Архіў катэгорыі : Навука ў школе

Дрэва праектаў вырасцілі вучні пачатковых класаў гімназіі № 16 Мінска

Агульнаадукацыйная школа сёння павінна фарміраваць не толькі цэласную сістэму ведаў, уменняў, навыкаў, але і вопыт самаразвіцця і адказнасці навучэнцаў, здольнасці да стваральнай дзейнасці — гэта значыць ключавыя кампетэнцыі, якія вызначаюць сучасную якасць адукацыі. Калі ў традыцыйнай адукацыйнай практыцы асноўная функцыя педагога — трансляцыя інфармацыі (выкладанне), то ў рабоце над даследчымі праектамі гэтая функцыя адыходзіць на другі план. Ва ўмовах такога ... Падрабязней »

Новыя веды павінны быць “па гусце” кожнаму вучню

Школьныя навуковыя даследаванні развіваюцца. З кожным годам да іх далучаюцца новыя вучні і педагогі, бо гэта цікава і захапляльна. Разам з тым школьная навука выклікае шмат пытанняў. Галоўнае з іх — як і дзе знайсці тэму для даследавання. У Ліцэі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта ўжо працяглы час паспяхова працуе трыа настаўнікаў-фізікаў, настаўнікаў-метадыстаў, якія разам са сваімі вучнямі змаглі дасягнуць поспехаў у галіне ... Падрабязней »

Даследуючы — вучымся

Адной з праблем, якая хвалюе настаўнікаў, з’яўляецца развіццё ў дзіцяці ўстойлівай цікавасці да вучобы, да ведаў, патрэбы ў іх самастойным пошуку. Вырашэнне гэтых задач абапіраецца на матывацыйную сферу вучня. Многія дзеці вучацца не для сябе, а за адзнаку, за пахвалу, часам за тое, каб бацькі не сварыліся. Але любому з гэтых знешніх матываў прыходзіць канец. Таму настаўніку неабходна фарміраваць вучэбную ... Падрабязней »

Экскурсія ў заказнік “Лябяжы”

У гэтым годзе для навучэнцаў школ Мінска было праведзена 40 экскурсій у Рэспубліканскі біялагічны заказнік “Лябяжы”. Арганізатарам гэтых экскурсій выступіла рэспубліканская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, сталічныя гімназія № 19 і сярэдняя школа № 126. У якасці экскурсаводаў працавалі настаўніцы Ірына Міхайлаўна Новік, Святлана Анатольеўна Мядзведзева, Наталля Уладзіміраўна Мураўёва, Інеса Аляксееўна Кніга. Падчас экскурсій дзеці пазнаёміліся з незвычайным і ўнікальным па ... Падрабязней »

Касмічныя даследаванні гімназістаў

Нягледзячы на тое, што вучоны свет пастаянна вывучае яго, увесь час агучвае шматлікія гіпотэзы і тэорыі ўзнікнення сусвету, расказвае пра структуры і мадэлі сусвету, таямніц і загадак космасу менш не становіцца. Космас па-ранейшаму бударажыць розум усяго чалавецтва, і сёння, у Дзень касманаўтыкі, напэўна, кожны з нас яшчэ раз паглядзіць на неба: а раптам вачам адкрыецца частка той таямніцы, якая схавана ... Падрабязней »

Малая радзіма — далёкая і блізкая

Веданне гісторыі сваёй краіны спрыяе рознабаковаму фарміраванню асобы школьніка, выхаванню ў яго пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму. Але якой павінна быць спецыфіка выкладання прадмета, ці дастаткова звычайнай падачы ведаў на ўроку? Як настаўнік-гісторык сваю найважнейшую задачу бачу ў абуджэнні цікавасці вучняў да прадмета праз далучэнне іх да пошукава-даследчай дзейнасці, якая тычыцца глыбокага вывучэння гісторыі малой радзімы. Гістарычнае краязнаўства, якое мы разам ... Падрабязней »

Фарміруем даследчыя навыкі ў школе і дома

Сёння акцэнт у адукацыі дзяцей робіцца на фарміраванні ў іх здольнасці думаць самастойна, знаходзіць і прымяняць веды, эфектыўна працаваць у групах, быць адкрытымі да новых пазітыўных зносін. Менавіта гэтым і абумоўлена ўвядзенне ў адукацыйны працэс метадаў і тэхналогій, у аснове якіх знаходзіцца даследчая і праектная дзейнасць навучэнцаў. Шукаем творчае заданне для кожнага навучэнца Вельмі важна своечасова выяўляць адораных дзяцей і спрыяць ... Падрабязней »

Стаўка на юных вучоных

У Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшоў конкурс даследчых работ навучэнцаў, на заключны этап якога юныя вучоныя сталічнай вобласці і іх госці з беларускамоўнай гімназіі імя Францыска Скарыны Вільнюса прадставілі 220 навуковых даследаванняў. Заснавальнікамі мерапрыемства з’яўляюцца ўпраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі. Вітаючы ўдзельнікаў і гасцей конкурсу, начальнік аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і ... Падрабязней »

Ад фантастычных да эмпірычных

Работа над навуковай праблемай развівае інтэлектуальныя і асобасныя якасці навучэнцаў. А менавіта: здольнасць да генерацыі самастойных ідэй; лагічнасць і доказнасць меркаванняў; уменне абагульняць, вылучаць галоўнае, фармуляваць; уменне абараняць і аргументаваць уласную пазіцыю; мэтанакіраванасць і настойлівасць у дасягненні мэты; памяркоўнасць да іншай думкі; адэкватную самаацэнку і шэраг іншых якасцей. З гэтай мэтай у 2002 годзе ў нашай гімназіі № 174 Мінска ... Падрабязней »