Tag Archives: школа

Дэбютны ўрок

Гэты артыкул у першую чаргу адрасаваны настаўнікам, якія 1 верасня ўпершыню правядуць свае першыя цалкам самастойныя ўрокі. Побач з вамі, калегі, не будзе ні метадыста, ні настаўніка, якія апякалі вас як студэнта-практыканта. Ад таго, якім будзе першы ўрок, вельмі многае залежыць, бо ён — індыкатар прафесіяналізму, умення годна выглядаць і адэкватна рэагаваць на выклікі з боку вучняў. Ад першага ўрока ... Падрабязней »

У гасцях у чараўніка До

“Адным з найважнейшых шляхоў выхавання я лічу гульню. У жыцці дзіцячага калектыву сур’ёзная адказная і дзелавая гульня павінна займаць значнае месца. І вы, педагогі, павінны ўмець гуляць”, — пісаў А.С.Макаранка. Гульня для малодшых школьнікаў — любімая форма дзейнасці, бо інтарэсы дзяцей, як правіла, абумоўлены займальнасцю. Іх прыцягваюць урокі з гульнявымі момантамі, вучэбныя заняткі з перавагай эмацыянальнага матэрыялу. Гульня выклікае ў ... Падрабязней »

Цікаўная Варвара

Аднойчы Альберта Эйнштэйна спыталі, у чым ён бачыць адрозненне паміж уласным мысленнем і мысленнем іншых людзей. На што вучоны адказаў, што калі людзі шукаюць іголку ў стозе сена, то большасць з іх спыняецца, адшукаўшы яе, а ён працягвае пошукі, знаходзячы другую, трэцюю, чацвёртую і пятую іголкі. Менавіта такім педагогам — актыўным, якія рызыкуюць шукаць іголкі ў стозе сена, якія маюць ... Падрабязней »

“Я вам пишу…”, или “Почтовая проза” на уроках

Подготовка к урокам по биографии писателей всегда для учителя является трудной. К.Чуковский как-то заметил, что часто в школе писатели, “эти сложные творческие индивидуальности, становятся похожими на воробьев: все серенькие, все чирикают…”. Учителю-словеснику необходимо вызвать интерес к личности писателя, помочь читателю увидеть автора на страницах произведений. Но как этого достичь? Изложение “голых фактов” требует от учеников только запоминания, заучивания, но не ... Падрабязней »

Навошта чалавеку для шчасця патрэбна шчасце

Заканчваецца год, перад уступленнем у святочны перыяд яго праводзінаў і сустрэчы новага падумаем пра важнае асабіста для кожнага з нас. Педагагічная прафесія як ніякая іншая прадугледжвае наяўнасць і выкарыстанне пэўных асобасных якасцей чалавека — асобасны патэнцыял. А гэта значыць, што для поспеху ў прафесіі і жыцці ў цэлым важна тое, як мы сябе адчуваем. Чалавек шчаслівы і з гармоніяй у ... Падрабязней »

Даследуючы — вучымся

Адной з праблем, якая хвалюе настаўнікаў, з’яўляецца развіццё ў дзіцяці ўстойлівай цікавасці да вучобы, да ведаў, патрэбы ў іх самастойным пошуку. Вырашэнне гэтых задач абапіраецца на матывацыйную сферу вучня. Многія дзеці вучацца не для сябе, а за адзнаку, за пахвалу, часам за тое, каб бацькі не сварыліся. Але любому з гэтых знешніх матываў прыходзіць канец. Таму настаўніку неабходна фарміраваць вучэбную ... Падрабязней »

Урок інтэрактыўнага дыялогу

Для многіх асоба Віктара Эдуардавіча па-ранейшаму застаецца таемнай, як і той факт, што менавіта гэты настаўнік стаў пераможцам Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства. Журы скарыў яго педагагічны запал. Яшчэ ён з выразнай педагагічнай харызмай, якую, дарэчы, улавіла і вучнёўскае журы. Мне падчас суперфіналу ён таксама падаўся не статычным настаўнікам. Было трывалае адчуванне, что чалавек, як гаворыцца, у сваёй талерцы. Яго дзеянні ... Падрабязней »

Аб развіцці арфаграфічнай пільнасці навучэнцаў на ўроках рускай мовы

Праблема фарміравання арфаграфічнай пісьменнасці ў навучэнцаў — адна з вечных у методыцы выкладання рускай мовы ў школе. Цяжкасці, якія мучаць дзяцей у авалоданні правапісам, для некаторых з іх так і застаюцца непераадольнымі. Часта веданне правіл не ратуе ад памылак. Аналізуючы праверачныя работы, адзначаю, што пры знаёмстве з новай арфаграмай вучань асабліва ўважліва правярае словы на адпаведнае правіла і дапускае памылкі ... Падрабязней »

Выбраць свой профіль

Для мяне, як і для многіх настаўнікаў, актуальным з’яўляецца пытанне: як эфектыўна вучыць школьнікаў? Якія метады выкарыстоўваць у навучанні, каб яны спрыялі далейшай самарэалізацыі і самавызначэнню асобы? Вядома, што школьнік, які вучыцца самастойна, мае поспех значна большы, чым той, каму ўсё тлумачаць. Адкрываем профільныя групы Сёння значна ўзрастаюць патрабаванні да якасці падрыхтоўкі выпускнікоў агульнаадукацыйных устаноў, што выяўляецца перш за ўсё ... Падрабязней »

Як зрабіць урок літаратуры праблемным

Мяне, як і кожнага настаўніка, часта хвалюе пытанне: як пабудаваць урок найбольш рацыянальна для развіцця вучэбных уменняў? Часта, заходзячы ў клас, марыш аб тым, каб стаць тым адзіным і непаўторным Настаўнікам, які заўсёды ўсё ведае і лепш за ўсіх усё ўмее, на ўроках якога няма суму і руціннай работы. Але, рэальна ацаніўшы сітуацыю, разумееш, што на ўсе планы не хапае ... Падрабязней »