Перавернутая французская

Заканчэнне рэалізацыі праекта “Укараненне мадэлі “Перавернуты ўрок” як механізма павышэння якасці адукацыі навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі” дазваляе сёння рабіць некаторыя высновы.

Так, выкарыстанне мадэлі “Перавернуты ўрок” дапамагае настаўніку ствараць аптымальныя ўмовы для рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу (арт. 91 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі): для фарміравання якасцей і ўменняў ХХІ стагоддзя, неабходных чалавеку ў жыцці: творчага падыходу, крытычнага мыслення і здольнасці вырашаць праблемы, камунікабельнасці і супрацоўніцтва, інфармацыйнай і медыяпісьменнасці, гнуткасці і здольнасці да адаптацыі, ініцыятыўнасці і самастойнасці, сацыяльных якасцей, прадукцыйнасці і захопленасці, лідарства і адказнасці.