано беречь”. Гэты радок ... Падрабязней »

Для рэалізацыі вучнёўскіх амбіцый — даследчая дзейнасць

“Магчыма, з ліку маіх вучняў вучонымі стануць адзінкі. Ды і, далучаючы дзяцей да даследчай работы, не стаўлю я сабе такой задачы, а вось сфарміраваць у іх зацікаўленыя, неабыякавыя адносіны да навакольнага свету, імкненне яго спазнаваць і асвойваць, вызначаць сваё месца ў ім, па магчымасці пазітыўна ўплываць на ход падзей — гэта лічу вельмі важным”, — гаворыць настаўніца інфарматыкі ліцэя № ... Падрабязней »

Інтэграцыя паміж прадметамі

Методыка навучання, як i ўся дыдактыка, перажывае складаны перыяд. Змяніліся мэты агульнай сярэдняй адукацыі, распрацоўваюцца новыя вучэбныя планы, новыя падыходы да выкладання не асобных дысцыплін, а інтэграваных адукацыйных галін. Ствараюцца новыя канцэпцыі адукацыі, заснаваныя на дзейнасным падыходзе. Вядома, што якасць ведаў вызначаецца тым, што ўмее з iмi рабіць той, хто навучаецца. Інтэграванае навучанне мае на ўвазе правядзенне бінарных урокаў i ... Падрабязней »

Экалагічная адукацыя “па-жураўлінаму”

Напрыканцы навучальнага года адбыўся 51-ы Рэспубліканскі семінар-акцыя “Настаўнік года” — адукацыі Шаркаўшчынскага раёна”. Германавіцкая школа гасцінна адкрыла дзверы гасцям — удзельнікам конкурсу “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” розных гадоў, кіраўнікам устаноў адукацыі, метадыстам, спецыялістам РАА, педагогам Шаркаўшчынскага раёна. Семінар мае адметныя асаблівасці. Па-першае, у Шаркаўшчыну завіталі чатыры пераможцы конкурсу розных гадоў: Ірына Клявец, Юрый Андрэйчык, Інеса Зубрыліна, Віктар Жук. Па-другое, упершыню ... Падрабязней »