Tag Archives: псіхалогія

Пасееш звычку — пажнеш характар

“Пасееш звычку — пажнеш характар”. Старая прымаўка, але і цяпер вельмі актуальная. Ці заўважаем мы, да якіх звычак падштурхоўваем нашых дзяцей у сучасным свеце? Ці садзейнічаюць умовы, у якіх выхоўваецца новае пакаленне, прасоўванню яго да развіцця, дабра, працавітасці, да святла ў жыцці? Ці ёсць рызыка набыцця дзецьмі шкодных звычак і як іх пераадолець? Важна пра гэта думаць і дзейнічаць прафілактычна. ... Падрабязней »

Малюю — значыць існую

Усе мы розныя, валодаем індывідуальнымі асаблівасцямі. Адным лягчэй даюцца дасягненні, другім — складаней. Аднак шанс дабіцца жаданага ёсць у кожнага. Трэба толькі знайсці менавіта свой стыль, спосаб, шлях пераадолення трывогі, скаванасці, закрытасці, страху і няўпэўненасці. Напярэдадні сезона прадметных алімпіяд будзем рыхтавацца загадзя, шукаць правільны настрой, абапірацца на станоўчыя эмоцыі, вывучаць сябе, прымяняючы асаблівы, неверагодны, сучасны, эстэтычны і проста прыемны спосаб ... Падрабязней »

Гучным можа быць толькі ўнутраны голас настаўніка

Уявім сабе, што мы робім штосьці ўпершыню або знаходзімся ў краіне з традыцыямі, якія адрозніваюцца ад нашых кардынальна. А лепш нават не ўявім, а ўспомнім такога кшталту сітуацыі ў сваім жыцці. Што мы адчувалі тады, што нам дапамагала асвоіць і асвойтацца? Што перашкаджала і здавалася непрымальным? Уласны эмацыянальны вопыт дапаможа нам выдатна разумець іншага чалавека ў падобных сітуацыях. Раздзел Дыялог ... Падрабязней »

Педагагічны космас чакае натхнёных настаўнікаў

У найбліжэйшай перспектыве ў многіх нашых чытачоў закончыцца водпуск і пачнецца новы гадавы рабочы палёт (менавіта так хочацца назваць наступны навучальны год) у бязмежны космас новых ведаў, пачуццяў, думак, прыярытэтаў, рэсурсаў. Самае важнае ў перадстартавы час — як адчувае сябе касманаўт, на што ён нацэлены, ці ёсць энтузіязм, творчыя планы. Для таго каб выйсці з адпачынку з радасцю, назапасіўшы энергіі, ... Падрабязней »

Дар, які трэба раздзяліць з іншымі людзьмі

Для якіх мэт мы выкарыстоўваем заслужаны падзвіжніцкай працай педагога летні адпачынак? Давайце вырашым, што для таго, каб ярчэй убачыць светлыя бакі свету і ўласнай асобы. Як гэта зрабіць? Чалавецтва назапасіла нямала вопыту ў гэтым кірунку. Давайце пазнаёмімся з некаторай яго часткай. Магчыма, апісаныя спосабы дапоўняць асабісты вопыт нашых чытачоў, пасля прымянення якіх успрыманне будзе факусіравацца толькі на самых цудоўных карцінах ... Падрабязней »

Прыручыце вялікую псіхалагічную гульню!

Лета ў дзяцей (добра, калі б і ў дарослых было гэтак жа) асацыіруецца з радасцю, свабодай, новымі ўражаннямі, дзіўнымі прыгодамі і суправаджаецца прадчуваннем чагосьці незвычайнага, такога, чаго яшчэ ніколі не было ў іх вопыце. Дыялог з чытачом Лета — гэта маленькае жыццё? Не, вядома. Гэта вялікае, велізарнае жыццё! Няхай лета 2015 года не падмане чаканні дзяцей! Многія дзеці і падлеткі ... Падрабязней »

Цікаўная Варвара

Аднойчы Альберта Эйнштэйна спыталі, у чым ён бачыць адрозненне паміж уласным мысленнем і мысленнем іншых людзей. На што вучоны адказаў, што калі людзі шукаюць іголку ў стозе сена, то большасць з іх спыняецца, адшукаўшы яе, а ён працягвае пошукі, знаходзячы другую, трэцюю, чацвёртую і пятую іголкі. Менавіта такім педагогам — актыўным, якія рызыкуюць шукаць іголкі ў стозе сена, якія маюць ... Падрабязней »

Недалюблены ці атручаны свабодай?!

Выбраць такую сур’ёзную і трывожную тэму для ліпеньскага выпуску мяне прымусіла адна падзея: у падземным пераходзе станцыі метро “Плошча Перамогі” назірала юнака, які няцвёрда стаяў на нагах. Ён збіраў на каменнай падлозе кветкі, якіх не існавала. Мы, тыя, хто жыве ў соцыуме, ведаем пра наяўнасць праблемы залежных паводзін, але калі бачыш яе праяўленні — адчуваеш гэтую бяду, як гавораць у ... Падрабязней »

Я ёсць сіла!

“Ах, як добра, хоць песні спявай. Тра-ля-ля-ля-ля-ля-ля! Ах, які я мілы і які вясёлы!” — менавіта ў такім настроі, які апісаны радком з песні Юлія Кіма, нам, прадстаўнікам выдатнай і вельмі цяжкай прафесіі “Настаўнік”, хацелася б сустрэць і правесці свой заслужаны адпачынак! Магчыма, не ва ўсіх і не адразу атрымаецца здабыць энергічнасць, бесклапотнасць, спакой, летуценнасць, вясёлы настрой для адпачынку з-за ... Падрабязней »

Сэрца, рукі і крылы экзаменацыйнага поспеху

Вясеннія пачуцці многіх юнакоў і дзяўчат нашай краіны звязаны не толькі з рамантычным хваляваннем, але і з экзаменацыйным. Як правіла, нашы эмоцыі застаюцца ў межах нашага арганізма і амаль не ўплываюць на навакольны свет. А вось сам арганізм атрымлівае шмат праблем, калі залішне і часта непакоіцца: дрыжыкі, напружанне, раздражненне, шалёнае сэрцабіцце. Галавакружэнне, задышка, слабасць, стомленасць, няздоль-насць засяродзіцца, бяссонніца — гэта толькі ... Падрабязней »