Tag Archives: Мінск

Каб вучні дасканала ведалі родную мову

Інтэрактыўныя метады навучання, інтэлектуальныя гульні і конкурсы для развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры і ў пазакласнай рабоце выкарыстоўвае настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 16 Мінска Таццяна Іванаўна Шкурко. Напрыканцы мінулага года яна атрымала прэмію Мінгарвыканкама за адпаведны вопыт работы. Яго эфектыўнасць пацвярджаецца высокай якасцю ведаў, якія дэманструюць яе вучні, а таксама іх перамогамі ... Падрабязней »

У чаканні Каляд

Шчыра кажучы, яшчэ за тыдзень да выхаду нашага “Партфоліа”, думала, што матэрыял у рубрыку “Рэпартаж з урока” не атрымаецца. Настаўнікі, якім я тэлефанавала, гаварылі аб сваёй загружанасці ў канцы чвэрці, аб правядзенні ўрокаў кантролю, на якіх асабліва няма чаго паказваць, аб выстаўленні адзнак і падрыхтоўцы справаздачнай дакументацыі адміністрацыі — адным словам, запрашалі мяне да сябе на ўрокі толькі пасля Новага ... Падрабязней »

Дрэва праектаў вырасцілі вучні пачатковых класаў гімназіі № 16 Мінска

Агульнаадукацыйная школа сёння павінна фарміраваць не толькі цэласную сістэму ведаў, уменняў, навыкаў, але і вопыт самаразвіцця і адказнасці навучэнцаў, здольнасці да стваральнай дзейнасці — гэта значыць ключавыя кампетэнцыі, якія вызначаюць сучасную якасць адукацыі. Калі ў традыцыйнай адукацыйнай практыцы асноўная функцыя педагога — трансляцыя інфармацыі (выкладанне), то ў рабоце над даследчымі праектамі гэтая функцыя адыходзіць на другі план. Ва ўмовах такога ... Падрабязней »

У майстэрні першай дапамогі

У 2012 годзе ў сярэдняй школе № 2 Мінска быў адкрыты Міжшкольны цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі моладзі Фрунзенскага раёна і майстэрня першай дапамогі, у якой дзяўчынкі пачалі асвойваць навыкі аказання першай медыцынскай дапамогі. Ужо праз год школа пры падтрымцы Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа прыняла ўдзел у праекце па навучанні насельніцтва правілам аказання першай дапамогі ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый. У 2014 ... Падрабязней »

Па інтэрактыўнай мадэлі навучання

Настаўніца фізікі гімназіі № 192 Мінска Людміла Валер’еўна Каралёва лічыць, што фізіка — гэта філасофія розуму, прыгажосці і трыумфу прыроды, што фізіка пабуджае да творчасці. Таму ў сваёй педагагічнай дзейнасці педагог стварае ўмовы для развіцця творчых здольнасцей навучэнцаў праз уключэнне іх у працэс мадэлявання заканамернасцей і з’яў прыроды. Для гэтага яна выкарыстоўвае праектны і даследчы метады, групавыя формы работы, інфармацыйна-камунікацыйныя ... Падрабязней »

Арфаграфічная размінка

Настаўніцу пачатковых класаў гімназіі № 22 Мінска Вольгу Валянцінаўну Чарнушэвіч я адшукала на гарадскім конкурсе прафесійнага майстэрства “Сталічны настаўнік — сталічнай адукацыі” ў намінацыі “Мы — маладыя!”, дзе педагог уваходзіла ў склад журы і ацэньвала работу пачынаючых настаўнікаў. На маю просьбу наведаць адзін з яе ўрокаў Вольга Валянцінаўна адрэагавала спакойна і запрасіла на заняткі адразу ж на наступны вучэбны дзень. ... Падрабязней »

Намаляваць усмешку

Калі я патэлефанавала Марыне Анатольеўне Татур — выхавальніцы ясляў-сада № 122 Мінска, фіналістцы мінулагодняга рэспубліканскага конкурсу “Крыштальны журавель”, і папрасіла дазволу наведаць яе адкрытыя заняткі з дзецьмі, яна адразу ж пагадзілася: “Хоць заўтра! Толькі заняткі будуць самыя звычайныя, для дзяцей 4—5 гадоў, якія запланаваны па праграме. Тэма іх — зімовыя забавы, назва — “У гасцях у Снегавіка”. Гэта ўвасабленне нашых ... Падрабязней »

Падмурак для старту ў вялікі свет

«Школа — гэта тая стыхія, дзе мне лёгка і свабодна. І весела! — гаворыць настаўніца пачатковых класаў гімназіі № 4 Фрунзенскага раёна Мінска Наталля Пятроўна Краўцова. — І мне вельмі хочацца, каб дзеці, сыходзячы пасля 11 класа з гімназіі, не адчувалі за плячыма груз ведаў, які цягне іх да зямлі, а адчувалі пэўны падмурак, з якога ім лёгка, весела і ... Падрабязней »

Стаўка на юных вучоных

У Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшоў конкурс даследчых работ навучэнцаў, на заключны этап якога юныя вучоныя сталічнай вобласці і іх госці з беларускамоўнай гімназіі імя Францыска Скарыны Вільнюса прадставілі 220 навуковых даследаванняў. Заснавальнікамі мерапрыемства з’яўляюцца ўпраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі. Вітаючы ўдзельнікаў і гасцей конкурсу, начальнік аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і ... Падрабязней »