Інтэграцыя паміж прадметамі

Методыка навучання, як i ўся дыдактыка, перажывае складаны перыяд. Змяніліся мэты агульнай сярэдняй адукацыі, распрацоўваюцца новыя вучэбныя планы, новыя падыходы да выкладання не асобных дысцыплін, а інтэграваных адукацыйных галін. Ствараюцца новыя канцэпцыі адукацыі, заснаваныя на дзейнасным падыходзе. Вядома, што якасць ведаў вызначаецца тым, што ўмее з iмi рабіць той, хто навучаецца. Інтэграванае навучанне мае на ўвазе правядзенне бінарных урокаў i ... Падрабязней »

Да сацыяльных каштоўнасцей — праз адукацыю і дыялог культур

Семінар-практыкум “Змест кампетэнцый для фарміравання дэмакратычнай культуры і іх дэскрыптары” прайшоў у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. У рабоце семінара прынялі ўдзел 30 настаўнікаў англійскай мовы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мінска, выкладчыкі ІПКіПК МДЛУ. Сучасны свет, які глабалізуецца, дыктуе свае правілы: падрастаючае пакаленне павінна быць адукаваным і валодаць кампетэнцыямі міжкультурнага ўзаемадзеяння, прадукцыйных і бесканфліктных зносін, моўнымі навыкамі; праяўляць адказнасць пры прыняцці ... Падрабязней »

Экалагічная адукацыя “па-жураўлінаму”

Напрыканцы навучальнага года адбыўся 51-ы Рэспубліканскі семінар-акцыя “Настаўнік года” — адукацыі Шаркаўшчынскага раёна”. Германавіцкая школа гасцінна адкрыла дзверы гасцям — удзельнікам конкурсу “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” розных гадоў, кіраўнікам устаноў адукацыі, метадыстам, спецыялістам РАА, педагогам Шаркаўшчынскага раёна. Семінар мае адметныя асаблівасці. Па-першае, у Шаркаўшчыну завіталі чатыры пераможцы конкурсу розных гадоў: Ірына Клявец, Юрый Андрэйчык, Інеса Зубрыліна, Віктар Жук. Па-другое, упершыню ... Падрабязней »

Кіраванне пазнавальнай дзейнасцю

Вучэбная дзейнасць па-сапраўднаму развіццёвай і асобасна значнай стане тады, калі будзе звязана з вырашэннем праблем у выніку актыўнай сумеснай або самастойнай дзейнасці. Сучасны ўрок нельга ўявіць без выкарыстання актыўных метадаў навучання, якія прадугледжваюць разнастайнасць відаў, форм і спосабаў дзейнасці, сярод якіх важнае месца займаюць праблемна-пошукавыя, што ствараюць сітуацыі для самастойнага пошуку і свабоднага выбару, практычныя, наглядныя. Немагчымы сучасны ўрок і ... Падрабязней »

Калі ўдача і няўдача адна на ўсіх

Узровень супрацоўніцтва ў адукацыйным працэсе — актуальная праблема для педагогаў, якія працуюць з высокаматываванымі навучэнцамі. Пры ўсіх формах арганізацыі адукацыйнага працэсу вялікае значэнне мае характар адносін паміж яго ўдзельнікамі: настаўнікам і навучэнцамі, паміж самімі навучэнцамі. Станоўчы характар гэтых адносін стымулюе пазнавальную дзейнасць навучэнцаў, павышае яе выніковасць. Практыка паказвае, што заняткі ў рознаўзроставых групах праходзяць у нязмушанай атмасферы, цікава, навучэнцы адчуваюць ... Падрабязней »

Для развіцця крытычнага мыслення — праблемныя пытанні, заданні, сітуацыі

Узровень развіцця разумовых здольнасцей вызначае ўменне правільна мысліць, дабівацца поспехаў у вырашэнні праблем, таму трэба навучыць не толькі разумець, але і мысліць. Для гэтага неабходна развіваць разумовыя здольнасці вучняў. Гэтае развіццё забяспечвае магчымасць самастойна авалодваць ведамі. Але такая дзейнасць павінна быць матываванай, таму неабходна, каб вучні разумелі карыснасць сваёй вучэбнай работы і маглі асэнсаваць матывы сваёй дзейнасці. Усе гэтыя складнікі ... Падрабязней »

Вучэбныя матэрыялы ў персанальным блогу настаўніка

Пошук адказу на пытанне “Як зрабіць адукацыйны працэс больш эфектыўным?” прывёў мяне да стварэння асабістага адукацыйнага блога, у аснове якога ляжаць інтэрактыўныя цікавыя практыкаванні па інфарматыцы для навучэнцаў 6—11 класаў. Як вядома, існуе мноства метадаў навучання, розныя тыпы ўрокаў, якія ставяць адзіную мэту — якаснае засваенне ведаў навучэнцамі. Але мадэрнізацыя адукацыі, якая грунтуецца на новых інфармацыйных тэхналогіях, прадугледжвае фарміраванне новых ... Падрабязней »

Кім быць — вось у чым пытанне

Пра асабістую прафесійную перспектыву выпускніка Адказны час выбару і прыняцця рашэнняў у старшакласнікаў. Яны разам з бацькамі і настаўнікамі вырашаюць пытанне не менш важнае, чым Гамлетаўскае “быць ці не быць?”. Толькі гучыць яно па-іншаму: “Кім быць?”. Яшчэ Фрэнсіс Бэкан у ХVI стагоддзі гаварыў, што шчаслівыя тыя, чыя прырода знаходзіцца ў згодзе з іх заняткамі. Непрадукцыйная бязрадасная дзейнасць становіцца не толькі ... Падрабязней »

Цацка-камп’ютар — надзейны памочнік

Калі ў нашым жыцці толькі з’явіўся камп’ютар, для многіх ён стаў цацкай. Камп’ютарныя гульні зацягвалі не толькі дзяцей, але і дарослых. На шчасце, для мяне былі забавай не гульні, а трэнажоры хуткага друкавання дзесяццю пальцамі. Потым з’явілася цікавасць да графічных і музычных файлаў. На пачатковым этапе авалодання камп’ютарам былі цяжкасці ў асваенні і прымяненні на практыцы разнастайных праграм, але адначасова ... Падрабязней »

Добрую школу робіць каманда

Сёння перад агульнаадукацыйнай школай стаіць шэраг праблем, звязаных са стварэннем спецыяльных умоў для атрымання навучэнцамі якаснай адукацыі пры захаванні іх здароўя. У сярэдняй школе № 1 Дзятлава сёння нараўне з вынікамі вучэбнай дзейнасці па вучэбных прадметах значнымі паказчыкамі якасці адукацыі з’яўляюцца асобаснае развіццё, прафесійнае самавызначэнне, стан здароўя, сфарміраванасць навыкаў здаровага ладу жыцця і бяспечных паводзін навучэнцаў, паспяховае працаўладкаванне выпускнікоў, а ... Падрабязней »