Імя Іны Рычардаўны Віннік, настаўніцы рускай мовы і літаратуры Сноўскай сярэдняй школы Нясвіжскага раёна, добра вядома не толькі педагагічнай грамадскасці Міншчыны, але і далёка за межамі нашай краіны. Іна Рычардаўна — актыўны ўдзельнік і пераможца рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Яна — лаўрэат сёлетняга Міжнароднага Пушкінскага конкурсу, лаўрэат конкурсу выкладчыкаў-русістаў Сусветнага фестывалю рускай мовы, уваходзіць у склад творчай групы Асацыяцыі “Конкурс” ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Рознае партфолiо
Фарміруем даследчыя навыкі ў школе і дома
Сёння акцэнт у адукацыі дзяцей робіцца на фарміраванні ў іх здольнасці думаць самастойна, знаходзіць і прымяняць веды, эфектыўна працаваць у групах, быць адкрытымі да новых пазітыўных зносін. Менавіта гэтым і абумоўлена ўвядзенне ў адукацыйны працэс метадаў і тэхналогій, у аснове якіх знаходзіцца даследчая і праектная дзейнасць навучэнцаў. Шукаем творчае заданне для кожнага навучэнца Вельмі важна своечасова выяўляць адораных дзяцей і спрыяць ... Падрабязней »
Унутраная шчодрасць
Любоў да сябе — натуральны стан, з якім чалавек нараджаецца. Уплыў знешняга свету не заўсёды дазваляе захаваць такое стаўленне да сябе. Усведамляем мы змены ці не, яны пачынаюць уплываць на наша жыццё, пасяляюць няўпэўненасць, негатыўныя эмоцыі, абцяжарваюць зносіны з іншымі, засыпаюць перашкодамі шлях да дасягненняў і поспеху. Дыялог з чытачом На парозе Новага года, калі кожны з нас быццам нараджаецца ... Падрабязней »
Кожны знойдзе справу па душы
У настаўніцы фізікі і матэматыкі Падсолтаўскага ВПК “дзіцячы сад — сярэдняя школа” Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці Вольгі Юр’еўны Белісавай кожны вучань на ўроку можа рэалізаваць свае здольнасці і знайсці справу па душы. У яе няма непаспяховых дзяцей і тых, хто не заняты цікавай работай, — адны рамантуюць ці самастойна майструюць фізічныя прыборы, другія праяўляюць актыўнасць у экалагічных акцыях. Яе вучні ... Падрабязней »
Як змагацца з ГРУБАСЦЮ?!
ДЫЯЛОГ З ЧЫТАЧОМ Нават самы прафесійны, ураўнаважаны, добры педагог хоць аднойчы сутыкаўся з грубасцю дзіцяці, падлетка, магчыма, і дарослага. Вядома, хваляваўся, разважаў над прычынамі, шукаў адказ на пытанне “як з гэтым быць”? Бо грубасць непрыемная і небяскрыўдная нават для чалавека, ад якога яна зыходзіць. Каб пачаць барацьбу з гэтай праявай у чалавечых паводзінах, важна зразумець, што гэта такое. Грубасць — ... Падрабязней »
Кіраваць стратэгічна
Мяняецца час, тэхналогіі, рэсурсы, умовы, сродкі, а кіраўніцкія метады застаюцца тымі ж. Гэта супярэчыць законам жыцця. Для ліквідавання гэтай супярэчнасці з’яўляюцца інавацыйныя ідэі. Іх рэалізацыя дазваляе знайсці найбольш эфектыўныя спосабы, якія аптымізуюць тыя ці іншыя працэсы, “якія працуюць на будучыню” школы. У якім кіраванні адчувае патрэбу сучасная школа? Як яго зрабіць паспяховым? На гэтыя пытанні шукае адказы кожны разумны кіраўнік. ... Падрабязней »
Стаўка на юных вучоных
У Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшоў конкурс даследчых работ навучэнцаў, на заключны этап якога юныя вучоныя сталічнай вобласці і іх госці з беларускамоўнай гімназіі імя Францыска Скарыны Вільнюса прадставілі 220 навуковых даследаванняў. Заснавальнікамі мерапрыемства з’яўляюцца ўпраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі. Вітаючы ўдзельнікаў і гасцей конкурсу, начальнік аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і ... Падрабязней »
Беларусазнаўцам прысвячаецца
Мікалай Васільевіч Жуковіч, дырэктар сярэдняй школы № 1 Бярозы Брэсцкай вобласці, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Мікалай Васільевіч — педагог-наватар, які ўвесь час у творчым пошуку. Ён адзін з першых у краіне настаўнікаў-філолагаў стварыў свой сайт, дзе актыўна дзеліцца назапашаным вопытам. Акрамя таго, увесь час удзельнічае ў семінарах і майстар-класах. А нядаўна (праўда, пакуль толькі ў інтэрнэтны свет) выйшлі яго ... Падрабязней »
З усмешкай і настаўніцкім запалам
У кожнага настаўніка ёсць уласная педагагічная майстэрня, дзе ўсё раскладзена па сваіх месцах. Некаму можа падацца, што тут зашмат рэчаў, а іншы падумае: “О, тут яўна нечага не хапае”. І толькі гаспадар разумее неабходнасць і каштоўнасць сабранага матэрыялу, бо кожная сабраная ім рэч прайшла выпрабаванне часам, а самае галоўнае — яе вартасці ацанілі дзеці, дзеля якіх і стваралася гэтая педагагічная ... Падрабязней »
Геаграфія ў 11 пунктах
Хто і калі аказаўся бліжэй да цэнтра Зямлі? Якая новая дзяржава з’явілася ў Афрыцы? Чаму ЮНЕСКА да трох самых запатрабаваных навук XXI стагоддзя адносіць геаграфію? Аб гэтым і не толькі сваім алімпіяднікам расказвае Дзмітрый Уладзіміравіч Паджыгераў, настаўнік геаграфіі Магілёўскага абласнога ліцэя № 1. Чатыры вучні Дзмітрыя Уладзіміравіча сталі пераможцамі рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі. А аднаму юнаму знаўцу навукі аб зямлі ... Падрабязней »