Author Archives: Илья

Астравок Германіі ў Беларусі

Для павышэння цікавасці да вывучэння замежнай мовы важна стварыць адпаведныя ўмовы. Калі чалавеку прыемна і камфортна знаходзіцца ў месцы, дзе ён працуе, то ён захоча гэтым займацца і далей. Мне ўдалося стварыць маленькі ўтульны куток — кабінет замежнай мовы, наведваючы які вучань праяўляе вялікае жаданне вывучаць мову Гётэ. Кабінет аформлены маляўніча і ярка. Рабочыя сталы размешчаны літарай “П” — гэта ... Падрабязней »

Ці дапамагае вам ваша эмацыянальная мелодыя?!

Набірае абароты навучальны год, імчыць з вялікай хуткасцю да першых сваіх канікул! Наперадзе яшчэ доўгая дыстанцыя, і добра б ведаць, што можа дапамагчы нам прабегчы яе з належнымі вынікамі, камфортна, на поўную сілу. Важна разумець і настаўніку, і вучню, што памочнікам і падваяльнікам сіл служаць эмоцыі, якія суправаджаюць нашы справы, але і адваротны эфект магчымы. Як арыентавацца ў палітры эмоцый ... Падрабязней »

Вераснёвы інтэнсіў

Псіхолагі гавораць, што напярэдадні якой-небудзь важнай падзеі, для таго каб максімальна актывізаваць свае здольнасці, чалавек павінен атрымаць невялікі стрэс, справакаваўшы выкід адрэналіну. Для членаў клуба “Крыштальны журавель” своеасаблівым узрушэннем аказаўся ў самым пачатку навучальнага года ўдзел у традыцыйным семінары-акцыі “Настаўнік года — адукацыі Драгічынскага раёна”, які стаў сапраўды незабыўным дзякуючы ланцужку прыемных сюрпрызаў і нечаканасцей, што суправаджалі “жураўлёў” у гэтым падарожжы. ... Падрабязней »

Дзівоснае падарожжа ў свет культурных раслін

Мэта майстар-класа “Фарміраванне прафесіянала новага тыпу праз выкарыстанне вучэбна-метадычнага комплексу “Аграпілігрым” у сістэме біялагічнай адукацыі” — стварыць умовы для прафесійнага самаўдасканалення педагога праз актывізацыю выкарыстання рэсурсаў вучэбна-метадычнага комплексу “Аграпілігрым” у сваёй дзейнасці, прадэманстраваць інструментальныя магчымасці сайта “Аграпілігрым” для прымянення ў практычнай дзейнасці педагога. Падрабязней »

Вылічэнні ў калькулятары MAGMA

Адзін з універсальных сродкаў, які можа дапамагчы настаўніку ў арганізацыі вучэбных і факультатыўных заняткаў па матэматыцы, — калькулятар Magma. Ён уяўляе сабой вялікі праграмны пакет, які добра падтрымліваецца, прызначаны для вылічэння ў розных матэматычных дысцыплінах. Праграма забяспечвае матэматычна строгае асяроддзе для вызначэння і работы з матэматычнымі аб’ектамі і групамі аб’ектаў. У цяперашні час вядома больш за 7000 розных прыродазнаўчанавуковых і ... Падрабязней »

Турнир интеллектуалов

Предлагаю вниманию педагогов турнир интеллектуальных игр, посвященный Дню учителя, который традиционно проходит в нашем учебном заведении. Цель: приобщение всех участников образовательного процесса к широкой игровой интеллектуальной деятельности для развития творческого потенциала учащихся; понимание ими того, что успех возможен только в единстве и согласованности общих усилий. Задачи: — создать условия для расширения знаний и кругозора учащихся; — способствовать развитию навыков логического ... Падрабязней »

Жыццёвая геаграфія Ірыны Мажарскай

Зрабіць макет вулкана і прадугледзець змяненні клімата на нашай планеце з лёгкасцю могуць выхаванцы настаўніцы геаграфіі сталічнай гімназіі № 25 Ірыны Пятроўны Мажарскай. Педагог добра ведае, чым зачапіць вучняў на ўроку, як авалодаць іх увагай і заахвоціць да далейшай прадукцыйнай дзейнасці. Пра педагагічныя аксіёмы, сакрэты матывацыі і патэнцыял практыка-арыентаваных заданняў наша гутарка з І.П.МАЖАРСКАЙ. — Ірына Пятроўна, што паўплывала на ... Падрабязней »

Свята, якое заўсёды з табой, ці Дзесяць месяцаў радасці!

Дыялог з чытачом Першы месяц навучальнага года пралятае хутка і праходзіць святочна! Сустрэча пасля доўгай канікулярнай паўзы — феерверк эмоцый! Любаванне вынікамі рамонту будынка школы, дагледжанай тэрыторыяй, якая вітае яшчэ па-летняму яркімі фарбамі кветак і кустоў. Нарэшце можна насіць новае адзенне, абутак, упрыгажэнні, аксесуары, прымяніць новыя падручнікі, што­дзённікі, разнастайныя школьныя прылады, тэхніку. У верасні пасля адпачынку і канікул усе поўныя сіл ... Падрабязней »

Збяры Беларусь у сваім сэрцы

Сёлета тэмай першага ўрока ў школах краіны стануць радкі з верша Янкі Купалы “Маладая Беларусь” — “Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!”. Урок закліканы садзейнічаць фарміраванню грамадзянскасці і патрыятызму навучэнцаў; спрыяць выхаванню пачуцця гонару за краіну і яе герояў, павагі да яе дасягненняў; садзейнічаць фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Настаўнікі з розных куточкаў Беларусі даслалі свае распрацоўкі ўрокаў. ... Падрабязней »

Летнік “Настаўнікі для настаўнікаў”: ад ідэі да рэалізацыі

Летнік “Настаўнікі для настаўнікаў” праводзіўся з 5 па 10 жніўня для 30 творчых і актыўных педагогаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Тэмай летніка стаў “STEAM-падыход у адукацыйным працэсе”. Сёння STEM-адукацыя — гэта адзін з сусветных трэндаў, які набірае папулярнасць і ў нашай краіне. Абрэвіятура STEM расшыфроўваецца як Science, Technology, Engineering and Mathematics — навука, тэхналогія, інжынерыя і матэматыка. Усе дысцыплiны тут непадзельныя ... Падрабязней »