Архіў катэгорыі : Псіхалогія +

На старт, увага — экзамен!

Набліжэнне заканчэння навучальнага года, падвядзенне вынікаў навучання, барацьба за новыя адукацыйныя перспектывы радуе і хвалюе старшакласнікаў з бацькамі і педагогаў. Гады навучання ў школе, сумеснае пераадоленне цяжкасцей, перажыванне поспехаў, прасоўванне па лесвіцы дасягненняў згуртоўваюць педагогаў, навучэнцаў, бацькоў, таму нам здаецца правільным аб’яднанне вучняў, бацькоў і педагогаў у такую супольнасць, як сям’я. Старшакласнікі з дарослымі, якія іх падтрымліваюць, зараз стаяць адначасова ... Падрабязней »

Як спусціцца з крутых беражкоў страху і трывогі да ракі Гармоніі?

Нараджаецца дзіця. У свет прыхо­дзіць, расце, развіваецца новы чалавек. З кожным днём, тыднем, месяцам дзіця становіцца складанейшым, дасканалейшым, разумнейшым. Гэты працэс развіцця даецца яму не так проста. Дзяцінства — яркі, насычаны, эмацыянальны, а часам і драматычны ўзроставы перыяд. У дзіцячае жыццё ўбудоўваюцца страхі, трывога. Трывога можа з’явіцца ў дзіцяці ўжо з 7 месяцаў, а пэўныя страхі — у 8—12 месяцаў. Гэта ... Падрабязней »

Не позна выбраць, сем разоў адмераўшы

Успамінаючы дзяцінства, кожны з нас адзначыць, што змяніў прыхільнасць да некалькіх відаў прафесій: ад вадзіцеля, які перавозіць цыркавых жывёл, да касманаўта, ад міліцыянера да банкіра ці ад мараплаўца да педагога. Мы развіваліся, пазнавалі сябе лепш, мянялі перавагі. Для старшакласнікаў жарты скончыліся, і яны робяць сур’ёзны выбар: кім быць, куды ісці вучыцца далей? Ніхто не прыме за маладых людзей правільныя рашэнні. ... Падрабязней »

Рэгулюем дзіцячую агрэсію

Як паставіліся б да такога выказвання людзі, якія не займаюцца педагагічнай працай: “Няма больш цікавай і больш эмацыянальнай прафесіі, чым педагог!”? Хутчэй за ўсё, пагадзіліся б, дадаўшы аргументаў пра вечную маладосць педагога, пра прастору для творчасці, пра магчымасць сяброўства з дарослымі вучнямі на ўсё жыццё. Прафесійны педагог таксама пагодзіцца з выказваннем. Аднак паглыблены ў вопыт узаемадзеяння з вучнямі, апіша і ... Падрабязней »

Зімовая сцюжа ці мяккае цяпло канкурэнцыі?

“Дыялог з чытачом” Напярэдадні самага яскравага зімовага свята важна пагаварыць пра канкурэнцыю ў дзіцячым калектыве, каб яе тэмпература не скавала лёдам радасныя эмоцыі дзяцей і бацькоў ці не расплавіла сяброўскія пачуцці ўсіх удзельнікаў педагагічных зносін. Наколькі для дзяцей натуральныя прынцыпы канкурэнцыі? Ці варта культываваць прынцып спаборніцтва ў адукацыі? Можа, варта пазбягаць ацэнак і параўнанняў? Пытанні важныя і цяжкія. Аднак паспрабуем ... Падрабязней »

Падтрымаць здольнасць бачыць свет светлым

Ці заўважалі вы, што дзіця любога ўзросту аддае перавагу зносінам са станоўча эмацыянальнымі дарослымі перад зносінамі з людзьмі больш стрыманымі, сухімі ці зараджанымі адмоўнымі эмоцыямі? “Гэта аксіёма”, — скажуць многія педагогі. Дык чаму б нам у школе не ўдзяляць больш увагі эмацыянальнаму выхаванню дзяцей, развіваючы гэтую сферу, акцэнтуючы ўвагу на ёй, удасканальваючы свой эмацыянальны інтэлект? У гэтым выпадку мы паспрыяем ... Падрабязней »

Мець зносіны ці не  мець — вось у чым пытанне?!

“У кожным жарце ёсць толькі доля жарту”. Часам чуем мы такое выказванне ад вастрасловаў. У цяперашні момант мы з гэтым згодны на ўсе сто. Адчуем на сабе гэты незвычайны ракурс успрымання быццам бы несур’ёзнага занятку, пройдзем іспыты выбарам метафары. Уявіце, што перад вамі яйка. Якога яно колеру і памеру, не мае значэння, галоўнае — вызначыцеся, каму яно належыць: чарапасе, змяі, ... Падрабязней »

Хто падрыхтуе дарослых будучыні

Калі параўнаць адукацыю з жылым домам, то што ў ім галоўнае для чалавека? Каб было цёпла, утульна, бяспечна і можна было развівацца. Гэта важна для ўсіх, хто жыве ў доме, як дзецям, так і дарослым. Псіхалагічны мікраклімат у нашым метафарычным доме ствараюць у асноўным дарослыя, а дзеці ў ім існуюць, жывуць шчасліва ці не, развіваючыся інтэнсіўна, дынамічна, мала-памалу ці нават ... Падрабязней »

Адэкватная ацэнка ў самаразвіцці

Пачынаецца новы навучальны год, і актуальным становіцца пытанне аб прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў праз асваенне псіхалагічных прынцыпаў арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці. Якія б змены ні праходзілі ў адукацыі, у канчатковым выніку яны замыкаюцца на педагогу, якому ва ўсе часы належала вядучая роля ў выхаванні падрастаючага пакалення, здольнага жыць у гармоніі з навакольным асяроддзем і да сябе падобнымі. Арганізаваць любую дзейнасць, у тым ... Падрабязней »

Школьны лагер падымае ветразі

Летнія школьныя канікулы так блізка, што да іх засталося раз-другі ўдыхнуць духмянага майскага паветра! Аднак канікулы — для дзяцей. Нам, педагогам, яшчэ трэба напаўняць ветразі прафесіяналізму вятрамі актыўнасці і нестандартнасці, гэта значыць папрацаваць творча. Нагода? Надыходзіць сезон адкрыцця школьных лагераў. Якой павінна быць летняя школа для дзяцей, каб прыходзіць у яе з радасцю? Адказ відавочны: непадобнай да асенняй, зімовай, вясенняй. ... Падрабязней »