Для развіцця кагнітыўных працэсаў — вэб-сэрвісы

Як стварыць аптымальныя ўмовы для засваення вучнямі тэарэтычнага матэрыялу на ўроках англійскай мовы? Якія педагагічныя тэхналогіі, метады, прыёмы выкарыстоўваць у падрыхтоўцы вучняў да міжкультурнай камунікацыі? Якія сродкі навучання выбраць для развіцця кагнітыўных працэсаў у вучняў? Пошук адказаў на вышэйпералічаныя пытанні дазволіў зрабіць выснову, што развіццю кагнітыўных працэсаў у вучняў спрыяе выкарыстанне ў адукацыйным працэсе вэб-сэрвісаў — ідэнтыфікаваных унікальных вэб-адрасоў праграмных сістэм са стандартызаванымі інтэрфейсамі.