Tag Archives: навучэнцы

Рыхтуем школьніка да навуковай канферэнцыі

Хто звычайна дапамагае школьнікам у падрыхтоўцы навукова-даследчых работ? Канечне, у першую чаргу настаўнікі, затым бацькі і вучні, якія ўжо маюць адпаведны вопыт. Іншы раз да даследчай работы са школьнікамі далучаюцца выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, навукоўцы. Напрыклад, дацэнт кафедры беларускага і рускага мовазнаўства факультэта пачатковай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка Алена Станіславаўна Васілеўская вядзе факультатыўныя заняткі па беларускай мове ў сярэдняй ... Падрабязней »

Дрэва праектаў вырасцілі вучні пачатковых класаў гімназіі № 16 Мінска

Агульнаадукацыйная школа сёння павінна фарміраваць не толькі цэласную сістэму ведаў, уменняў, навыкаў, але і вопыт самаразвіцця і адказнасці навучэнцаў, здольнасці да стваральнай дзейнасці — гэта значыць ключавыя кампетэнцыі, якія вызначаюць сучасную якасць адукацыі. Калі ў традыцыйнай адукацыйнай практыцы асноўная функцыя педагога — трансляцыя інфармацыі (выкладанне), то ў рабоце над даследчымі праектамі гэтая функцыя адыходзіць на другі план. Ва ўмовах такога ... Падрабязней »

Урок як педагагічны твор

Вучэбная дзейнасць настаўніка і навучэнцаў у значнай ступені канцэнтруецца на ўроку, таму якасць ведаў навучэнцаў шмат у чым вызначаецца ўзроўнем правядзення ўрока, яго змястоўнай і метадычнай напоўненасцю. Для таго каб гэты ўзровень быў даволі высокім, трэба, каб настаўнік падчас падрыхтоўкі да ўрока пастараўся зрабіць яго своеасаблівым педагагічным творам са сваім сэнсам, завязкай і развязкай, як любы твор мастацтва. Крытэрыі эфектыўнага ... Падрабязней »

З улікам асаблівасцей адукацыйнай прасторы і кадраў

Структура метадычнай службы Асіповіцкага раёна сфарміравана з улікам спецыфікі адукацыйнай прасторы і асаблівасцей кадравага патэнцыялу ўстаноў адукацыі раёна. Праз дыягностыку прафмайстэрства Эфектыўным інструментам узаемадзеяння метадычнай службы і педагагічных работнікаў раёна, які забяспечвае адзіную адкрытую метадычную прастору, своечасовае прадастаўленне ўдзельнікам адукацыйнага працэсу педагагічна значнай інфармацыі, з’яўляецца сайт аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. А раздзел сайта “Раённы вучэбна-метадычны кабінет” прадастаўляе інфармацыю ... Падрабязней »

Не ўпусціць час

Работу па падрыхтоўцы вучняў да ЦТ праводжу даўно. Методыка выпрацоўвалася шляхам аналізу памылак, удасканальвання педагагічных прыёмаў, вывучэння навінак метадычнай літаратуры, знаёмства з вопытам іншых педагогаў. Нельга сказаць, што гэта нейкі алгарытм, схема. Усё мяняецца з часам, з’яўляецца штосьці новае. Трэба ўлічваць і псіхалагічны стан вучня, і асаблівасці яго характару, і адносіны бацькоў з дзіцем, і шмат чаго іншага. Падрыхтоўку да ... Падрабязней »

Збірайце псіхалагічнае сонца ў душы

Навучальны год заканчваецца. Ужо зусім хутка для выпускнікоў празвініць апошні званок, іншых вучняў чакаюць дзівосныя канікулы, а ў педагогаў пачнецца заслужаны і доўгачаканы адпачынак. Дарэчы, пра чарговы адпачынак можна пачынаць думаць і планаваць яго хоць і ў першы працоўны дзень новага навучальнага года. Гэта не будзе азначаць, што настаўнік не любіць сваю прафесію або не будзе паспяхова працаваць з гэтымі ... Падрабязней »

У атмасферы іншамоўных зносін

Каму сёння не хочацца адчуць рамантыку Францыі, наведаць Елісейскія палі, пабываць у Луўры, пабачыць «Нотр-Дам дэ Пары», разумець мову Гюго, Мапасана, Бальзака, Заля і ў арыгінале чытаць іх творы? Вывучыць французскую мову і далучыцца да гэтай сапраўднай мелодыі любові, гармоніі і захаплення вось ужо каторы год дае магчымасць навучэнцам мінскай гімназіі № 8 Надзея Уладзіміраўна Скібская. Надзея Уладзіміраўна — кіраўнік ... Падрабязней »

Сітуацыя поспеху стварае матывацыю

Кожны настаўнік хоча, каб яго вучні добра вучыліся, з цікавасцю і жаданнем займаліся ў школе. У гэтым зацікаўлены і бацькі навучэнцаў. Але часам і настаўнікам, і бацькам прыходзіцца з жалем канстатаваць: “не хоча вучыцца”, “мог бы выдатна займацца, а жадання няма”. У гэтых выпадках мы сустракаемся з тым, што ў вучня не сфарміраваліся патрэбы ў ведах, няма цікавасці да навучання. ... Падрабязней »

Паміж галоўным і самым галоўным

Старшакласнікі, іх бацькі і настаўнікі мараць аб поспе ху ў экзаменацыйных выпрабаваннях, якія ўжо не за гарамі. Вядома, яны не толькі мараць, але і прыкладваюць намаганні, каб яго дасягнуць. Мы ў сваю чаргу дапаможам зацікаўленым шукаць і знаходзіць спосабы дасягнення жаданага. На поспех можна паглядзець і як на магчымасць своечасова знайсці самае галоўнае паміж галоўным і самым галоўным. Будзьце ўпэўнены, што ... Падрабязней »

На вачах ва ўсіх

Настаўнік мае магчымасць, а часта і неабходнасць паказваць сваё майстэрства на адкрытых уроках калегам, членам атэстацыйнай камісіі, на кваліфікацыйным экзамене, на конкурсе, а таксама друкаваць у педагагічных выданнях ці ў навукова-метадычных часопісах; можа змяшчаць свае ўрокі або іх відэазапісы ў асабістым блогу, на ўласным сайце ці на сайце ўстановы адукацыі. Гэтыя ўрокі будзем называць публічнымі. У чым заключаецца сэнс публічнага прадстаўлення ... Падрабязней »