Tag Archives: настаўнік

Да сацыяльных каштоўнасцей — праз адукацыю і дыялог культур

Семінар-практыкум “Змест кампетэнцый для фарміравання дэмакратычнай культуры і іх дэскрыптары” прайшоў у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. У рабоце семінара прынялі ўдзел 30 настаўнікаў англійскай мовы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мінска, выкладчыкі ІПКіПК МДЛУ. Сучасны свет, які глабалізуецца, дыктуе свае правілы: падрастаючае пакаленне павінна быць адукаваным і валодаць кампетэнцыямі міжкультурнага ўзаемадзеяння, прадукцыйных і бесканфліктных зносін, моўнымі навыкамі; праяўляць адказнасць пры прыняцці ... Падрабязней »

Вучэбныя матэрыялы ў персанальным блогу настаўніка

Пошук адказу на пытанне “Як зрабіць адукацыйны працэс больш эфектыўным?” прывёў мяне да стварэння асабістага адукацыйнага блога, у аснове якога ляжаць інтэрактыўныя цікавыя практыкаванні па інфарматыцы для навучэнцаў 6—11 класаў. Як вядома, існуе мноства метадаў навучання, розныя тыпы ўрокаў, якія ставяць адзіную мэту — якаснае засваенне ведаў навучэнцамі. Але мадэрнізацыя адукацыі, якая грунтуецца на новых інфармацыйных тэхналогіях, прадугледжвае фарміраванне новых ... Падрабязней »

Як узбагаціць слоўнікавую скарбонку?

Навучанне грамаце — надзвычай адказны і важны перыяд, таму што ад таго, якім чынам адбудзецца знаёмства вучняў з беларускай мовай, залежыць іх стаўленне да вывучэння мовы ў далейшым. Працэс фарміравання арфаграфічных навыкаў патрабуе вялікіх намаганняў як з боку настаўніка, так і з боку вучняў. Для кожнага педагога паўстаюць пытанні, з дапамогай якіх сродкаў забяспечыць паступальны рух у выпрацоўцы трывалых арфаграфічных ... Падрабязней »

Гісторыя Старажытнага свету на прыкладзе Старажытнага Егіпта

Вывучэнне гісторыі ў школе з’яўляецца адным з самых займальных і цікавых працэсаў, бо што можа быць цікавейшым, чым даведвацца, як жылі людзі тысячы гадоў назад, як фарміраваліся іх уяўленні пра свет, побыт, дзяржаву — іншымі словамі, як яны сталі тымі, кім ёсць зараз. Яшчэ старажытныя грэкі гаварылі: гісторыя — настаўніца жыцця, бо, калі людзі не ведаюць свайго мінулага, у іх ... Падрабязней »

Хто такія беларусы і адкуль яны ўзяліся?

Даследчы ўрок ад Галіны Дудко Імя настаўніцы гісторыі сярэдняй школы № 15 Магілёва Галіны Васільеўны Дудко добра вядома педагагічнай грамадскасці. Яна ўдзельніца Рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года”, уваходзіць у рэспубліканскі педагагічны клуб “Крыштальны журавель”, у савет Магілёўскага абласнога клуба настаўнікаў, да таго ж узначальвае філіял кафедры педагогікі МДУ імя А.А.Куляшова на базе школы, у якой працуе. Вучні Галіны Васільеўны кожны год ... Падрабязней »

Малюнак праменьчыкам сонца

Прадстаўляю ўвазе педагогаў майстар-клас на тэму “Выкарыстанне нетрадыцыйных тэхнік малявання ў развіцці выяўленчай творчасці дзяцей”. Мэта: пашырыць веды педагогаў пра выкарыстанне нетрадыцыйных тэхнік у выяўленчай дзейнасці дзяцей. Задачы: — данесці да педагогаў важнасць выкарыстання метадаў нетрадыцыйных выяўленчых тэхнік у развіцці вобразнага мыслення, пачуццёвага ўспрымання, творчасці дзяцей; — развіваць камунікатыўныя формы паводзін, якія спрыяюць самаактуалізацыі і самасцвярджэнню; — спрыяць стварэнню добрага ... Падрабязней »

Нестандартная фізіка

Настаўніца фізікі бараўлянскай сярэдняй школы № 2 Зінаіда Іванаўна Семяніхіна выкладае свой прадмет нестандартна, на даступным для ўсіх вучняў узроўні, — як для тых, каму фізіка даецца з цяжкасцю, так і для навучэнцаў профільных класаў. Яна падрыхтавала шмат удзельнікаў і пераможцаў раённых і абласных алімпіяд па прадмеце. Пры выкладанні для яе вельмі важны псіхалагічны аспект: яна балансуе паміж лаяльнасцю і ... Падрабязней »

Англійская з камфортам

Настаўніца англійскай мовы гімназіі № 2 Магілёва Кацярына Дзмітрыеўна Ляшчэвіч на маю просьбу наведаць яе ўрок адрэагавала вельмі спакойна і згадзілася адразу. Упэўненасці ва ўдалым выбары настаўніка надала і папярэдняя размова з дырэктарам гімназіі Уладзімірам Іванавічам Фешчанкам, які ветліва запрашаў наведаць сваю ўстанову. І вось, нягледзячы на пахмурнае, халоднае надвор’е, мяне цёпла сустракалі ў гімназіі № 2 Магілёва. Да пачатку ... Падрабязней »

Хімічнае таварыства

Выкарыстанне ІКТ дазваляе вырашаць праблемы сучаснай адукацыі, а менавіта мяняе спосаб навучання, спрыяе фарміраванню вучэбна-пазнавальных, камунікатыўных і інфармацыйных кампетэнцый у навучэнцаў. Сетка інтэрнэт — гэта тое, што найбольш блізка сучаснаму дзіцяці, і тое, што найбольш запатрабавана ім (у якасці крыніцы інфармацыі ў тым ліку). Не сакрэт, што дзецям цікава мець зносіны ў сетцы, гуляць у анлайн-гульні, у той жа час ... Падрабязней »

Per aspera ad astra, або На шляху да выпускных экзаменаў па англійскай мове

Як мова інтэрнэту і адна з самых папулярных моў свету — англійская — заваявала сэрцы падлеткаў? Усе яны матываваны для валодання гэтай мовай, і гэтая матывацыя знешняя, абумоўленая акалічнасцямі. Шмат англійскіх слоў увайшло ў маладзёжны (і не толькі маладзёжны) слэнг. Што гэта — мода або імкненне пакарыць чужую мову і іншую культуру? Шмат напісана пра матывацыю вывучэння замежных моў, апісаны ... Падрабязней »