Author Archives: Илья

Хто падрыхтуе дарослых будучыні

Калі параўнаць адукацыю з жылым домам, то што ў ім галоўнае для чалавека? Каб было цёпла, утульна, бяспечна і можна было развівацца. Гэта важна для ўсіх, хто жыве ў доме, як дзецям, так і дарослым. Псіхалагічны мікраклімат у нашым метафарычным доме ствараюць у асноўным дарослыя, а дзеці ў ім існуюць, жывуць шчасліва ці не, развіваючыся інтэнсіўна, дынамічна, мала-памалу ці нават ... Падрабязней »

Актыўная ацэнка ў практыцы педагогаў

Фестываль педагагічных ідэй “Актыўная ацэнка ў практыцы работы педагогаў агульнай сярэдняй адукацыі” падвёў вынікі гадавой дзейнасці настаўнікаў, ментараў, метадыстаў. Каля 100 педагогаў сабралася ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, каб падзяліцца сваімі ідэямі, правесці майстар-класы для калег, атрымаць адказы на свае пытанні і яшчэ раз абмеркаваць, як зрабіць нашу школу сучаснай і якаснай. Фестываль быў арганізаваны цэнтрам прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі ... Падрабязней »

Педагагічны КВЕСТ,

ці Як ісці ў нагу з часам Змены, якія сёння адбываюцца ў адукацыі, прыводзяць да таго, што ўсё большае значэнне набывае здольнасць педагога арыентавацца ў інфармацыйных патоках. Сёння, для таго каб выхаваць паспяховую асобу, ужо недастаткова проста перадаваць канкрэтныя прадметныя веды і навыкі. Час патрабуе ад сучасных людзей умення хутка знаходзіць карысную інфармацыю, аналізаваць яе і выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці. ... Падрабязней »

Кампетэнтнасна-арыентаваныя заданні на матэматыцы

Навучанне матэматыцы немагчыма без рашэння задач. І ад таго, якія задачы рашаюцца, залежаць адукацыйныя вынікі. У навучанні матэматыцы выкарыстоўваюцца заданні розных відаў: тэкставыя і праблемныя задачы, вучэбныя, практычныя і кампетэнтнасна-арыентаваныя заданні. Апошнія дазваляюць сфарміраваць уменне прымяняць набытыя веды ў практычнай дзейнасці і штодзённым жыцці. Пры рашэнні кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў навучэнцы ажыццяўляюць навучанне (як аснова для далейшай адукацыі), узаеманавучанне, сумеснае вывучэнне, сумеснае ... Падрабязней »

Актыўнае навучанне для пазнавальнай дзейнасці

На сучасным этапе развіцця школьнай адукацыі праблема актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў набывае асабліва важнае значэнне ў сувязі з высокімі тэмпамі развіцця і ўдасканалення навукі і тэхнікі, патрэбай грамадства ў людзях адукаваных, здольных хутка арыентавацца ў акалічнасцях. Выкананне такіх задач становіцца магчымым толькі ва ўмовах актыўнага навучання, якое стымулюе разумовую дзейнасць навучэнцаў. Актыўнае навучанне, якое ажыццяўляецца з дапамогай актыўных метадаў, спрыяе ... Падрабязней »

Спяванне — сродак аздараўлення

Штодзень у школу з надзеяй, радасцю і цікавасцю прыходзяць дзеці — нашы навучэнцы. Кожнага з іх чакае захапляючы, насычаны, часам напружаны вучэбны дзень: адказы ля дошкі, кантрольныя работы, удзел у даследчых і творчых праектах. Усё гэта патрабуе многа сіл і энергіі. Перад установай адукацыі стаіць актуальная задача: укараненне здароўезберагальных тэхналогій у адукацыйны працэс. Паколькі асноўнай формай арганізацыі навучання з’яўляюцца заняткі, ... Падрабязней »

Сучасны ўрок матэматыкі: праз міжпрадметныя сувязі да развіцця ключавых кампетэнцый

Значную ролю ў працэсе сучаснай адукацыі адыгрывае кампетэнтнасны падыход. Таму адна з прыярытэтных задач сучаснай школы — не толькі фарміраванне ў вучняў базавых ведаў, уменняў і навыкаў, але і развіццё ключавых метапрадметных кампетэнцый.   Падрабязней   Падрабязней »

Прывітанне з Беларусі!

Прыемным сюрпрызам для выхаванцаў старшай групы ясляў-сада № 24 Маладзечна сталі заняткі па тэме “Паштоўка з Беларусі”, якія правяла Таццяна Лявонаўна Апановіч, пераможца Рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года — 2017” у намінацыі “Дашкольная адукацыя”. Заняткі мелі інтэграваны характар, паколькі аб’ядналі адукацыйныя галіны вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі “Дзіця і прырода”, “Дзіця і грамадства”, “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”. Рыхтуючыся да іх, ... Падрабязней »

Ад інфармавання і асветы да навучання

Блогі, асабліва прафесійныя настаўніцкія, з’яўляюцца параўнальна новай з’явай у асяроддзі педагогаў. Але тыя, хто пастаянна вядзе свой блог, могуць вырашыць адразу некалькі задач: пашырэнне інфармацыйнай прасторы адукацыйнага працэсу; фарміраванне ІКТ-кампетэнцый навучэнцаў; стварэнне летапісу класа, своечасовае інфармаванне бацькоў пра падзеі, якія адбываюцца ў класе; публікацыя творчых работ навучэнцаў; фарміраванне культурных і бяспечных паводзін у сетцы; размяшчэнне карысных парад і рэкамендацый па ... Падрабязней »

Блог па АБЖ: ярка, дынамічна, вынікова

Актуальнасць праблемы бяспекі жыццядзейнасці чалавека прызнана ва ўсім свеце. Свет, у якім мы жывём, поўны небяспек. Галоўная мэта курса “Асновы бяспекі жыццядзейнасці” ў тым, каб сфарміраваць у навучэнцаў свядомае і адказнае стаўленне да пытанняў асабістай бяспекі, навучыць іх распазнаваць і ацэньваць патэнцыяльныя небяспекі, умець аказваць дапамогу ў выпадку неабходнасці сабе і іншым. Выкарыстанне інфармацыйных камп’ютарных тэхналогій на ўроках АБЖ, на ... Падрабязней »