“Нам мир завещано беречь”

Дзень ведаў — гэта не толькі ўрачыстая лінейка, кветкі і віншаванні, гэта восеньскае свята, якое робіць адметным і першы ў новым навучальным годзе ўрок. Гэты ўрок павінен быць цікавым, непаўторным, запамінальным. Менавіта ён з’яўляецца асновай, якая стымулюе ў навучэнцах жаданне прадоўжыць навучанне, знаёміцца з новай, карыснай і цікавай інфармацыяй.

Сёлета тэма першага ўрока гучыць “Нам мир завещано беречь”. Гэты радок з верша Канстанціна Ібраева кожны настаўнік у сваіх метадычных распрацоўках асэнсаваў па-рознаму: нехта акцэнтаваў увагу на значэнні слова “мир” як на адсутнасць вайны, а для кагосьці “мир” — гэта ўвесь сусвет. Мы прапаноўваем увазе чытачоў фрагменты распрацовак гэтага ўрока, якія даслалі педагогі і якімі можна будзе скарыстацца пры падрыхтоўцы ўрокаў.

Да першага ўрока ў Дзень ведаў 2016/2017 навучальнага года
Тэма: “Нам мір наканавана берагчы!”
Мэта: садзейнічаць выхаванню ў навучэнцаў пачуцця годнасці за міралюбівую палітыку нашай дзяржавы; пашыраць уяўленні вучняў аб міры як найбольшай каштоўнасці на Зямлі; паказаць прыгажосць і непаўторнасць беларускай зямлі і ролю кожнага ў развіцці грамадства.

Ход урока

Люблю цябе такой, якая ёсць,
Зямля мая, зямля бацькоў святая…
  Н.Загорская

Арганізацыйны момант
Фарбуе верасень лісты ў асенні колер.
Сышліся зноў і я, і ты ў роднай школе.
І кожны з нас, і кожны з нас старэйшы стаў за гэты час,
На год старэйшым стаў наш клас.

Сёння, у першы дзень верасня, мы сабраліся разам, каб адзначыць пачатак новага навучальнага года. Лета перагарнула сваю апошнюю старонку, а разам з ёю скончыліся і канікулы з гульнямі, падарожжамі, цікавымі сустрэчамі. Я вельмі рада бачыць усіх вас здаровымі і пасталелымі.

Увядзенне ў тэму ўрока

У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ. Любіць сваю родную мову і песні свайго народа, казкі, танцы, кнігі… Без бацькаўшчыны і без свайго народа чалавек не можа жыць.

Як прыемна кожны дзень адкрываць для сябе таленавітасць нашага народа, бачыць прыгажосць роднага куточка і мірнае неба над галавой, слухаць пявучую беларускую мову і адчуваць у душы вялікі гонар за сваю Радзіму. Таму першы ўрок мы з вамі прысвячаем нашай Радзіме — Рэспубліцы Беларусь.

(Для стварэння эмацыянальнага настрою гучыць песня (на выбар) “Спадчына”, словы Янкі Купалы, музыка Ігара Лучанка; “Белая Русь”, словы Л.Пранчака, музыка В.Раінчыка.)

Беларусь — край легенд, казак і паданняў. Зямля пад белымі крыламі, сінявокая Беларусь — так вельмі часта называюць нашу родную краіну. Яна славіцца сваімі лясамі, рэкамі, азёрамі, працавітымі і шчырымі людзьмі.
Старонка першая “Беларусь — еўрапейская дзяржава”

Мая Беларусь… Еўрапейская дзяржава — зялёны лiсток на карце: лясы, пералескi, лугi, пушчы, ураджайныя палеткi. Вакол нас — карагод краiн: Расiя, Украiна, Лiтва, Польшча. Беларусы здаўна жывуць мудрымi запаветамi прашчураў: “Сонца — на ўсiх адно, Зямля — адна, трымайся сваёй хаты, беражы свой гонар, не бяры чужое”.

На карце вялікага свету
Яна як кляновы лісток,
Песня гарачага лета,
Крынічнай вады глыток.
Мяжуе з Польшчай, Украінай,
Расіяй, Латвіяй, Літвой
Твой родны край, твая Айчына,
Жыццё тваё і гонар твой.
I ты яе запомні імя,
Як неба, сонца і зару.
Твая зямля, твая Радзіма
Названа светла: Беларусь!
Ю.Свірка. “Твая Беларусь”.

(Вучні з дапамогай настаўніка паказваюць на карце Рэспубліку Беларусь і суседнія краіны, з якімі яна мяжуе.)
Кожны чалавек павінен ганарыцца той мясцінай, дзе нарадзіўся і жыве, любіць свой родны куточак (малую радзіму) як часцінку нашай Бацькаўшчыны.
(Вучні на карце паказваюць абласныя цэнтры, родны горад (раён.)

Мая Беларусь… Гэта азёрны край. Дзесяццю тысячамі блакiтных, чыстых вачэй пазiрае мая Радзiма на Млечны Шлях. А на знакамiтых азёрах — Нарачы, Свiцязі, Браслаўскiх — адпачывае, кажуць, сам Бог.

Наш родны беларускі край прыгожы і па-свойму адметны на поўначы і на поўдні, на ўсходзе і на захадзе: там, дзе цячэ Дзвіна, у якую па-паўночнаму задумліва глядзяцца елкі і сосны, і пятляе між палёў Бярэзіна; дзе струменіць, набіраючыся сілы, Нёман і шырыцца, выбіраючыся з балот, Прыпяць, дзе гамоніць з высокімі берагамі Дняпро і трэцца хвалямі аб лодкі паўднёва-ласкавы Сож…

Наш край прыгожы і непаўторны сваімі рэкамі і азёрамі, лясамі і лугамі, сцежкамі і дарогамі…

Белавежская пушча і Браслаўскія азёры, Палессе і Свіцязь, Налібокі і Нарач, Бярэзінскі запаведнік і маленькая рэчка Проня — усё гэта наш родны край, наша спадчына, якая аднойчы і назаўсёды даецца кожнаму чалавеку разам з жыццём.

Усе рэкі Беларусі вельмі прыгожыя. Дняпро з высокім правым берагам, неагляднымі далячынямі зарэчных паплавоў. Прыпяць з яе празрыстай цёмнай вадой, астравамі, пратокамі і шапкамі буслянак на прырэчных дрэвах. Ласкавы Нёман, у воды якога глядзяцца старажытныя вежы. Нават невялічкая Шчара ў цяні таполяў (Паводле У.Караткевіча).
Нашу краіну называюць “сінявокай”. Чаму? Беларусь багатая азёрамі, рэкамі, вадасховішчамі. Азёры — гэта блакітныя вочы нашай краіны. Давайце завітаем на Мядзельшчыну, у Нарачанскі край.

Край Нарачанскі… Святая беларуская зямля, мілая і дарагая сэрцу мясціна. Край паэтаў і ваяроў, рамантыкаў і шчырых духам людзей. Яго любяць пяшчотна і раўніва тыя, хто тут нарадзіўся; узнёсла і аддана тыя, хто хоць раз наведаў гэты цудоўны куток. Хіба ж можна забыць высокія і стромкія ўзгоркі, што пакінуў тут у глыбокай мінуўшчыне ледавік; багатыя і разнастайныя лясы, што кружаць галаву сваім смалістым водарам; празрыстае і чыстае паветра, што можна піць як цудадзейныя лекі; добрых і шчырых людзей, якія сваёй прыязнасцю і гасціннасцю раскрываюць усю прыгажосць беларускай душы…

Але Нарачанскі край — гэта, найперш, азёры. Менавіта яны надаюць гэтай зямлі непаўторную адметнасць, якая вабіць да сябе блізкіх і далёкіх падарожнікаў.

Азёр у Нарачанскім краі шмат, каля паўсотні, і кожнае з іх не толькі цікавы прыродны аб’ект, але і скарб духоўны, у якім, як у чароўным куфэрку, назапашаны легенды і паданні, прыказкі і прымаўкі, цікавыя назвы і мясцовыя здарэнні. Каб азёры маглі гаварыць, то мы пачулі б шмат цікавых апавяданняў пра вадзянікоў і русалак, рыбакоў і аматараў вандровак, птушак і звяроў.

Так, самае вялікае возера Беларусі — Нарач, якое многія называюць то “блакітным сэрцам” краіны, то “беларускім морам”, а мясцовыя жыхары ласкава — Нарочча. Возера, напэўна, расказала б нам пра свой адзіны востраў Выспу, легенду пра трагічнае каханне дзяўчыны Нары-Найрыты і простага хлопца Андрэя…
Суседняе возера Мястра, напэўна, згадала б гістарычную драму свайго замка, успомніла б адметныя асаблівасці горада Мядзел ды лёс старога татарскага мізару, а таксама белы цагляны слуп ля возера, у якім была замуравана Белая Панна.

Сваім замкам пахвалілася б і возера Мядзел: на востраве Замак да нашага часу захавалася высокая гара, на якой раней стаялі магутныя ўмацаванні.

Шмат цікавага мы маглі б пачуць і пра дзясяткі іншых азёр.

На жаль, азёры не размаўляюць. Але кожнае возера мае сваю непаўторную энергетыку, сваю аўру. Яна — у мелодыях хваль, у шэпце чаратоў і трыснягоў, у плёскаце рыбы, галасах жывёл, птушак, дрэў. Варта толькі паехаць да возера — чуламу сэрцу заўсёды адкрыюцца таямніцы дзівосных беларускіх скарбаў…
(Сваё паведамленне настаўнік ілюструе слайдамі або малюнкамі.)

Мая Беларусь… Гэта зубры ў Белавежскай пушчы. Гэта бабры, мядзведзi ў Бярэзiнскiм запаведнiку. Гэта ласi i дзiкi ў Налiбоцкай пушчы. Гэта векавыя дубы, лiпы, клёны, вербы, сасновыя бары, бярозавыя гаi, духмяныя лугi… Куды б нi паехаў, цябе сустракаюць непаўторныя краявiды.

(Пад музыку настаўнік расказвае пра Белавежскую пушчу, паказвае ілюстрацыі і фотаздымкі.)

Ахова прыроды з’яўляецца важнай дзяржаўнай задачай і справай кожнага грамадзяніна. У нашых запаведніках ахоўваюцца непаўторныя куточкі беларускай прыроды. Зараз мы з вамі заплюшчым вочы і перанясёмся ў Белавежскую пушчу. У гэтым годзе яна адзначае свой юбілей — 600 гадоў запаведнага рэжыму. Па сваіх памерах, багацці і разнастайнасці расліннага і жывёльнага свету Белавежская пушча займае першае месца сярод буйных лясоў Еўропы. Белавежская пушча — сапраўдны музей жывой прыроды!

З даўніх, вельмі даўніх часоў пушча была аплотам нашых продкаў, надзейным прытулкам у цяжкія гады. Яна карміла і паіла, гартавала мужнасць і сілу людзей.

Зубр — слава і галоўная прыкмета пушчы. Зубр, як кожны, хто мае сапраўдную сілу, рахманы і добры звер. Праўда, ёсць адно правіла — не чапай яго.

Усё тут было. Каралеўскія і царскія паляванні, браканьеры, масавыя высечкі лесу іншаземнымі фірмамі, грабежніцтва акупантаў. Цяпер тут запаведна-паляўнічая гаспадарка. Высякаюць толькі нязначную частку лесу. Рэдкіх звяроў берагуць. Стрэл у пушчы — падзея. Непрыемная для таго, хто страляе.

Шмат птушак у пушчы. Вучоныя абмеркавалі і вырашылі, што белавежскія салаўі — самыя галасістыя і багатыя на спевы ў цэлым свеце. Самыя-самыя! А тут яшчэ больш за дзвесце відаў птушак! Уяўляеце, што такое веснавы белавежскі канцэрт?!
Паводле У.Караткевіча.
(Можна правесці конкурс “Адгадай, чый галасок”. Настаўнік прапануе вучням паслухаць спевы птушак і адгадаць, хто спявае.)

Старонка другая “Людзі зямлі беларускай”

Галоўны скарб маёй краіны — ЛЮДЗI! Яны ўслаўляюць сваю зямлю, нясуць у свет добрае iмя беларусаў.

“Ці задумваліся, які ён, беларус?.. Што гэта за народ? Беларус якраз адрозніваецца шчодрасцю, заўсёднай гатоўнасцю прыйсці на дапамогу ў бядзе. Калі раней у каго на вёсцы здараўся пажар — вёска талакою ішла красці панскі лес, калі не было свайго, за пару дзён ставілі пагарэльцу новую хату, дзяліліся з ім жытам… Потым з кожнай хаты неслі рэчы: хто посцілку, хто палатно, хто гаршкі. Галоўнае ў нашым характары — гасціннасць добрага да добрых” (Уладзімір Караткевіч. “Зямля пад белымі крыламі”).

Лёс нам даў мірны характар, чулае сэрца, шчырую душу, бязмерную шчодрасць і гасціннасць. Беларусы славяцца сваімі рамёствамі.
(Настаўнік можа паказаць вырабы народнай творчасці, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прадметаў быту і працы беларусаў.)

Нельга сёння не ўспомніць нашых продкаў, якія ўслаўлялі родную краіну. 2016 год аб’яўлены Годам культуры. Год культуры ў Беларусі будзе багаты на юбілейныя даты: 25 гадоў “Славянскаму базару”, 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна, 95-годдзе з дня нараджэння Івана Шамякіна, 120-годдзе з дня нараджэння Кандрата Крапівы, 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча. (На выбар настаўніка можна зрабіць паведамленне пра юбіляра.)

Старонка трэцяя “Навекі ў памяці народнай”

Мая Беларусь… Па нашых землях тапталiся прышэльцы, ворагi. Прыходзiлi да нас з дзiдамі i мячамi, з ружжамi i гарматамi, на танках i самалётах. Нiшчылi людзей, палiлi хаты, гарады, адбiралi скарбы. Нiколi i нiкому не ўдавалася зняволiць вольналюбiвы народ. Званы Хатынi, мемарыял у Брэсцкай крэпасцi-героi нагадваюць жывым: “Людзi! Помнiце! Не дапусцiце новай бойнi!”

Вялікую цану заплаціў беларускі народ за сваю свабоду. Загінуў кожны трэці беларус у гады Вялікай Айчыннай вайны. У памяць аб загінуўшых у час вайны ўзведзены мемарыялы славы, помнікі, на брацкіх могілках ніколі не вянуць кветкі. (Настаўнік паказвае фотаздымкі помнікаў.)

Шануйце родны край — Айчыну,
Тых, хто яе абараняў,
Хто ў бітвах з ворагам загінуў,
Хто перамогу атрымаў (Аляксандр Гладкіх).

Памяць аб тых, хто аддаў сваё жыццё ў барацьбе з ворагам, будзе заўсёды жыць у нашых сэрцах. Сёння сваімі справамі, думкамі, паводзінамі мы павінны быць дастойнымі сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Светлая памяць усім воінам, якія абаранялі нашу Радзіму і далі магчымасць роднай краіне стаць самай прыгожай у свеце.

Старонка чацвёртая “Мая Беларусь… Мая зямля …”

У яе нетрах знойдзены нафта, калiйныя i каменныя солi, торф, глiна, гранiт, сланцы, руды, золата… Вялікае значэнне для Беларусі маюць запасы калійных солей. Па запасах і здабычы гэтай каштоўнай хімічнай сыравіны Беларусь уваходзіць у першую пяцёрку краін свету.

Новыя паселiшчы ХХ стагоддзя: Салiгорск — горад хiмiкаў, Наваполацк — горад нафтавiкоў, Жодзiна — горад машынабудаўнiкоў, Новалукомль — горад энергетыкаў. (Пералічаныя гарады паказваюцца на карце. Па жаданні настаўнік можа спыніцца на адным з гарадоў больш падрабязна.)
Абагульненне

Кожны з нас, хто жыве ў Беларусі, павiнен задаць сабе пытанне: што я зраблю сёння, цяпер для сваёй адзiнай Айчыны, як пражыву год, каб не было сорамна нi мне самому, нi маёй сям’i? (Думкі дзяцей.)

— Што ж мы запомнілі на нашым уроку, якія веды возьмем разам з сабой?

Віктарына

1. Як называюцца людзі, ад якіх мы вядзём сваё паходжанне?
(Продкі.)
2. Назавіце сталіцу нашай рэспублікі.
(Мінск.)
3. Пералічыце абласныя гарады нашай рэспублікі.
(Мінск, Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў.)
4. Пералічыце краіны, з якімі мяжуе Беларусь.
(Расія, Украіна, Польшча, Літва, Латвія.)
5. Што называюць “беларускім морам”?
(Возера Нарач.)
6. Пад якім дэвізам сёння праходзіць наш першы ўрок?

(Нам мір наканавана берагчы.)

Настаўнік можа прапанаваць вучням розныя заданні з прыказкамі і прымаўкамі:
• растлумачыць сэнс прапанаваных прыказак і прымавак;
• завяршыць прыказкі (вучням даецца толькі пачатак прыказкі, неабходна дапоўніць апошняе слова);
• гульня “Знайдзіце пару” (прыказкі і прымаўкі падзяляюцца на часткі і раздаюцца вучням). Пасля таго як складзена прыказка (прымаўка), вучням неабходна растлумачыць яе сэнс.
Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы.
Усякай птушцы сваё гняздо міла.
Радзіма — матка, чужына — мачыха.
Роднаму зямелька — як зморанаму пасцелька.
У сваім краі як у раі.
На чужыне і камар загіне.
Кожнаму свой куток мілы.
Усюды добра, а дома лепей.
Родная зямля мякчэй чужой пярыны.
На чужой старане не сагрэе і сонца.
Той Бацькаўшчыну любіць, хто ёй сумленна служыць.
Для сваёй Айчыны не шкадуюць сілы.
Той перамагае, хто ў бядзе са сваёй зямелькі не ўцякае.
Бацькоў не цурайся, а ад Радзімы не адракайся.
З роднага боку і варона мілая.
Хто бацьку шануе, той сабе неба гатуе.
Шануй людзей, то і цябе пашануюць.
Бацькоўскае слова дарэмна не гаворыцца.
Вось мы і абышлі нашу Радзіму, сустрэліся са сваімі продкамі, пабачылі блакітныя азёры і рэкі, векавыя дубы, бярозавыя гаі і духмяныя лугі, касцёлы і Белую вежу, задумалі, што значыць для нас зямля бацькоў нашых. І дзе б мы ні апынуліся, куды б ні закінуў нас лёс, у нашай душы, у нашым сэрцы заўсёды будзе з намі адчуванне моцнай повязі з родным краем, зямлёй нашых бацькоў.

Святлана КАЛАШНІКАВА,
настаўніца пачатковых класаў Сласцёнаўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Чавускага раёна Магілёўскай вобласці.

Дзень ведаў — гэта не толькі святочная лінейка, кветкі і віншаванні. 1 верасня — пачатак новага навучальнага года, які не праходзіць без традыцыйнага першага ўрока. І гэты ўрок павінен быць цікавым, непаўторным, запамінальным. Менавіта ён з’яўляецца асновай, якая стымулюе ў дзецях жаданне прадоўжыць навучанне, знаёміцца з новай карыснай і цікавай інфармацыяй.

Сцэнарый урока, прысвечанага Дню ведаў ( разлічаны на вучняў старшых класаў)

Нам мір завешчана берагчы

Мэта: пашырыць веды навучэнцаў аб міры як аб абсалютнай каштоўнасці, засяродзіць увагу на асноўных напрамках і дасягненнях знешняй і ўнутранай палітыкі нашай дзяржавы; сфарміраваць вобраз міру як ладу жыцця на Зямлі; выхаваць пачуццё гордасці за міралюбівую палітыку нашай дзяржавы.

Ход мерапрыемства

Настаўнік. Сёння 1 верасня. Чым знамянальная гэтая дата? (Адказы вучняў.)
1 верасня — гэта свята ведаў, свята ўсіх, хто вучыцца, прычым не важна дзе: за партамі ў школах, вучылішчах, ВНУ, за станкамі на заводах, у майстэрнях, за рабочымі сталамі ў офісах устаноў. Галоўнае, што людзі імкнуцца набыць веды, стаць больш адукаванымі, спазнаць новае. Вось і мы сёння пастараемся адкрыць для сябе штосьці новае, невядомае.
Тэма нашага ўрока — “Нам мір завешчана берагчы”.

Гучыць песня “Спадчына” (словы Янкі Купалы, музыка Ігара Лучанка) у выкананні групы “Песняры”.
Настаўнік. Дзеці, пра якую спадчыну ідзе гаворка? ( Адказы вучняў.)

Настаўнік. І сапраўды, нашы дзяды, прадзеды пакінулі нам самы цудоўны скарб — зямлю Беларусі.

Вучань. Яна мне дадзена адзіная
На ўсё жыццё, на цэлы век.
Мая адзіная, радзімая
Ў вянках лясоў і стужак рэк.
Заўсёды самая прыветная,
Як сонца, свеціцца сама,
Жыве, як мара запаветная,
І роўных ёй нідзе няма.

Вучаніца. Яе праменнямі сагрэтая,
Наліта сілай маладой,
Іду, нястомная, па свету я
Яе часцінкаю жывой.
І ганаруся ўсюды смела я,
Што вырасла на той зямлі,
Якую клічуць Руссю Белаю,
Што тут дзяды мае жылі.
М.Шаўчонак. “Мая Радзіма”.

Настаўнік. Гордасць за родную зямлю. Яна нараджаецца яшчэ ў дзяцінстве і, як першы вясновы парастак, набірае сілу, мацнее на працягу ўсяго жыцця. Яна бярэ свой выток з сэрца, душы чалавека разам з любоўю да роднага дома, квяцістага лугу, блакітнага льнянога палетка і шуму дуброў. І ганарыцца беларусам ёсць чым. Якая яна, Беларусь ХХІ стагоддзя? Вашай увазе прадстаўляецца вусны часопіс “Беларусь — краіна для жыцця”.

Вусны часопіс “Беларусь — краіна для жыцця”( выступленні вучняў суправаджаюцца прэзентацыяй).

1-я старонка. “Мая Радзіма — Беларусь”

Вучань. Рэспубліка Беларусь размешчана ў цэнтры Еўропы. Гэта ўнітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава. У краіне дзейнічае Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 года са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года і 17 кастрычніка 2004 года.

У дакладзе Прэзідэнта Беларусі на V Усебеларускім народным сходзе было адзначана: “У нас ёсць бясспрэчныя поспехі ў галіне сацыяльнай палітыкі. Пацвярджэнне гэтага — выкананне ўжо ў 2015 годзе вызначаных Дэкларацыяй ААН мэт тысячагоддзя, звязаных з выкараненнем галечы і голаду, зніжэннем дзіцячай смяротнасці, забеспячэннем пісьменнасці насельніцтва. Па індэксе чалавечага развіцця Беларусь сярод амаль 200 краін сусветнай супольнасці перамясцілася з 68-га ў 2000 годзе на 50-е месца ў 2015 годзе. За пяцігодку — 18 пазіцый. Гэта забяспечыла нам месца ў групе краін з высокім узроўнем чалавечага развіцця. З 2014 года ўпершыню за 20 гадоў колькасць жыхароў Беларусі пачала расці. Узроўні нараджальнасці і смяротнасці практычна зраўнаваліся — гэта вынік, да якога мы так імкнуліся і якім мы ганарымся”.

2-я старонка. “Эканоміка Беларусі”

Вучань. На сённяшні дзень Рэспубліка Беларусь — экспартаарыентаваная дзяржава з развітой прамысловасцю, сектарам паслуг і сельскай гаспадаркай. Краіна ўваходзіць у лік лідараў сярод сусветных экспарцёраў грузавых аўтамабіляў, трактароў, дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхнікі. Кожны дзясяты колавы трактар, які выпускаецца сёння ў свеце, носіць імя “Беларус”.

Вучань. Беларусь выпускае 17% усіх камбайнаў у свеце, 6% трактароў, 6,4% ільновалакна і 2,8% бульбы, а доля вытворчасці кар’ерных самазвалаў БелАЗ на сусветным рынку дасягае 30%. Вырабляючы 1,4% сусветных аб’ёмаў малака, у экспарце малочных прадуктаў краіна займае каля 5%, а па сметанковым алеі — каля 11%.

У мінулай пяцігодцы праведзена мадэрнізацыя базавых галін эканомікі. Завяршаецца тэхнічнае абнаўленне дзевяці найбуйнейшых дрэваапрацоўчых вытворчасцей, уведзены ў эксплуатацыю тэхналагічныя лініі па вытворчасці цэменту “сухім” спосабам, арганізавана вытворчасць комплексных складаназмешаных угнаенняў. Асвоена серыйная зборачная вытворчасць легкавых аўтамабіляў, выпушчаны самы буйны ў свеце кар’ерны самазвал грузападымальнасцю 450 тон.

Вучань. Пабудаваны завод па вытворчасці сучасных чыгуначных электрацягнікоў (такія электрацягнікі ўжо сталі на рэйкі нашай краіны). Пачата будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі. За 5 гадоў уведзена ў эксплуатацыю і тэхнічна пераабсталявана больш за тысячу малочнатаварных комплексаў, 55 свінагадоўчых, 456 збожжасушыльных, больш за 500 птушкагадоўчых комплексаў. Паказчыкам сусветнага інтарэсу да беларускай эканомікі з’яўляецца ўзрослая актыўнасць замежных інвестараў. За апошнія пяць гадоў аб’ём замежных інвестыцый у эканоміку вырас у 2,5 разу. (http://president.gov.by/ru/news_ru/view/uchastie-v-pjatom-vsebelorusskom-narodnom-sobranii-13867).

3-я старонка. “Навука”

Вучань. У рэйтынгу па ўзроўні развіцця адукацыі Беларусь знаходзіцца ў групе 30 развітых краін і апярэджвае ўсе краіны Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Па паказчыках даступнасці адукацыі — паступлення дзяцей у школу, колькасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі — Беларусь знаходзіцца на ўзроўні высокаразвітых краін і апярэджвае многія краіны Еўропы і свету. Рэспубліка лідзіруе па колькасці навучэнцаў ва ўстановах прафесійнай адукацыі.

Вучань. Дасягненні беларускіх вучоных у розных галінах фундаментальнай і прыкладной навукі прызнаны сусветнай супольнасцю. Несумненным дасягненнем можна лічыць запуск 22 ліпеня 2012 года беларускага спадарожніка дастанцыйнага зандзіравання Зямлі.

Вучань. Супрацоўнікі Інстытута фізікі Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі распрацавалі лазеры новага пакалення.

Вучань. Супрацоўнікі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАН распрацавалі серыю арыгінальных прэпаратаў на аснове амінакіслот і іх мадыфікаваных вытворных. Яны стварылі і ўкаранілі ў вытворчасць новыя тэхналогіі атрымання лекаў рознага тэрапеўтычнага дзеяння, у тым ліку сродак для лячэння сардэчна-сасудзістых захворванняў.
Вучань. Навукоўцы Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі распрацавалі суперкамп’ютар “СКІФ-ГРЫД” на базе 12-ядзерных працэсараў. Шырокую вядомасць у свеце набыў шэраг камп’ютарных праграм беларускіх распрацоўшчыкаў. Па экспарце ў галіне камп’ютарных і інфармацыйных паслуг на душу насельніцтва краіна апярэджвае ўсе краіны СНД.

4-я старонка. “Медыцына”

Вучань. Апошнія гады ў Беларусі актыўна развіваецца транспланталогія.

Беларускія медыкі выконваюць трансплантацыі нырак, касцявога мозгу, печані, сэрца, праводзяць перасадкі стваловых клетак чалавека і тканак: рагавіцы, скуры… У красавіку 2008 года ўпершыню ў Беларусі група ўрачоў 9-й гарадской клінічнай бальніцы правяла аперацыю па перасадцы печані. У 2009 годзе ў РНПЦ “Кардыялогія” была паспяхова праведзена першая ў Беларусі аперацыя па перасадцы сэрца.
Вучань. Значных вынікаў удалося дасягнуць і ў лячэнні злаякасных новаўтварэнняў і захворванняў крывятворнай сістэмы ў дзяцей. Агульная доўгатэрміновая выжывальнасць такіх хворых складае 74%, па гэтым паказчыку Беларусь уваходзіць у дзясятку лепшых краін Еўропы. У Беларусі распрацаваны прэпарат для лячэння раку крыві ў дзяцей — “Кларафабін”.

5-я старонка. “Беларусь — спартыўная краіна”

Вучань. У нашай краіне ўдзяляецца вялікая ўвага фізічнай культуры і спорту. Найбольш папулярнымі відамі спорту з’яўляюцца: лёгкая атлетыка, футбол, гімнастыка, лыжны спорт, хакей, тэніс, фехтаванне, барацьба, валейбол, гандбол, плаванне, шахматы і шашкі. На сённяшні дзень ў краіне функцыянуе больш за 25 000 аб’ектаў фізкультурна-спартыўнага прызначэння.

Вучань. У Беларусі ёсць тры буйныя цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі: у Стайках, Раўбічах і Ратамцы. Краіна па праве можа ганарыцца сваёй гісторыяй удзелу ў Алімпійскіх гульнях. 75 беларусаў сталі алімпійскімі чэмпіёнамі ў некалькіх відах спорту, беларускімі спартсменамі ўстаноўлены 61 нацыянальны рэкорд. 280 ураджэнцаў Беларусі сталі чэмпіёнамі свету і Еўропы ў розных відах спорту.

Вучань. Зімовыя Алімпійскія гульні-2014 у Сочы сталі самымі паспяховымі ў гісторыі беларускага спорту. Нашы спартсмены заваявалі 5 залатых медалёў (Дар’я Домрачава — 3, па адной узнагародзе ў Алы Цупер і Антона Кушніра) і адзін бронзавы (Надзея Скардзіна). Трохразовай алімпійскай чэмпіёнцы Дар’і Домрачавай прысвоена званне Героя Беларусі.

Вучань. Гордасць і павагу выклікаюць высокія вынікі беларускіх параалімпійцаў. На Гульнях-2010 у Ванкуверы беларусы заваявалі 9 медалёў — 2 залатыя і 7 бронзавых. На летняй Параалімпіядзе-2012 у Лондане Беларусь заваявала 10 медалёў (5 залатых, 2 сярэбраныя, 3 бронзавыя) і размясцілася на 25-м месцы выніковага агульнага заліку. Беларускі плывец Ігар Бокій выйграў пяць залатых медалёў Параалімпіяды, прычым на дыстанцыі 200 м комплексам ён устанавіў новы сусветны рэкорд.

6-я старонка. “Турыстычная Беларусь”

Вучань. Развіццё турызму з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Гэтая галіна ўзята пад асаблівую апеку дзяржавы. У 2012 годзе Саветам Міністраў зацверджана Дзяржпраграма “Замкі Беларусі”, у рамках якой да 2018 года плануецца добраўпарадкаваць 38 замкаў, палацаў і замчышчаў. Турыстычны патэнцыял Беларусі заключаецца ў разнастайнасці і прыгажосці прыроды, унікальнасці гісторыка-культурнай спадчыны. У рэспубліцы налічваецца больш за 15 тысяч аб’ектаў, якія маюць гістарычную, культурную, архітэктурную значнасць, а таксама памятных месцаў, звязаных з імёнамі выдатных дзеячаў сусветнай гісторыі і культуры.

Вучань. Апошнія гады ўсё больш папулярным становіцца лячэбна-аздараўленчы турызм. Адпачынак і аздараўленне прапаноўваюць гасцям больш за 100 беларускіх санаторыяў і пансіянатаў.

Вучань. Не страчвае сваёй актуальнасці рэлігійны турызм. З прычыны гістарычнага мінулага на тэрыторыі краіны стагоддзямі жывуць побач прадстаўнікі розных рэлігій: хрысціяне, мусульмане і інш. Вернікі прыязджаюць пакланіцца цудадзейным абразам і нятленным мошчам беларускіх святых: Ефрасінні Полацкай, праведнай княгіні Сафіі Слуцкай. У мінскім касцёле Святых Сымона і Алены і гродзенскім Фарным касцёле захоўваюцца дублікаты Турынскай плашчаніцы.

Вучань. Апошні час у моду ўваходзіць ваенна-гістарычны турызм. Людзі прыязджаюць у Беларусь з розных куткоў свету, каб наведаць памятныя мясціны, дзе вяршылася гісторыя. Пра падзеі мінулага нагадваюць замкі і храмы абарончага тыпу, помнікі і стэлы, устаноўленыя ў гонар знакамітых бітваў, ваенныя і краязнаўчыя музеі.

Вучань. Мноства замежных гасцей прыязджае ў Беларусь, каб наведаць разнастайныя культурныя і спартыўныя мерапрыемствы міжнароднага ўзроўню. У першую чаргу гэта Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, тэатральны фестываль “Белая вежа” ў Брэсце і інш. Традыцыйна ў нашай краіне кожны новы год аб’яўляецца годам пэўнага кірунку, якому дзяржава і грамадства ўдзяляе высокую ўвагу. Так, указам прэзідэнта 2016 год у Беларусі аб’яўлены Годам культуры.

7-я старонка. “Беларусь у складзе СНД”

Вучань. Беларусь уваходзіць у склад СНД. У снежні 2016 года спаўняецца 25 гадоў з дня падпісання пагаднення аб стварэнні СНД. На працягу 2013 года старшынства ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў ажыццяўлялася нашай рэспублікай. Канцэпцыя старшынства Беларусі была заснавана на дэвізе “Інтэграцыя на карысць чалавека: умацаванне добрасуседства, развіццё эканамічнага супрацоўніцтва, пашырэнне дыялогу культур”. Беларускім бокам сумесна з партнёрамі было праведзена больш за 70 значных мерапрыемстваў эканамічнага, экалагічнага, гуманітарнага і міжрэгіянальнага характару.

Вучань. Прыметнай падзеяй у рамках беларускага старшынства можна назваць Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў — удзельніц СНД, які адбыўся ў беларускай сталіцы. У ходзе форуму былі абмеркаваны такія тэмы, як адукацыя, маладзёжная палітыка, інфармацыйная палітыка, культурнае супрацоўніцтва і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, развіццё турызму, медыцыны і інш. Вельмі цікавым і змястоўным стаў Міжнародны маладзёжны форум дзяржаў СНД “Дружба без межаў”, у ходзе якога прайшлі яркія прэзентацыі дэлегацый краін СНД, круглыя сталы, важныя сацыяльныя акцыі. У рамках форуму адбыліся дыскусіі ўдзельнікаў аб традыцыях, культуры і гісторыі сваіх краін, аб будучыні народаў.

Вучань. Беларусь арганізавала і паспяхова правяла VIII Беларускі міжнародны медыяфорум “Партнёрства ў імя будучыні: гісторыка-культурная спадчына як фактар яднання” з Міжнародным конкурсам дзяржаў СНД “Мастацтва кнігі”, летняй школай журналістыкі і сесіямі экспертаў. Дэлегацыі 15 краін сустрэліся на гэтай пляцоўцы для дзелавых сустрэч і творчых дыскусій. Значнай падзеяй стаў сумесны праект МЗС, Мінсувязі і РУП “Белпошта” па выпуску ў абарачэнне паштовай маркі, прысвечанай старшынству Беларусі ў СНД.

Настаўнік. Як бачым, наша краіна становіцца з кожным годам мацнейшай. Развіваецца эканоміка, навука, спорт, павышаецца дабрабыт людзей, да нас прыслухоўваюцца, лічацца з нашым меркаваннем нават тыя краіны, якія ў недалёкім мінулым нашу дзяржаву і дзяржавай нават не лічылі.

Над намі цяпер блакітнае мірнае неба. І гэта не падарунак лёсу. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды змагаліся за тое, каб мы былі шчаслівымі.

Мінулае… Яно ніколі не праходзіць бясследна. Асабліва калі гэтае мінулае — ВАЙНА. Нават калі ты сам не перажыў яе, а ведаеш пра той суровы час толькі з кніг, кінафільмаў, успамінаў родных людзей, ветэранаў. Памяць вайны… Гэта боль перажытага народам за доўгія 1418 дзён. Гэта страты і ахвяры, гераічная барацьба не на жыццё, а на смерць, цяжкія дарогі выпрабаванняў. Давайце ўспомнім пра гэта, успомнім, каб глыбей адчуць шчасце заваяванага міру і радасць вялікай Перамогі.

Дыктар (запіс голасу Ю.Левітана). “Внимание! Говорит Москва! Граждане и гражданки Советского Союза! Передаём заявление Советского правительства. Сегодня в четыре часа утра без объявления каких-либо претензий к Советскому Союзу, без объявлений войны германские войска напали на нашу страну, атаковали наши границы во многих местах и подвергли бомбёжке со своих самолётов наши города: Житомир, Киев, Севостополь, Каунас и некоторые другие…”
Дэманструецца плакат “Родина-мать зовёт”. Гучыць песня “Священная война”(муз. А.Аляксандрава, сл. В.Лебедзева-Кумача). Паказ дакументальнай хронікі “Пачатак Вялікай Айчыннай вайны”.

Настаўнік. Так пачалася Вялікая Айчынная вайна, якая страшэннай віхурай пранеслася па нашай зямлі, разбураючы і знішчаючы ўсё, што з вялікай любоўю і энтузіязмам будаваў народ.

Вучань. Зямля мая бой прымала
ад стара і да мала,
ад стогадовага Талаша
Да Казея — малыша.
I падаў, распасцёрты,
Кожны чацвёрты.
Вучаніца.
Кожны чацвёрты быў мёртвы —
мір і спакой ім вечны-вечны!
Кожны трэці быў змораны,
скалечаны і знявечаны.

Вучань. Кожны другі на целе
Меў раны, апёкі ці шрамы.
I ўсе мы, усе мы мелі
на душы сваёй раны.

Вучаніца.
Зеўралі ямы, траншэі,
зеўралі печы ў друзе —
ранай адной страшэннай
на целе маёй Беларусі.
А.Вярцінскі. “Рэквіем па кожным чацвёртым”.

Дэманструюцца слайды прэзентацыі “Хатынь” і гуказапіс “Званы Хатыні”.
Настаўнік. Гудуць званы Хатыні. Гудуць журботна і сурова. Гудуць над светлымі бярозавымі гаямі, над задуменнымі барамі Лагойшчыны, над Беларуссю. Гудуць яны і дзень, і ноч над могілкамі 186 вёсак, дзе не засталося ніводнай сям’і, дзе на папялішчы не адбудавана ніводнай хаты. Назвы спаленых вёсак засталіся толькі ў памяці народнай ды на магільных плітах Хатыні. 22 сакавіка 1943 года ашалелыя карнікі ўварваліся ў вёску, спалілі 26 хат разам з людзьмі, усяго 149 чалавек, з іх 76 дзяцей. Вечна палае вогненны пралом у чорных мармуровых плітах, там, дзе гарэлі хатынцы.

Назва “Хатынь” стала знакам трагедыі беларускага народа ў гады вайны.
(Вучань чытае верш С.Законнікава “Хатынь”.)
Дваццаць шэсць каміноў,
Дваццаць шэсць каміноў,
Дваццаць шэсць
і далёкіх,
і блізкіх мне сноў.
Ды плывуць і крычаць
нада мной груганы,
Што не сны — каміны.
О, не сны — каміны!
На халодным граніце
ляжыць цішыня,
Толькі крык груганоў
аніяк не суняць.
I ў вачах загараюцца раптам кастры,
А з кастроў — невыносныя стогны і крык.
Дваццаць шэсць тых кастроў,
Дваццаць шэсць тых кастроў,
А ў кастрах мы,
жывыя,
заместа дроў.
Па-над Белаю Руссю
палаюць кастры,
Над усёю зялёнай планетай —
кастры.
Нада мною — кастры,
Пада мною — кастры, —
Я не бачыў такое злавеснай
зары…
Дым і попел.
He ўгледзіш нідзе сінявы.
Вы, хатынцы, згарэлі,
Я — хатынец жывы!
Нашу памяць жалобныя будзяць званы.
Цішыню мне пачуць дапамогуць яны.
Сэрца,
слухай званы,
помні ўсё,
не астынь,
Як дагэтуль не стыне
На лясной лугавіне
Мая рана, мой боль,
Мая памяць — Хатынь.

Настаўнік. Усю тэрыторыю Беларусі фашысты імкнуліся ператварыць у месца масавага знішчэння насельніцтва. Колькі нявіннай крыві жанчын, дзяцей, старых было праліта ворагам на нашай зямлі! Колькі тысяч чалавек атручана, павешана, расстраляна, спалена! Стратэгічны план па знішчэнні славянскіх народаў “Ост” прадугледжваў знішчыць 75% рускіх, беларусаў, украінцаў, а астатніх 25% ператварыць у рабоў. У Беларусі дзейнічала больш як 260 лагераў смерці. Адзін з іх — Трасцянец.

Прагляд фрагмента віртуальнай экскурсіі ”Трасцянец — месца памяці і смутку” (https://www.youtube.com/watch?v=SyYi6aJZUJU).

Настаўнік. 22 чэрвеня 2015 года ў мінскім мікрараёне Шабаны быў адкрыты мемарыяльны комплекс “Трасцянец”. Прэзідэнт нашай краіны А.Р.Лукашэнка ў сваім выступленні яшчэ раз засяродзіў увагу на ролі міру ва ўсім свеце (https://www.youtube.com/watch?v=As-pUvZOisg).

Настаўнік. За тое, што на світанні мы чуем песні птушак, а не выбухі бомбаў, што радуемся цудоўным краявідам прыроды, што нашы вочы свецяцца шчасцем, вялікі дзякуй і нізкі паклон салдатам Вялікай Айчыннай вайны, яе ветэранам! За доблесць і гераізм, пряўленыя на беларускай зямлі, звыш 30 000 салдат і афіцэраў — выхадцаў з Беларусі — былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі Савецкага Саюза. Мільёны людзей загінулі, каб на зямлі быў мір.
Дзеці, як вы разумееце лексічнае значэнне гэтага слова?

Вучань. Слова “мір” мае некалькі значэнняў. Мір — Сусвет, планета, зямны шар, а таксама насельніцтва, людзі зямнога шара.

Вучань. Мір — гэта сяброўскія сувязі, згода паміж кім-небудзь, адсутнасць вайны, цішыня, спакой, пагадненне аб спыненні вайны.

Вучань. Ад слова “мір” утварыўся шэраг іншых слоў: мірыць — аднаўляць згоду; мірыцца — наладжваць мірныя адносіны; міралюбівы — прасякнуты міралюбнасцю; міратворац — той, хто спрыяе падтрыманню міру; міралюбнасць — імкненне да захавання міру.

Настаўнік. Дзеці, а што з’яўляецца сімвалам міру? Чаму? (Белы голуб.)
Вучань. Сімвал міру узнік пасля Другой сусветнай вайны. Эмблему “Голуб міру” намаляваў Пабла Пікасо: белы голуб, які нясе ў дзюбе аліўкавую галінку. У старажытнасці голуб быў сімвалам міру і ўрадлівасці. Так, згодна з біблейскай легендай, з’яўленне голуба з аліўкавай галінкай над Ноевым каўчэгам сведчыла пра тое, што вада сышла з паверхні зямлі. Гэта быў знак міру і абнаўлення жыцця.

Настаўнік. Мір цяжка пабудаваць, але яшчэ цяжэй яго зберагчы. Мір вельмі далікатны. Для нас мір — штодзённая рэальнасць, на нашых вуліцах спакойна, нашы дзеці ходзяць у школу. Але ці ўсім людзям на зямлі жывецца добра і радасна? (Вучні расказваюць пра падзеі ў свеце: вайну ва Украіне, вайну ў Сірыі, тэракты.) Для многіх людзей у сучасным свеце спакойнае жыццё не больш, чым казачная мара. (Можна выкарыстаць відэаролік “Самыя гучныя тэрарыстычныя акты ў XXI стагоддзі” https://www.youtube.com/watch?v=KkD4QQbTW5k).

Настаўнік. 21 верасня адзначаецца Міжнародны дзень міру. Ён заклікае людзей не толькі задумацца пра мір, але і зрабіць што-небудзь дзеля яго. Якія ж меры па гарантаванні нацыянальнай і міжнароднай бяспекі прымаюцца нашай дзяржавай?

Вучань. Рэспубліка Беларусь — адна з нямногіх на постсавецкай прасторы дзяржаў, якая не мае памежных спрэчак з суседзямі, міжрэлігійных канфліктаў, дыскрымінацыі грамадзян па моўнай прымеце. Беларусь — першая ў свеце краіна, якая пасля распаду СССР добраахвотна адмовілася ад размяшчэння на яе тэрыторыі ядзернай зброі. Бяз’ядзерны статус дзяржавы замацаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У верасні 1996 года кіраўніцтва Беларусі звярнулася да кіраўнікоў і заканадаўцаў усіх краін АБСЕ, міжнародных арганізацый з прапановай пачаць перамовы па стварэнні ў цэнтры Еўропы прасторы, свабоднай ад ядзернай зброі. У красавіку 1997 года Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Белдзяржуніверсітэтам была праведзена міжнародная навуковая канферэнцыя, у высновах і рэкамендацыях якой вызначана задача супрацоўніцтва Беларусі з усімі краінамі — прыхільнікамі ідэі бяз’ядзернасці.
Вучань. Галоўнае для нашай дзяржавы — міралюбівая шматвектарная знешняя палітыка. Выбудоўванне міралюбівай і добрасуседскай палітыкі, непрымальнасць выкарыстання сілы ў вырашэнні міжнародных супярэчнасцей дазволілі Рэспубліцы Беларусь стаць асноўнай пляцоўкай для перамоў па ўрэгуляванні ўзброенага канфлікту ва Украіне. Сёння сусветная супольнасць разглядае Беларусь як донара рэгіянальнай бяспекі. Невыпадкова на 70-й сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый наша краіна названа сімвалам міру.

Настаўнік. Гісторыя нас навучыла, што любая міралюбная палітыка павінна быць падмацавана рэальнай здольнасцю дзяржавы абараніць свой народ. У сувязі з гэтым у нашай краіне абароназдольнасці і бяспецы надаецца першаснае значэнне. У нас распрацаваны і прыняты Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі і новая рэдакцыя Ваеннай дактрыны, у якіх сфармуляваны асноўныя задачы і вызначаны напрамкі дзейнасці з улікам сучасных пагроз і выклікаў. Беларускую армію сёння па праве можна назваць школай мужнасці, грамадзянскасці і патрыятызму (http://president.gov.by/ru/news_ru/view/uchastie-v-pjatom-vsebelorusskom-narodnom-sobranii-13867). (Можна выкарыстаць відэаролік “Армія Беларусі” https://www.youtube.сom/watch?v=rXeIGZsJUMI.)

Настаўнік. Дарослыя і дзеці, усе людзі на планеце хочуць міру, каб ярка свяціла сонца, каб на тварах людзей былі шчаслівыя ўсмешкі, каб не змаўкаў дзіцячы смех. У дакладзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі на V Усебеларускім народным сходзе 22 чэрвеня 2016 года падкрэсліваецца, што найважнейшы ўрок дае нам мінулае: “Нельга быць бесклапотнымі і самаўпэўненымі. Нельга легкадумна ставіцца да будучыні. Нельга дазваляць застаць сябе знянацку… На прыкладзе нашых суседзяў мы пераканаліся: мір — вялікая, найвялікшая каштоўнасць! Страціць яго вельмі лёгка, а шлях ад міру да вайны можа быць вельмі кароткім”.

Я думаю, што кожны з вас хацеў бы бачыць нашу краіну моцнай і квітнеючай дзяржавай без войнаў, гвалту і нягод. Але наша краіна — гэта малая частка велізарнага свету, адна з мноства краін на карце. І ад нас з вамі, і ад усіх людзей на зямлі будзе залежаць будучыня нашай планеты ў цэлым. Давайце паразважаем больш глабальна і звернемся да людзей усяго свету. Я прапаноўваю кожнаму з вас на працягу хвіліны прадумаць свой зварот да чалавецтва, напісаць яго на крылах белага голуба (кожнаму вучню даецца выразаны з паперы белы голуб) і вывесіць на наш зямны шар (выява прымацавана на дошцы).

Заканчваецца ўрок праглядам відэароліка “Мір без вайны — дзеці Зямлі”.
https://www.youtube.com/watch

Аксана КАРПОВІЧ,
класны кіраўнік 10 класа
Поразаўскай сярэдняй школы
Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці.

“Нам мир завещано беречь”
(10—11 классы)

Цели и задачи:

— создание условий для формирования у учащихся активной гражданской позиции, воспитание патриотизма, любви и уважения к родному городу, краю, стране;

— расширение знаний учащихся о внутренней и внешней политике Республики Беларусь, о международных отношениях, пробуждение интереса к историческому прошлому и настоящему Беларуси;

— воспитание чувства ответственности за свое Отечество.

Оборудование: карта Беларуси, карта мира, компьютер, мультимедийный проектор, презентация, книги, плакаты, рисунки о Беларуси.

Ход мероприятия
Организационный момент
(Звучит песня “Мир”. Музыка А.Муратова. Слова В.Данько.)

Если утро начинается,
Значит, солнышко взошло.
Если мама улыбается,
Значит, детям хорошо.
Нужен мир цветам и веточкам,
Нужен мир тебе и мне,
Мальчикам и девочкам,
Всем народам на земле.

Припев:

Мир — это солнце,
Мир — это радость,
Мир без тучи грозовой!
Мир — это детство,
Мир — это праздник,
Вечно юный мир живой!

И пока планета кружится,
Надо людям в мире жить.
И планету не оружием,
А любовью окружить.
Чтоб расти цветам и веточкам,
Чтоб всегда цвела весна,
Мальчикам и девочкам
Нужен мир, а не война!

Учитель. Мир — это дружба, уважение друг друга и умение жить вместе разным людям в одном городе, государстве, на одной планете.

Мир — это понятие, которое имеет много значений:

1. Согласие, отсутствие вражды, ссоры, войны.
2. Соглашение воюющих сторон о прекращении войны.
3. Спокойствие, тишина.

Ребята, мир для вас — это … ? (К каждой букве подобрать слова, ассоциирующиеся с миром и пояснить их.)

М — мама, музыка, мудрость, мяч…
И — игра, идиллия, июнь…
Р — радость, разум, радушие, Родина, работа…

У слова мир есть свой символ — птица мира.

Голубь мира — выражение, получившее популярность после окончания Второй мировой войны в связи с деятельностью Всемирного конгресса сторонников мира. Первый Всемирный конгресс сторонников мира проходил в 1949 году в Париже и Праге. Эмблема этого конгресса была нарисована Пабло Пикассо. На эмблеме нарисован белый голубь, несущий в клюве оливковую ветвь.
Голубь как символ мира известен со времен появления историй о всемирном потопе, когда голубь принес на корабль Ноя оливковую ветвь в знак того, что потоп закончился и Бог примирился с людьми.

Учащийся 1. Мир во всем мире — вот идеал современного мира, к которому должны стремиться все народы. В 1981 году своей резолюцией 36/67 Генеральная Ассамблея ООН провозгласила Международный день мира (International Day of Peace) и установила его празднование на третий вторник сентября. Учредив этот день, Генеральная Ассамблея посвятила его ознаменованию и укреплению идеалов мира как внутри государств и народов, так и между ними.

Мир беречь —
Святое дело!
Ты берись
За это смело!
Нет — войне,
А миру — да!
Будет мир
У нас всегда!

Учащийся 2. В 2001 году Генеральная Ассамблея единогласно приняла резолюцию 55/282, в которой постановила, что с 2002 года Международный день мира будет отмечаться ежегодно 21 сентября как день всеобщего прекращения огня и отказа от насилия.

ООН предлагает всем странам и народам в этот день прекращать все военные действия и отмечать его проведением образовательных и общественных информационных акций по проблемам мира. А также использует празднование Международного дня мира для привлечения внимания к своей разносторонней работе в поддержку мира и чтобы побудить отдельных людей, группы и общины на всей планете к осмыслению проблем мира, обмену информацией и практическим опытом деятельности по его достижению.

Пусть будет мир на всей планете,
Здоровыми пусть будут дети,
Со стороны ООН наказ:
Беречь любовь и мир для нас!
Давайте, люди все, дружить,
И просто ближнего любить.

Учитель. Ребята, что такое ООН, когда и с какой целью она была создана?
(Организация Объединенных Наций появилась на свет в 1945 году после опустошительной Второй мировой войны с целью поддержания международного мира и безопасности.)

Учащийся 3. Каждый год мероприятия ООН, посвященные Дню мира, традиционно начинаются с церемонии у Колокола мира в штаб-квартире ООН в Нью-Йорке — сначала звучит обращение Генсекретаря ООН, после которого он ударяет в колокол, затем, после минуты молчания, с обращением выступает председатель Совета Безопасности ООН. А еще каждый год День мира посвящен определенной теме. Так, в разные годы он проходил под девизами: “Права человека и поддержание мира”, “Разоружение и нераспространение”, “Молодежь за мир и развитие”, “Мир и демократия: выскажи свое мнение”, “Устойчивый мир ради устойчивого будущего”, “Образование в духе мира”, “Право народов на мир” и др.

Учитель. События последних лет: война, терроризм, военные расходы, глубокие противоречия, разделяющие народы и отдельных людей во всем мире, — обусловили беспрецедентную актуальность Международного дня мира сегодня.
Наша Беларусь, какая она? (Подобрать прилагательные.)
Б — безопасная.
Е — единственная, естественная.
Л — лидирующая.
А — автономная.
Р — работоспособная, реалистичная.
У — убедительная, удивительная.
С — светлая, современная.
Ь — …

Учащийся 4. Генеральный секретарь ООН Пан Ги Мун поблагодарил А.Г.Лукашенко за конструктивную роль в поиске решения конфликта в Украине, отметив, что Минск стал символом мира.

Учащийся 5.

Как здорово под мирным небом жить и быть!
Вокруг сады цветут, щебечут птицы,
Повсюду слышен звонкий детский смех,
Искрятся счастьем у прохожих лица.

Учащийся 6. Международная группа Institute for Economics and Peace публикует “Глобальный индекс миролюбия” (Global Peace Index) с 2007 года. Рейтинг, разработанный социологами и экономистами из группы экспертов Института мира, характеризует уровень безопасности проживания в странах мира. Для присвоения соответствующего места в индексе эксперты оценивают уровень безопасности проживания в странах и регионах на основе 23 показателей (военные расходы, количество конфликтов на территории страны, количество заключенных в тюрьмах, смертность от конфликтов, возможность терактов, политическая нестабильность, неуважение к правам человека, количество убийств, отношения с соседними странами и т.д.).

В списке “Глобального индекса миролюбия” — 163 стран. Беларусь — на 106 месте (в группе стран со средним уровнем общественного спокойствия и безопасности). У стран-соседей ниже всего позиции в рейтинге оказались у России (151-е место) и Украины (156-е место). Последняя, наряду с Йеменом, Турцией, Ливией и Бахрейном, кроме того, занесена в пятерку стран, где ситуация с безопасностью за прошедший год ухудшилась больше всего. На 22-м месте рейтинга — Польша, Латвия — на 32 месте, Литва стала 37. Исландия с баллом 1,192 вновь признана самой безопасной страной. Второе место отдано Дании, третье — Австрии. Кроме тройки лидеров в первой десятке находится Новая Зеландия (4 место), Португалия (5 место), Чехия (6 место), Швейцария (7 место), Канада (8 место), Япония (9 место), Словения (10 место). Опаснее всего жить, по мнению составителей рейтинга, в Сирии (163 место), Южном Судане (162 место), Ираке (161 место), Афганистане (160 место) и Сомали (159 место).

Республика Беларусь не только сама по себе является мирной страной, но и, если так можно выразиться, “экспортирует” мирную инициативу, предоставляя свою территорию для решения затянувшегося конфликта на востоке Украины. В то же время для Беларуси это стало и шагом для улучшения отношений с Западом.

Учитель. Ребята, что такое СНГ?
(СНГ — международная организация, призванная регулировать отношения сотрудничества между государствами, ранее входившими в состав СССР.)
Какой страны не хватает, продолжите: РСФСР, Украина и … ? (Беларусь.)
В 2016 году СНГ отмечает юбилей — 25 лет.

Из истории.

8 декабря 1991 года в Вискулях, в Беловежской пуще, руководители Республики Беларусь, Российской Федерации и Украины подписали Соглашение о создании Содружества Независимых Государств (СНГ).
21 декабря 1991 года в Алма-Ате главы одиннадцати суверенных государств (кроме прибалтийских государств и Грузии) подписали Протокол к этому Соглашению, в котором подчеркнули, что Азербайджанская Республика, Республика Армения, Республика Беларусь, Республика Казахстан, Кыргызская Республика, Республика Молдова, Российская Федерация, Республика Таджикистан, Туркменистан, Республика Узбекистан и Украина на равноправных началах образуют Содружество Независимых Государств. Участники встречи единодушно приняли Алма-Атинскую Декларацию, подтвердившую приверженность бывших союзных республик к сотрудничеству в различных областях внешней и внутренней политики, провозгласившую гарантии выполнения международных обязательств бывшего Союза ССР. Позднее, в декабре 1993 года, к Содружеству присоединилась Грузия (18 августа 2009 Грузия официально перестала быть членом этой международной организации).

22 января 1993 года в Минске на саммите СНГ был принят Устав Содружества (Свидетельство о регистрации Устава Содружества Независимых Государств в ООН). Его не подписали Украина и Туркменистан, которые тем самым де-юре не являются государствами — членами СНГ, а могут быть отнесены только к государствам — учредителям и государствам — участникам Содружества. Туркменистан на казанском саммите СНГ (26 августа 2005 года) заявил о том, что будет участвовать в Содружестве в качестве “ассоциированного члена”. Содружество основано на началах суверенного равенства всех его членов. Государства — члены Содружества являются самостоятельными и равноправными субъектами международного права.

Содружество Независимых Государств является межгосударственным объединением и служит дальнейшему развитию и укреплению отношений дружбы, добрососедства, межнационального согласия, доверия, взаимопонимания и взаимовыгодного сотрудничества между государствами.

Взаимодействие стран в рамках Содружества Независимых Государств осуществляется через его координирующие институты: Совет глав государств, Совет глав правительств, Межпарламентскую Ассамблею, Исполнительный комитет, который является правопреемником Исполнительного секретариата СНГ и Межгосударственного экономического комитета экономического союза и другие.

На начало 2016 года в СНГ участвуют Азербайджанская Республика, Республика Армения, Республика Беларусь, Республика Казахстан, Кыргызская Республика, Республика Молдова, Российская Федерация, Республика Таджикистан, Туркменистан, Республика Узбекистан и Украина.

Официальным местом пребывания межгосударственных органов СНГ является Минск, Республика Беларусь.

Учащийся 7. Республика Беларусь добилась всеобщего международного признания, доказала способность к независимому существованию в сообществе суверенных государств, урегулировала отношения с соседними государствами, содействовала своей политикой в области ядерного разоружения укреплению мировой стратегической стабильности. Нормализация отношений с ведущими государствами Запада и такими влиятельными международными организациями, как Европейский союз, Совет Европы, НАТО и МВФ, является приоритетом номер один для внешней политики Республики Беларусь. Страна продолжает развивать сотрудничество в рамках СНГ, ЕврАзЭС и ОДКБ. В 2009 году начал функционировать Таможенный союз Республики Беларусь, Республики Казахстан и Российской Федерации.

Учитель.
Занимательная викторина
1. Как правильно называется государство, в котором мы живем? (Республика Беларусь.)
2. Это первая в мире страна, добровольно отказавшаяся от ядерного оружия. (Беларусь.)
3. Эта страна — восточный сосед Беларуси. (Россия.)
4. В этот день празднуется День Независимости Беларуси. (3 июля.)
5. Как называется международный нефтепровод, проложенный на территории Гомельщины? (“Дружба”.)
6. Этот город является центром СНГ. (Минск.)
7. Эти трактора пропагандируют нашу страну во всем мире. (Беларусь.)
8. В результате какой операции Второй мировой войны была освобождена территория Беларуси? (“Багратион”.)
9. Какая форма правления в Беларуси? (Президентская республика.)
10. На сколько областей делится Беларусь? (6.)

(Звучит песня “Нам этот мир завещано беречь”. Слова К.Ибряева.
Музыка Ю.Чичкова.)

Для дружбы, для улыбок и для встреч
В наследство получили мы планету.
Нам этот мир завещано беречь
И землю удивительную эту.

Нам этот мир завещано беречь,
Нам этот мир завещано беречь,
Нам этот мир завещано беречь
И землю удивительную эту.
И землю удивительную эту.

Завещано беречь нам этот мир —
Такой неповторимый на рассвете.
Он с детства очень дорог нам и мил,
За будущее мира мы в ответе.

Он с детства очень дорог нам и мил,
Он с детства очень дорог нам и мил,
Он с детства очень дорог нам и мил,
За будущее мира мы в ответе.
За будущее мира мы в ответе.

Мы не дадим стать пеплом и золой
Тому, что красотой земной зовется.
Пусть будет мирным небо над землей,
Пусть вечно детство звонкое смеется!

Пусть будет мирным небо над землей,
Пусть будет мирным небо над землей,
Пусть будет мирным небо над землей,
Пусть вечно детство звонкое смеется!
Пусть детство звонкое смеется!

Учащийся 8. Как известно с истории, за мир боролись многие века. И, к сожалению, далеко не мирным путем. Нам, молодежи, не стоит повторять ошибок человечества — и научимся жить в полном согласии и мире.

Учащийся 9. Как бы было замечательно, если бы всё оружие, существующее в мире, вышло из строя. Если бы все конфликтующие в одно мгновенье позабыли о ненависти и агрессии и просто спокойно поговорили. Нужно стремиться к этому, чтобы был мир всегда!

Учащийся 10. Мир может означать:
Мир — кинотеатр в Минске.
Мир — городской посёлок, Мирский сельсовет, Кореличский район, Гродненская область.
Мир — Земля.
Мир — советская и российская орбитальная станция.
Мир — почетный титул и звание во множестве мусульманских стран.

Учитель. Что же говорили мудрые люди о мире (афоризмы).
Мир, счастье, братство людей — вот что нужно нам на этом свете! (Марк Твен.)
Мир не кровью, а дружбой и любовью должны мы уберечь. (Ганс Сакс.)
Мир — это спокойствие, вытекающее из труда. (Анри Барбюс.)
Мир — прекрасная книга, но бесполезная для того, кто не умеет читать. (Карло Гольдони.)

Рефлексия
Я за мир потому что …
Мир нужен …
Мир должен помогать …
Хорошо, когда мир …
Я желаю …
Хорошо, когда …

Учитель. Мирного и чистого неба всем нам! Добра и счастья! Везения и удачи!

Наталья МИХНО,
учитель истории средней школы № 3 Лепеля.

Падрыхтавала Наталля КАЛЯДЗІЧ.
Фота Наталлі КАЛЯДЗІЧ.