Tag Archives: настаўнік

Праблемнае навучанне ў дапамогу настаўніку

Праблемнае навучанне рэалізоўваецца праз вырашэнне праблемных задач і паслядоўна створаных у вучэбных мэтах праблемных сітуацый. Яно развівае разумовыя здольнасці навучэнцаў, цікавасць да навукі, творчыя сілы. Акрамя таго, праблемнае навучанне выпрацоўвае навыкі творчага засваення і прымянення ведаў. Метад праблемнага навучання ўключае часткова-пошукавы і даследчы метады, якія могуць спалучацца з класічнымі тлумачальна-ілюстрацыйным і рэпрадуктыўным. Пры выкарыстанні тэхналогіі праблемнага навучання дзейнасць навучэнцаў стымулюецца ... Падрабязней »

Вучыць на пазітыве

Вучыць дзяцей не думкам, а думаць — такім прынцыпам кіруецца ў сваёй рабоце настаўніца хіміі і біялогіі сярэдняй школы № 3 Крупак Мінскай вобласці Алена Леанідаўна Мішына. Педагагічны такт і паслядоўнасць у прыняцці рашэнняў дазваляюць педагогу дабівацца разумення з боку навучэнцаў, стымулююць іх цікавасць, даюць магчымасць актыўна ўключацца ў работу. Настаўніца паспяхова рыхтуе сваіх выхаванцаў да алімпіяд і навукова-практычных канферэнцый, ... Падрабязней »

Цяжка не значыць немагчыма

Урокі хіміі ад Ліліі Казак Настаўніца хіміі сярэдняй школы № 22 Мінска выдатнік адукацыі Лілія Францаўна Казак за сваю педагагічную дзейнасць падрыхтавала не адзін дзясятак пераможцаў гарадскіх і рэспубліканскіх алімпіяд па хіміі, а таксама пяць пераможцаў міжнародных спаборніцтваў. Яна стаяла ля вытокаў стварэння ў школе гарадскога рэсурснага цэнтра па хіміі, кіруе навуковым таварыствам навучэнцаў. Пры яе ўдзеле ва ўстанове праводзяцца ... Падрабязней »

Прывітанне краіне ад навучэнцаў сярэдняй школы № 1 Фаніпаля

Урок фізікі настаўніка сярэдняй школы № 1 Фаніпаля Дзяржынскага раёна Максіма Віктаравіча Дубіны быў прысвечаны рашэнню задач. Ён праходзіў у 8 класе па тэме “Паслядоўнае і паралельнае злучэнне праваднікоў”. Пакуль вучні рыхтаваліся да ўрока, педагог увёў мяне ў курс справы. Ён запланаваў індывідуальную, франтальную, групавую формы арганізацыі пазнавальнай дзейнасці. Акрэсліў адукацыйныя мэты ўрока. Плануецца, што да канца ўрока навучэнцы будуць: рашаць ... Падрабязней »

Як правільна параўноўваць працэнты

Нягледзячы на тое, што ў многіх прадметных часопісах працэнтам прысвечаны шэраг артыкулаў, па-ранейшаму даволі часта сустракаецца няправільнае выкарыстанне іх на практыцы. Паспрабуем яшчэ раз расказаць пра галоўныя асаблівасці працэнтаў. Падрабязней »

Дэбаты — адукацыйная тэхналогія і захапляльная гульня

Настаўніца англійскай мовы гімназіі № 7 Мінска Алена Алегаўна Стэфановіч актыўна выкарыстоўвае адукацыйную тэхналогію дэбатаў на ўроках і ў пазакласнай рабоце са старшакласнікамі, што дазваляе ўдасканальваць іх ключавыя моўныя кампетэнцыі. Пад кіраўніцтвам педагога дзейнічае гімназічны клуб “Дэбаты”. За адпаведны вопыт работы педагог у 2018 годзе атрымала прэмію Мінгарвыканкама. Пасля заканчэння Інстытута замежных моў у Мінску Алена Стэфановіч уладкавалася ў сталічную ... Падрабязней »

Не позна выбраць, сем разоў адмераўшы

Успамінаючы дзяцінства, кожны з нас адзначыць, што змяніў прыхільнасць да некалькіх відаў прафесій: ад вадзіцеля, які перавозіць цыркавых жывёл, да касманаўта, ад міліцыянера да банкіра ці ад мараплаўца да педагога. Мы развіваліся, пазнавалі сябе лепш, мянялі перавагі. Для старшакласнікаў жарты скончыліся, і яны робяць сур’ёзны выбар: кім быць, куды ісці вучыцца далей? Ніхто не прыме за маладых людзей правільныя рашэнні. ... Падрабязней »

Нават клякса можа стаць чараўніцтвам!

Развіццё творчых здольнасцей малодшых школьнікаў складае аснову, фундамент працэсу навучання, з’яўляецца вечнай педагагічнай праблемай, якая з цягам часу не страчвае сваёй актуальнасці, патрабуючы пастаяннай павышанай увагі і далейшага развіцця. Вельмі важным перыядам у развіцці і станаўленні асобы з’яўляецца пачатковы перыяд навучання. Менавіта ў гэтым узросце творчыя здольнасці навучэнцаў найбольш паддаюцца развіццю. На жаль, гэтыя магчымасці з часам незваротна страчваюцца, таму ... Падрабязней »

У калабарацыі з перадавой навукай

“Вельмі добры настаўнік і цікавы чалавек” — лаканічна ахарактарызаваў майго сённяшняга суразмоўца Мікалай Іванавіч Запрудскі. Думаю, што імя настаўніка фізікі магістра педагагічных навук з Адэльскай сярэдняй школы Гродзенскага раёна Анатоля Аляксандравіча Аўсейчыка многім вядома, асабліва ўдзельнікам метадычнага летніка ў Альхоўцы, што ладзіцца кожнае лета ўжо амаль 30 гадоў запар. Шмат гадоў Анатоль Аляксандравіч разам са сваімі вучнямі займаецца навуковымі даследаваннямі. А.А.Аўсейчык ... Падрабязней »

Працоўнае навучанне — з азартам

Урок настаўніка працоўнага навучання настаўніка-метадыста сярэдняй школы № 13 Жлобіна, фіналіста конкурсу “Настаўнік года — 2017” Дзмітрыя Барысавіча Доўнара прайшоў на адным дыханні. Я нават не паспела агледзецца, як прыйшлося хаваць дыктафон і фотаапарат. Прызнацца, гэта быў першы ўрок працоўнага навучання, на якім я пабыла, як гаворыцца, ад званка да званка, таму, магчыма, буду суб’ектыўнай. З другога боку, гэта быў далёка ... Падрабязней »