Для лепшага запамінання матэрыялу — схемы, табліцы, алгарытмы

Асноўным патрабаваннем да арганізацыі адукацыйнага працэсу з’яўляецца забеспячэнне якасці адукацыі. Але на гэтым шляху існуюць пэўныя цяжкасці, якія звязаны з невысокай вучэбнай матывацыяй вучняў, зніжэннем цікавасці да вучобы, інтэлектуальнай пасіўнасцю; неадпаведнасцю паміж неабходнасцю фарміравання трывалых ведаў і вялікім аб’ёмам тэарэтычных звестак, якія атрымліваюць вучні на ўроках; высокімі патрабаваннямі да ведаў вучняў, вялікім аб’ёмам матэрыялу і недахопам часу. Таму перад кожным настаўнікам стаіць праблема пошуку такіх форм і метадаў работы, якія маглі б павысіць якасць ведаў вучняў. На маю думку, сістэматычнае выкарыстанне апорных схем, табліц, алгарытмаў на ўроках беларускай мовы са дзейнічае высокай эфектыўнасці навучання і тым самым павышае якасць ведаў вучняў.