Пры дапамозе канверта Пірсана

Вывучаць матэматыку, не рашаючы тэкставых задач, абсалютна бескарысна. Навучанне матэматыцы нельга падзяліць на тэорыю і рашэнне задач. Без рашэння задач нельга засвоіць тэорыю, як нельга навучыцца іграць на гітары, абмяжоўваючыся чытаннем падручніка па ігры на гітары. Тэкставыя задачы традыцыйна выклікаюць цяжкасці ў навучэнцаў, многім з якіх не ўдаецца правільна скласці ўраўненне па ўмове задачы. “Рашыць задачу — значыць выйграць бітву. ... Падрабязней »

Ключавыя кампетэнцыі фарміруюцца ў вопыце ўласнай дзейнасці

Рыхтуючыся да чарговага ўрока, кожны раз задаю сабе пытанне: што важней для маіх вучняў — зразумець хімічныя законы ці, спасцігнуўшы хімію, узбагаціць сябе, усвядоміць сваё месца ў гэтым вялізным свеце? Веды засвоены, але ці дапамаглі яны вучню адчуць сябе больш надзейна ў жыцці, ці падахвоцілі да творчасці, актыўнага іх прымянення? Яшчэ Арыстоцель заўважыў, што “…розум заключаецца не толькі ў ведах, ... Падрабязней »

Інтэрактыўныя інструменты — для вывучэння біялогіі

У апошнія гады назіраецца зніжэнне цікавасці навучэнцаў да многіх вучэбных прадметаў, у тым ліку і да біялогіі. Таму ўзнікла неабходнасць пошуку новых форм, метадаў, прыёмаў навучання, якія спрыялі б павышэнню вучэбнай матывацыі, уцягненню навучэнцаў у актыўную вучэбна-пазнавальную дзейнасць. Развіваць матывацыю школьнікаў да вывучэння прадмета мне дапамагае выкарыстанне на ўроках інтэрактыўнай дошкі і камп’ютарнай праграмы SMART Notebook. SMART Notebook — гэта ... Падрабязней »

Падтрымаць здольнасць бачыць свет светлым

Ці заўважалі вы, што дзіця любога ўзросту аддае перавагу зносінам са станоўча эмацыянальнымі дарослымі перад зносінамі з людзьмі больш стрыманымі, сухімі ці зараджанымі адмоўнымі эмоцыямі? “Гэта аксіёма”, — скажуць многія педагогі. Дык чаму б нам у школе не ўдзяляць больш увагі эмацыянальнаму выхаванню дзяцей, развіваючы гэтую сферу, акцэнтуючы ўвагу на ёй, удасканальваючы свой эмацыянальны інтэлект? У гэтым выпадку мы паспрыяем ... Падрабязней »

Працоўнае навучанне — з азартам

Урок настаўніка працоўнага навучання настаўніка-метадыста сярэдняй школы № 13 Жлобіна, фіналіста конкурсу “Настаўнік года — 2017” Дзмітрыя Барысавіча Доўнара прайшоў на адным дыханні. Я нават не паспела агледзецца, як прыйшлося хаваць дыктафон і фотаапарат. Прызнацца, гэта быў першы ўрок працоўнага навучання, на якім я пабыла, як гаворыцца, ад званка да званка, таму, магчыма, буду суб’ектыўнай. З другога боку, гэта быў далёка ... Падрабязней »

Падштурхнуць да роздуму, глыбокага і сур’ёзнага

Знаходзіцца з навучэнцамі на адной прыступцы, праяўляць педагагічную кампетэнтнасць, цікава і даступна тлумачыць матэрыял і заўсёды хваліць таго, хто стараецца, — такія галоўныя педагагічныя прынцыпы вылучыла для сябе настаўніца гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы № 1 Круглага Магілёўскай вобласці Наталля Міхайлаўна Самалазава. Пасля заканчэння Комсеніцкай сярэдняй школы Круглянскага раёна Наталля Самалазава паступіла на гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова ... Падрабязней »

Правіла ВППЗ,

або Як арганізаваць вучэбны працэс па фізіцы з дзецьмі, якія адчуваюць цяжкасці ў навучанні Як паказвае педагагічны вопыт, у школе заўсёды ёсць дзеці, якія адчуваюць цяжкасці ў навучанні. Галоўная задача настаўніка-прадметніка заключаецца не столькі ў тым, каб дапамагчы такім вучням асвоіць вучэбны матэрыял, а ў тым, каб знайсці механізмы ўключэння іх у адукацыйны працэс з улікам магчымасцей і здольнасцей дзяцей. ... Падрабязней »

’на ўроках англійскай мовы

Сучасная школа сёння ўсё больш адыходзіць ад звычайнай парадыгмы ведаў, пераключаючыся на ключавыя задачы па фарміраванні і выхаванні навучэнцаў, якія маюць магчымасць максімальна раскрываць свае здольнасці і рэалізоўваць патрэбы, набываць і нарошчваць вопыт сацыяльнай паспяховасці дзякуючы не толькі выкарыстанню медыярэсурсаў, што выступаюць не толькі як жыццёва важны інструмент міжкультурнага дыялогу, узаемаразумення народаў і разумення іх культур, але і як інструмент ... Падрабязней »

Мадэляванне пры рашэнні тэкставых задач

Звычайна матэматыку любяць тыя вучні, якія ўмеюць рашаць задачы. Таму, навучыўшы дзяцей рашаць задачы, мы акажам істотны ўплыў на павышэнне цікавасці да прадмета. Сам працэс рашэння задач пры пэўнай методыцы станоўча ўплывае на разумовае развіццё школьнікаў, паколькі патрабуе выканання мысліцельных аперацый: аналізу і сінтэзу, канкрэтызацыі і абстрагавання, параўнання і абагульнення. Выкарыстоўваючы прыём мадэлявання апісаных у тэкставых задачах з’яў і працэсаў, ... Падрабязней »

Урок у інтэрактыўным рэжыме

(па выніках школьнага семінара) Спецыялісты вылучаюць чатыры К-кампетэнцыі, якія найбольш патрэбны людзям у сучасным свеце. Гэта камунікацыя, кааперацыя, крэатыўнасць і крытычнае мысленне. Як з гэтым ідуць справы ў сённяшняй школе? Ці вучым мы дзяцей разнастайным спосабам зносін? Або па-ранейшаму на ўроку чуваць: “Закрый рот! Калі трэба, я цябе выклічу!” Вы можаце прывесці прыклад, калі на ўроку вучылі дзяцей кааперацыі, узгодненай ... Падрабязней »