Tag Archives: прафесія

Віталіна ПАПКОВІЧ: “Шчасце — бачыць шчаслівымі ўсіх людзей вакол сябе”

Гераіня сённяшняга нумара — Віталіна Аляксандраўна ПАПКОВІЧ. Цудоўная Віталінка. Добры і спагадлівы чалавек, які валодае трапным словам, шчодрай душой, надзвычай чулым сэрцам. Віталіна заўсёды трымае руку на пульсе: як жыве клуб, чым дыхае, якія ў яго планы. Яна гатова выслухаць і дапамагчы. Яна ведае, як арганізаваць работу каманды педагогаў вобласці, якія выйшлі ў фінал рэспубліканскага конкурсу, як іх згуртаваць, як ... Падрабязней »

Слухаць вачамі і бачыць сэрцам

Іаган Гаспар Лафатэр, мысліцель і чалавеказнаўца са Швейцарыі другой паловы XVIII стагоддзя, яшчэ да ўзнікнення навукі псіхалогіі пісаў: “Ведаеце, які гук на Зямлі самы райскі? Гук дзіцячага смеху ад беспрычыннай радасці быцця!” Любому чалавеку, а асабліва педагогу, з гэтым выказваннем цяжка не пагадзіцца. Настаўніку ў школе, выхавальніку ў дзіцячым садзе важна так мець зносіны з дзецьмі, каб іх беспрычынная радасць ... Падрабязней »

Той жа доктар, толькі для душы

Асноўны прынцып у рабоце намесніка дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце настаўніцы беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 7 Маладзечна Таццяны Іванаўны Радкевіч — “Не нашкодзь, спрабуй данесці да дзіцяці лепшае праз слова мастацтва, бо слова робіць чалавека чалавекам — няхай не сёння, але праз час”. Вучні педагога паспяхова выступаюць на інтэлектуальных спаборніцтвах рознага ўзроўню. Выпускніцы Ксенія Капацэвіч, Вікторыя Шыбека, Ганна Бондар ... Падрабязней »

Кім быць — вось у чым пытанне

Пра асабістую прафесійную перспектыву выпускніка Адказны час выбару і прыняцця рашэнняў у старшакласнікаў. Яны разам з бацькамі і настаўнікамі вырашаюць пытанне не менш важнае, чым Гамлетаўскае “быць ці не быць?”. Толькі гучыць яно па-іншаму: “Кім быць?”. Яшчэ Фрэнсіс Бэкан у ХVI стагоддзі гаварыў, што шчаслівыя тыя, чыя прырода знаходзіцца ў згодзе з іх заняткамі. Непрадукцыйная бязрадасная дзейнасць становіцца не толькі ... Падрабязней »

Per aspera ad astra, або На шляху да выпускных экзаменаў па англійскай мове

Як мова інтэрнэту і адна з самых папулярных моў свету — англійская — заваявала сэрцы падлеткаў? Усе яны матываваны для валодання гэтай мовай, і гэтая матывацыя знешняя, абумоўленая акалічнасцямі. Шмат англійскіх слоў увайшло ў маладзёжны (і не толькі маладзёжны) слэнг. Што гэта — мода або імкненне пакарыць чужую мову і іншую культуру? Шмат напісана пра матывацыю вывучэння замежных моў, апісаны ... Падрабязней »