Архіў катэгорыі : Навука ў школе

Па творчы і навуковы патэнцыял — у “Парадокс”

Сучасная сістэма адукацыі адной з галоўных задач называе фарміраванне метапрадметных кампетэнцый навучэнцаў. Непасрэднае дачыненне да вырашэння гэтай задачы мае даследчая дзейнасць, якая дае навучэнцам магчымасць усвядоміць сваю значнасць, знаёміць з метадамі даследчай і творчай работы, развівае пазнавальную цікавасць, вучыць зносінам з равеснікамі і аднадумцамі, узбагачае вопыт удзелу ў прэзентацыях і канферэнцыях. У гімназіі № 2 Бабруйска функцыянуе навуковае таварыства навучэнцаў ... Падрабязней »

Як Бона Сфорца дапамагла чацвёртакласнікам зразумець формулу плошчы прамавугольніка

Кожны год у красавіку ў нашай школе праходзіць конкурс даследчых работ “Я — даследчык”, у якім прымаюць удзел вучні 2— 4 класаў. Знайсці тэму даследчай работы нялёгка. У асноўным гэта прыдумкі настаўнікаў, рэдка — бацькоў. А вось наступную тэму даследчай работы прыдумала сама вучаніца, разам з настаўніцай назвалі яе “Адзінкі плошчы Боны Сфорца”. “Амаль кожная дзяўчынка марыць стаць прынцэсай ці каралевай. ... Падрабязней »

У калабарацыі з перадавой навукай

“Вельмі добры настаўнік і цікавы чалавек” — лаканічна ахарактарызаваў майго сённяшняга суразмоўца Мікалай Іванавіч Запрудскі. Думаю, што імя настаўніка фізікі магістра педагагічных навук з Адэльскай сярэдняй школы Гродзенскага раёна Анатоля Аляксандравіча Аўсейчыка многім вядома, асабліва ўдзельнікам метадычнага летніка ў Альхоўцы, што ладзіцца кожнае лета ўжо амаль 30 гадоў запар. Шмат гадоў Анатоль Аляксандравіч разам са сваімі вучнямі займаецца навуковымі даследаваннямі. А.А.Аўсейчык ... Падрабязней »

Знаходзіць, даказваць і пераконваць

Як захапіць школьніка даследчай работай Сучасны школьнік лёгка можа знайсці адказ на любое пытанне, пры гэтым затраціўшы нямнога часу. Гэта добра, але… усё, што не патрабуе вялікіх намаганняў, так жа лёгка і сыходзіць з нашай памяці; гатовы адказ не навучыць аналізаваць, самастойна рабіць высновы; пытанне “Чаму так, а не інакш?” нават не ўзнікае. Што рабіць? Заняцца даследчай работай. Але як ... Падрабязней »

Ад гульні — да сапраўднай навукі

Для кожнага чалавека дзяцінства — гэта шчаслівы і бестурботны час. Узгадайце, чым вы займаліся, калі былі маленькімі? Безумоўна, гулялі — дома ці на дварэ, з сябрамі ці сам-насам —  у сваіх думках і разважаннях. Мне заўсёды было цікава, ці паўплываў той час, які мы праводзілі за гульнёй, на тое, кім мы сталі сёння? Ці мая любоў да гульні ў школу ... Падрабязней »

Даследчы шлях пачынаецца з малога,

або Як за простай гільзай схавана цэлая гісторыя Звычайна галоўнай мэтай арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці ў школе з’яўляецца не авалоданне новымі, дагэтуль невядомымі фактамі, а навучанне алгарытму вядзення даследавання, навыкам, якія могуць быць выкарыстаны потым у даследаванні любой складанасці і тэматыкі. Таму, як правіла, даследчая работа ажыццяўляецца ў кожнай навучальнай установе па папярэдне распрацаваным плане. Але часам даследаванне нараджаецца і стыхійна, ... Падрабязней »

А ў нас у гасцях фізфак

Кожны вучань рана ці позна пачынае сутыкацца з праблемай выбару будучай прафесіі. Сёння ў свеце існуе больш за 7000 прафесій, але сярод выпускнікоў школ з году ў год папулярнасцю карыстаюцца толькі некалькі дзясяткаў з іх (эканаміст, урач, праграміст). У большасці выпадкаў малады чалавек выбірае прафесію не таму, што яго прыцягвае змест дзейнасці, хутчэй прываблівае пэўны лад жыцця, дзе прафесія толькі ... Падрабязней »

Даследчы ўрок працоўнага навучання

Грамадству патрэбны людзі, якія не толькі разбіраюцца ў рашэнні тыповых задач, але і ўмеюць выкарыстоўваць свае веды ў нестандартных сітуацыях, якія патрабуюць праяўлення творчых здольнасцей, ва ўмовах нявызначанасці. На сваіх уроках я імкнуся падрыхтаваць навучэнцаў да даследчай дзейнасці на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, што дапаможа потым і ў прафесійнай дзейнасці. Мэта маёй работы — павышаць творчую актыўнасць навучэнцаў на ... Падрабязней »

Исследовательское обучение для развития талантов

Современное общество требует от человека умения самостоятельно добывать знания и применять их в конкретной ситуации, поэтому одной из главных задач, стоящих перед школой сегодня, является создание условий для развития личности, способной адаптироваться к быстро меняющемуся социуму, нацеленной на саморазвитие и самореализацию. Каждому из нас необходимо уметь оперировать полученными знаниями в незнакомой ситуации, продуктивно работать, адекватно оценивать себя и свои достижения. ... Падрабязней »

Рыхтуем школьніка да навуковай канферэнцыі

Хто звычайна дапамагае школьнікам у падрыхтоўцы навукова-даследчых работ? Канечне, у першую чаргу настаўнікі, затым бацькі і вучні, якія ўжо маюць адпаведны вопыт. Іншы раз да даследчай работы са школьнікамі далучаюцца выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, навукоўцы. Напрыклад, дацэнт кафедры беларускага і рускага мовазнаўства факультэта пачатковай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка Алена Станіславаўна Васілеўская вядзе факультатыўныя заняткі па беларускай мове ў сярэдняй ... Падрабязней »