Tag Archives: англійская мова

Аўтэнтычная песня — ключ да паспяховай камунікацыі

Як зрабіць так, каб мае навучэнцы гаварылі па-англійску? Як пашырыць іх лексічны запас, дапамагчы разабрацца ў граматычных канструкцыях? Як навучыць успрымаць на слых і разумець англійскую мову, правільна будаваць выказванні, без асаблівых намаганняў запамінаць моўныя канструкцыі? Як зрабіць урок яркім, эмацыянальна афарбаваным, незабыўным і максімальна эфектыўным? Разважаючы над гэтымі пытаннямі, я прыйшла да высновы, што выкарыстанне аўтэнтычных песень на ўроках ... Падрабязней »

Акцэнт — на ініцыятыўнае маўленне

Камунікацыя — гэта зносіны. І яна асабліва важная ў нашым сённяшнім жыцці, калі сучасныя тэхналогіі цвёрда ўвайшлі ў кожны дом. Самым галоўным для камунікацыі на замежнай мове з’яўляецца навучанне ініцыятыўнаму маўленню навучэнцаў. Гэта маўленне, дзе вядучай з’яўляецца ўласная думка таго, хто гаворыць, прысутнічае натуральная чалавечая патрэба ў зносінах. Тут цэнтр цяжару працэсу навучання мове павінен паступова перамяшчацца з працэсаў запамінання ... Падрабязней »

Праектуем сучасны ўрок англійскай

У верасні 2014 года ў Лошніцкай гімназіі Барысаўскага раёна быў створаны даследчы цэнтр “Лінгвіст”, які далучыў і настаўнікаў англійскай мовы, і навучэнцаў усіх ступеней агульнай сярэдняй адукацыі да пошуку новых ідэй, навуковых рашэнняў, вынаходніцкай творчасці. Арганізацыя даследчай дзейнасці па англійскай мове ў гімназіі праходзіць у розных формах, як на ўроках, так і ў пазаўрочны час. Дзейнасць цэнтра мае два асноўныя ... Падрабязней »

Да сацыяльных каштоўнасцей — праз адукацыю і дыялог культур

Семінар-практыкум “Змест кампетэнцый для фарміравання дэмакратычнай культуры і іх дэскрыптары” прайшоў у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. У рабоце семінара прынялі ўдзел 30 настаўнікаў англійскай мовы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мінска, выкладчыкі ІПКіПК МДЛУ. Сучасны свет, які глабалізуецца, дыктуе свае правілы: падрастаючае пакаленне павінна быць адукаваным і валодаць кампетэнцыямі міжкультурнага ўзаемадзеяння, прадукцыйных і бесканфліктных зносін, моўнымі навыкамі; праяўляць адказнасць пры прыняцці ... Падрабязней »

Камунікацыя з камп’ютарнай падтрымкай

Больш за 15 гадоў настаўніца англійскай мовы гімназіі № 30 Мінска Людміла Васільеўна Брацун выкарыстоўвае ў практыцы работы інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі. Яны дазваляюць педагогу скараціць часавыя выдаткі на падрыхтоўку да заняткаў, павысіць шчыльнасць урока, павялічыць уздзеянне на розныя каналы ўспрымання і апрацоўкі інфармацыі, узбагаціць нагляднасць, якая забяспечвае ўсвядомленасць і асэнсаванасць вучэбнага матэрыялу, што ўспрымаецца дзецьмі. У метадычнай скарбонцы педагога больш за ... Падрабязней »

Англійская з камфортам

Настаўніца англійскай мовы гімназіі № 2 Магілёва Кацярына Дзмітрыеўна Ляшчэвіч на маю просьбу наведаць яе ўрок адрэагавала вельмі спакойна і згадзілася адразу. Упэўненасці ва ўдалым выбары настаўніка надала і папярэдняя размова з дырэктарам гімназіі Уладзімірам Іванавічам Фешчанкам, які ветліва запрашаў наведаць сваю ўстанову. І вось, нягледзячы на пахмурнае, халоднае надвор’е, мяне цёпла сустракалі ў гімназіі № 2 Магілёва. Да пачатку ... Падрабязней »

Per aspera ad astra, або На шляху да выпускных экзаменаў па англійскай мове

Як мова інтэрнэту і адна з самых папулярных моў свету — англійская — заваявала сэрцы падлеткаў? Усе яны матываваны для валодання гэтай мовай, і гэтая матывацыя знешняя, абумоўленая акалічнасцямі. Шмат англійскіх слоў увайшло ў маладзёжны (і не толькі маладзёжны) слэнг. Што гэта — мода або імкненне пакарыць чужую мову і іншую культуру? Шмат напісана пра матывацыю вывучэння замежных моў, апісаны ... Падрабязней »

Матывацыйны ўзлёт

На ўроку англійскай мовы Святланы Міхайлаўны яе вучні былі сацыяльна-актыўнымі, свабоднымі і рознымі. Іх погляды і меркаванні сведчылі пра цэласнасць і гарманічнасць развіцця асобы, а таксама пра індывідуальнасць у думках. Седзячы за партай, не раз успомніла метадычныя матэрыялы настаўніцы, якія мы друкавалі на старонках нашай газеты, бо на ўласныя вочы пераканалася: іх змест — гэта рэальнасць. А рэальнасць заключаецца ў ... Падрабязней »