Tag Archives: гімназія № 3

Калі родная мова перастае быць чужой!

Кожны чалавек размаўляе на той мове, на якой гавораць яго матуля, тата, сябры. А што, калі ты жывеш у Беларусі, а побач з сабой чуеш у асноўным толькі рускую мову? Як можна зацікавіць вучняў роднай беларускай мовай? Такое пытанне задавалі сабе многія настаўнікі. Думаецца, што толькі праз цікавыя формы работы можна ўразіць сучасных дзяцей і падлеткаў, паказаць ім, што наша ... Падрабязней »

Як урок пачнеш, так яго і правядзеш

Як вядома, чалавека сустракаюць па адзенні. А ці задумваліся вы, як фарміруецца першае ўражанне ад праведзенага ўрока? На мой погляд, яно залежыць менавіта ад пачатку ўрока. Выбар форм і метадаў, якія выкарыстоўваюцца ў пачатку ўрока, залежыць ад многіх фактараў: асаблівасцей і ўзроўню падрыхтоўкі дзяцей, спецыфікі прадмета, складанасці тэмы, магчымасцей і тэхнічнага забеспячэння кабінета, а таксама майстэрства настаўніка. Прааналізаваўшы праведзеныя ўрокі, ... Падрабязней »

Спантанная гаворка па алгарытме настаўніцы

На ўроку настаўніцы англійскай мовы гімназіі № 3 Барысава Юліі Уладзіміраўны Сцяпанавай успомнілася нядаўна пачутае меркаванне Мікалая Іванавіча Запрудскага: “Калі настаўнік сам зацікаўлены ў пазнанні новага, то і яго вучням будзе цікава вучыцца”. Думка не новая, гэта ўжо аксіёма. Але яна патрабуе актуалізацыі, бо праблема вучнёўскай матывацыі па-ранейшаму не вырашана. І мне здаецца, што яна будзе знята пры наяўнасці пазнавальнай ... Падрабязней »

Вучэбнае відэа на перавернутым уроку

Няма нічога больш зменлівага за час. Ён пастаянна ўносіць свае карэктывы ў нашу прафесійную дзейнасць. Педагогу сёння спыніцца на час у сваім прафесійным развіцці — значыць адстаць назаўжды. Паток інфармацыі ў сучасным свеце аказаўся настолькі імклівым, што (як смуткавала Аліса ў Залюстаркоўі) прыходзіцца “бегчы з усіх ног, каб толькі заставацца на тым жа месцы”. А ўжо каб рухацца наперад… Усе мы ... Падрабязней »