Адной з любімых педагагічных тэхналогій выкладчыцы гісторыі Мінскага гарадскога каледжа сферы абслугоўвання Ніны Аляксееўны Ерахавец даўно стала адукацыйнае падарожжа. Дзякуючы яму, удаецца зрабіць вучэбны працэс вельмі дынамічным і цікавым. Сваім каштоўным вопытам настаўніца падзялілася на майстар-класе, які ладзіўся ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка ў рамках педагагічнага фестывалю “Ідэі настаўнікаў-лідараў — у практыку”.
“Сувеніры з падарожжа”
Ніна Аляксееўна Ерахавец не мае патрэбы ў прадстаўленні ў настаўніцкім асяроддзі. Яна выпускніца гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка, удзель-ніца рэспубліканскага конкурсу педагагічных работнікаў “Нас-таўнік года — 2020”, пераможца конкурсу “Сталічны настаўнік — сталічнай адукацыі — 2020”, двойчы ўладальніца прэміі Мінгарвыканкама, член клуба “Крыштальны журавель”. Аднак справа не толькі ў дасягненнях. Сярод прысутных адразу ж адчулася цікавасць да яркай, неардынарнай асобы. Педагога літаральна з першых слоў вылучае харызма, адчуваюцца вялікі інавацыйны вопыт і ўменне камунікаваць і зацікаўліваць.
Такія сустрэчы з настаўнікамі-лідарамі становяцца выдатнай магчымасцю атры-маць новыя каштоўныя веды, адчуць імпульсы да развіцця і натхненне. Для свайго майстар-класа, які насіў назву “Сувеніры з падарожжа”, Ніна Аляксееўна падзяліла ўдзельнікаў на тры групы. Пачалася работа з выказвання філосафа Лао-цзы: “Падарожжа ў тысячу міль пачынаецца з першага крока”. Уключыўшы ўдзельнікаў у ажыўлены дыя-лог, настаўніца найперш акцэнтавала ўвагу на тым, што падарожжа — гэта заўсёды новыя ўражанні, знаёмствы, пазнанне іншай культуры, а значыць, важны новы вопыт у выглядзе ведаў, уменняў і навыкаў, якія атрымлівае чалавек. Мэтай падарожжа на самай справе становіцца не нейкае месца на карце, а новы вопыт. Вынікам майстар-класа павінен стаць “сувенір” таксама ў выглядзе ведаў, уменняў і навыкаў.
Падарожжа, у якое прапанавала адправіцца настаўніца на майстар-класе, пачалося з цікавага моманту. Кожнай камандзе трэба было адга-даць адзін з атрыбутаў, які патрэбны для паездкі. Напрыклад, шарыкавую ручку неабходна было пазнаць па такім апісанні: “Гэтае вынаходства, якое зараз кожны трымае ў руках, упершыню з’явілася ў Венгрыі. У некаторых краінах Еўропы яно называецца іменем свайго стваральніка. У нас назва складаецца з двух слоў, адно з якіх азначае галоўную дэталь гэтай рэчы”.
Кітайскі філосаф Лао-цзы:
“Нават падарожжа ў тысячу міль пачынаецца з першага крока”.
Нясумны пачатак і пастаянны дыялог з удзельнікамі выклікалі цікавасць да тэмы. Настаўніца падкрэсліла: “Адукацыйнае падарожжа — гэта педагагічная тэхналогія, якая дапамагае ператвараць асяроддзе для навучання асобы, аб’ядноўвае рэальнае перамяшчэнне з асваеннем культурна-гістарычнай прасторы. Аднак адукацыйнае падарожжа адрозніваецца ад экскурсій тым, што ў ім прадугледжваецца наяўнасць праб-лемы. Мы з навучэнцамі часта пакідаем сцены вучэбнага кабiнета і вывучаем сацыяльна-культурную прастору сталіцы. Пры знаёмстве з новай тэмай падбіраем аб’екты, складаем маршрут і адпраўляемся ў падарожжа. Вынікам становіцца не толькі атрыманне неабходнай інфармацыі па пэўнай тэме, але яшчэ і многа іншых ведаў, уменняў і навыкаў, якія называюцца міжпрадметнымі кампетэнцыямі”.
Унікнуць у асаблівасці адукацыйнага падарожжа дапамагло адрозненне ў лексічным значэнні слоў “падарожнік” і “турыст”. Пры абмеркаванні было вызначана: менавіта падарожнік мае больш шансаў атрымаць цікавы сацыяльны вопыт і важныя жыццёвыя навыкі, бо ён больш вольны.
Новыя веды ўдзельнікі майстар-класа атрымлівалі ў лёгкай, займальнай форме. Так, разам у групах вызначалі і запаміналі этапы адукацыйнага падарожжа, расстаўляючы ў пэўнай паслядоўнасці лісты з іх назвамі. Настаўніца акцэнтавала ўвагу: такі прыём называецца “Вясёлка”. Ён асабліва падыхо-дзіць для вучняў 5—7 класаў. Дзецям падабаецца самастойна вызначаць пасля-доўнасць пэўных элементаў і разбірацца, для чаго яны прымяняюцца. Яны добра запамінаюць інфармацыю.
І сапраўды, як кажуць, лепш адзін раз убачыць і зрабіць, чым сто разоў паслухаць. Пры дапамозе прыёму “Вясёлка” ўдзельнікі запомнілі этапы, з якіх складаецца адукацыйнае падарожжа. Імі з’яўляюцца выбар аб’екта адукацыйнага падарожжа, складанне маршруту, падрыхтоўка заданняў маршрутнага ліс-та, непасрэдна работа на маршруце — пошук, аналіз і складанне інфармацыі — і, нарэшце, прадастаўленне гатовага адукацыйнага прадукту, а затым рэфлексія і самаацэнка.
“Азбука Мінска”
Разам разабраўшыся ў тэорыі, удзель-нікі дэталёва “праходзяцца” па ўсіх этапах, засяроджваючы ўвагу на асаблівасцях кожнага. Разглядаючы магчымыя аб’екты для адукацыйнага падарожжа, госці майстар-класа пагулялі па сталіцы. Прынамсі, даведацца ўзровень ведання горада ў вучняў добра дапамагае прыём, які педагог назвала “Азбука Мінска”. Было дадзена заданне — назваць аб’екты горада, якія дэманстраваліся на экране. Пасля задача ўскладнілася тэстам на ўважлівасць: неабходна было вызначыць, што агульнага ў паказаных месцах сталіцы. Такім чынам, робіцца выснова: пры складанні маршруту адукацыйных падарожжаў аб’екты павінны знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці адзін да аднаго, каб не затрачваць вялікія часавыя і фінансавыя рэсурсы.
Крок за крокам стала зразумела, як выбіраць аб’екты і як складаць маршруты. Чарговым этапам з’яўляецца вызначэнне па аб’ектах тэматыкі адукацыйнага падарожжа. Галоўная фішка адукацыйнага маршруту заключаецца ў з’яднанасці ўсіх яго пунк-таў: яны павінны быць “пазламі” адной карціны. Ніна Аляксееўна патлумачыла на прыкладах: у адным яе маршруце невыпадкова знаходзяцца такія розныя аб’екты, як помнiк драматургу В.Дунiну-Марцінкевiчу і кампазітару С.Манюшку, гасцініца “Еўропа” і музей музычнай i тэатральнай культуры. Гэтаму ёсць тлумачэнне: у 1852 годзе ў Мінску адбылася прэм’ера першай беларускай оперы “Сялянка” па творы Дуніна-Марцінкевіча, музыку да якой напiсаў Манюшка. Спектакль дэманстравалі ў першым сталічным тэат-ры, які знаходзіўся якраз на месцы гасцініцы “Еўропа”.
Неабходна ўважліва аднесціся да складання маршрутнага ліста. У ім трэба падрабязна прапісаць пытанні і дзеянні вучняў. Пытанні варта скласці так, каб навучэнцы шукалі і пасля аналізавалі інфармацыю. Роля педагога — дапамагаць і накіроўваць, аднак адказы вучні шукаюць самі. Так, каля скульптуры фатографа, якая знаходзіцца на Камароўцы, настаўніца пытаецца: “Калі быў зроб-лены першы фотаапарат? Якой маркі фотаапарат, паказаны ў скульптуры?” Дарэчы, стоячы побач са скульп-турай, магчыма звярнуць увагу вучняў на неабходнасць аналізаваць інфармацыю, знаходзіць супярэчнасці. Пільны погляд настаўніцы-гісторыка заўважыў часавае несупадзенне: фатограф апрануты па модзе канца ХІХ стагоддзя, а палароіды сталі выпускаць толькі ў канцы 40-х гадоў ХХ стагоддзя.
— Часта многія пытанні складаю так, што знайсці на іх адказ можна, толькі знаходзячыся непасрэдна перад аб’ектам, калі ёсць магчымасць дэталёва рагледзець яго і месца размяшчэння, — адзначае Н.А.Ерахавец. — Адзін з маіх аўтарскіх праектаў адукацыйных падарожжаў носіць назву “Ад школьнай парты да Нобелеўскай прэміі”. Ён пачынаецца каля Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка і заканчваецца каля будынка Акадэміі навук. Уключае 9 скульптур, якія прысвечаны прадстаўнікам розных прафесій. Такая ідэя прыйшла пры вывучэнні гарадской скульптуры. Аказалася, не толькі ў Мінску, але і ў іншых беларускіх гарадах ёсць вялікая колькасць помнікаў такой тэматыкі. Настаўнікі могуць узяць сабе на заметку і паспяхова рэаліза-ваць падобную ідэю для сваіх адукацыйных падарожжаў.
Апошнія кропкі над “і”
Наступным, больш складаным заданнем для ўдзельнікаў майстар-класа было прыдумаць свае адукацыйныя маршруты, выбраўшы для іх аб’екты, вызначыўшы тэматыку і назву. З цікавасцю ўсе ўключыліся ў работу, кожны этап ужо быў зразумелы і вядомы.
Напрыканцы, каб расставіць апошнія кропкі над “і”, Ніна Аляксееўна акцэнтавала ўвагу на больш тонкіх адрозненнях адукацыйнага падарожжа. Яго нельга б-лытаць з папулярнымі квестамі. У квестах таксама прадугледжваюцца пытанні і заданні. Абавязковай жа ўмовай адукацыйнага падарожжа з’яўляецца падрыхтоўка выніковага прадукту і абарона — іх форма можа быць любой.
Мэта падарожжа — гэта не нейкае месца на карце, а новы вопыт.
Настаўніца падзялілася сваімі цікавымі напрацоўкамі. Адзін з яркіх варыян-таў выніковага прадукту адукацыйнага падарожжа — буклет. У ім могуць быць размешчаны фотаздымкі аб’ектаў, цікавыя выказванні пра горад… Яшчэ ад зін выдатны варыянт выніковага прадук-ту — гэта інтэрактыўная карта. Напрыклад, такую сучасную карту навучэнцы Ніны Аляксееўны рыхтавалі па тэме “Незвычайныя славутасці Мінска”. Таксама вучням падабаецца афарм-ляць паштоўкі, якія расказ-ваюць аб аб’ектах адукацыйнага маршруту. Цікавым варыян-там таксама можа стаць відэагід, напрыклад, на платформе izi.TRAVEL. Тады ў любога карыстальніка інтэрнэту будзе магчымасць знайсці марш-рут і прайсці па ім. Да таго ж пры жаданні можна яшчэ і перакласці тэкст на англійскую мову для замежных гасцей.
— Афармляючы вынікі аднаго з адукацыйных падарожжаў, мы з вучнямі пайшлі далей: аформілі сучасныя смарт-паштоўкі, — падзялілася Н.А.Ерахавец. — На такіх паштоўках размясцілі не толькі фотаздымкі аб’ектаў, але і галоўныя звесткі пра пазначаныя аб’екты, выказванні, звязаныя з імі, заданні. Каб прачытаць больш інфармацыі, неабходна проста перайсці па QR-кодах. Таксама ў якасці выніковых варыянтаў адукацыйных падарожжаў можна разглядаць афармленне трэвелбука (нататнік для падарожжа) ці падрыхтоўку аўдыягіда. Такім чынам навучэнцы актыўна, у цікавай форме атрымліваюць новыя веды, уменні і навыкі, а скарбонка педагога папаўняецца цікавымі напрацоўкамі.
Таццяна ШЫМКО.
Фота аўтара.