Author Archives: Галина

Прызнаныя майстры

Напярэдадні зімовых свят у Маскве падвялі вынікі Міжнароднага конкурсу педагагічных ідэй і майстэрства сярод выкладчыкаў рускай мовы ў краінах СНД “Школа без меж”, заснавальнікам якога выступіла Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі. У лік пераможцаў конкурсу ўвайшла настаўніца рускай мовы і літаратуры гімназіі Асіповіч Таццяна Амбрушкевіч. Лаўрэатам гэтых спаборніцтваў у намінацыі “За арыгінальнасць задумы педагагічнага праекта” стала настаўніца рускай мовы і літаратуры сярэдняй ... Падрабязней »

Вай-­фай! Увага на мяне!

Трэнінг “Эфектыўныя адукацыйныя структуры для далучэння дзяцей да працэсу навучання” прайшоў у Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку падчас IX Мінскага маладзёжнага фестывалю педагагічных ідэй і рашэнняў. Перад маладымі педагогамі выступіла Таццяна Плотнікава, намеснік старшыні Маскоўскай гарадской арганізацыі агульнарасійскага прафсаюза адукацыі. Яна азнаёміла калег з магчымасцямі сінгапурскай методыкі навучання. Развіццё “мяккіх” навыкаў У аснове навучання дзяцей у многіх вядучых краінах свету — развіццё “мяккіх” навыкаў: работы ... Падрабязней »

Біяграфія пісьменніка праз візуалізацыю

У школьным курсе беларускай літаратуры важнае месца займае вывучэнне біяграфіі пісьменніка. Аднак даследаванне жыццёвых фактаў творцы не ёсць самамэта ў літаратурнай адукацыі, а каштоўны арыентацыйны матэрыял, які ў далейшым дапаможа школьнікам спасцігнуць сутнасць мастацкіх твораў пэўнага аўтара, стане своеасаблівым ключом да разумення яго індывідуальнай адметнасці. У старшых класах творчасць пісьменніка і яго біяграфія вывучаюцца падрабязна і грунтоўна. Асноўным метадам, да ... Падрабязней »

STEM­-падыход на ўроках хіміі

Адной з асноўных задач для мяне як педагога з’яўляецца развіццё ў вучняў цікавасці да навучання, творчасці. З мэтай павышэння матывацыі да вучэбнага прадмета я выкарыстоўваю STEM­-падыход. STEM-навучанне — гэта інавацыйная методыка, якая ўяўляе сабой паўнавартаснае планамернае навучанне, што ўключае вывучэнне прыродазнаўчых навук у сукупнасці з інжынерыяй, тэхналогіяй і матэматыкай. Пры выкарыстанні STEM-тэхналогій развіваюцца здольнасці знаходзіць рашэнне праблемы і працаваць з ... Падрабязней »

Займальныя QR-­коды

QR-­коды сёння можна прымяняць на любым этапе вучэбных заняткаў — ад актуалізацыі ведаў да абагульнення матэрыялу. Навучэнцаў можна прыцягваць да розных форм работы, як індывідуальных, так і парных і групавых. Прымяненне QR-кодаў на вучэбных занятках дапамагае захаваць цікавасць да прадмета, стварыць атмасферу пошуку і творчасці на ўроку. Практыка паказала, што прымяненне QR-кодаў даволі эфектыўнае. Варыянты заданняў з выкарыстаннем QR-кодаў: 1. ... Падрабязней »

Кафэ Pascal запрашае

Ці заахвоціць буктрэйлер да чытання? Калі індывідуальная работа ператвараецца ў гонку праследавання?Як зрабіць бацькоўскі сход нясумным? На гэтыя і многія іншыя пытанні знайшлі адказ удзельнікі ІХ Мінскага маладзёжнага фестывалю педагагічных ідэй і рашэнняў падчас майстар-­класаў, якія для іх правялі вопытныя сталічныя настаўнікі. Настаўніца інфарматыкі сярэдняй школы № 51 Ірына Герман прапанавала маладым педагогам разгледзець гульнявыя інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі на вучэбных занятках. — Нашы ... Падрабязней »

Цените чужое, любите родное

Предлагаю вниманию коллег технологическую карту мастер-­класса по теме “Включение национально­—регионального компонента в урок немецкого языка: проблемы и решение”. Цель: повышение компетентности слушателей мастер-класса по эффективному включению национально-регионального компонента в урок немецкого языка. Задачи: создать условия для понимания слушателями актуальности и эффективности включения национально-регионального компонента (НРК) в содержание уроков немецкого языка; организовать ситуации для освоения слушателями алгоритма включения НРК в урок ... Падрабязней »

Was ist Corona?

Урок, на які мяне запрасіла Вольга Трухан, настаўніца нямецкай мовы сярэдняй школы № 3 Оршы, суперфіналістка рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года — 2020”, быў прысвечаны актуальнай тэме — хваробе COVID­-19. Гэта новая метадычная распрацоўка педагога. Вучні 5 класа вывучалі новыя для сябе словы. Аднак Вользе Аляксандраўне не прыйшлося звяртацца да тлумачэнняў на рускай мове. Усе выдатна разумелі адно аднаго. Сімптомы COVID-19 ... Падрабязней »

Вучымся для жыцця

Кожны чалавек сутыкаецца з праблемамі эканомікі не толькі ў прафесійнай дзейнасці, але і ў асабістым жыцці. Недахоп адпаведных ведаў, а таксама практычных навыкаў у сферы кіравання фінансамі можа прывесці ў будучыні да прыняцця неабдуманых рашэнняў і неразважлівых учынкаў. Таму чым раней дзеці даведаюцца аб ролі грошай, тым раней могуць быць сфарміраваны карысныя фінансавыя прывычкі, што дапаможа пазбегнуць многіх памылак у ... Падрабязней »

Хімія: наглядна і цікава

Уменне візуалізаваць вучэбную інфармацыю з’яўляецца адной з неабходных якасцей настаўніка хіміі. Дыдактычная значнасць працэсаў візуалізацыі праяўляецца перш за ўсё ва ўвасабленні прынцыпу нагляднасці ў навучанні. Аднак сучасныя ўмовы патрабуюць яго рэалізацыі на якасна новым узроўні: варта не проста выкарыстоўваць візуальныя сродкі для ілюстрацыі вучэбнага матэрыялу, а садзейнічаць актывізацыі разумовай і пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў. Адным з сучасных спосабаў візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ... Падрабязней »