Указы каралевы Граматыкі

Пры пошуку і распрацоўцы спосабаў інтэнсіфікацыі працэсу фарміравання граматычных навыкаў нямецкай мовы на І ступені адукацыі мы зыходзілі з таго, што ў навучэнцаў малодшага школьнага ўзросту ярка выяўлена, наглядна-вобразнае мысленне, творчае ўяўленне, здольнасць да пераймання і г.д. У 2014 годзе мой вопыт работы па тэме “Інтэнсіфікацыя працэсу фарміравання граматычных навыкаў з выкарыстаннем граматычных гісторый” быў адзначаны прэміяй Мінгарвыканкама.