Архіў катэгорыі : Рознае партфолiо

Калі навучанне ў задавальненне

Сёння ў мяне нетыповы рэпартаж з урока. На заняткі да гэтага настаўніка давялося прасіцца тройчы. Віктар Канстанцінавіч Смольскі не проста фіналіст апошняга конкурсу “Настаўнік года”. Ён даўно (30 гадоў) паспяховы настаўнік французскай мовы гімназіі № 46 Гомеля імя Блеза Паскаля і такі ж паспяховы трэнер гарадской і абласной каманды на Рэспубліканскую алімпіяду па французскай мове. Актыўна дзеліцца вопытам з калегамі. ... Падрабязней »

Выбраць адзенне для старажытнага чалавека Уку…

…дапамаглі выхаванцы Алесі Кнігі Трапіць на заняткі да Алесі Мікалаеўны Кнігі, самай юнай удзельніцы і фіналісткі Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года — 2017” у намінацыі “Выхавальнік дашкольнай адукацыі”, аказалася вельмі проста. На прапанову стаць гераіняй рэпартажу педагог пагадзілася адразу: “Я вельмі рада такой магчымасці! Калі вам будзе зручней прыехаць?” Алеся Мікалаеўна — выхавальнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дашкольнага ... Падрабязней »

Біялагічныя лайфхакі

Сучасныя ўрокі біялогіі будуюцца на аснове максімальнага ўключэння ў адукацыйны працэс практычнага кампанента вучэбнага зместу. Дзейнасны падыход біялагічнай адукацыі спрыяе развіццю асобы навучэнца, прымяненню біялагічных ведаў на практыцы, удзелу ў практычнай дзейнасці ў галіне медыцыны, сельскай гаспадаркі, біятэхналогіі, аховы прыроды. Правільнасць выбранага напрамку пацвярджаюць і вынікі рэспубліканскага маніторынгу ўзроўню навучанасці па біялогіі: лепш за ўсё навучэнцы справіліся з заданнямі, якія ... Падрабязней »

Меёз праз усе каналы ўспрымання

Урок настаўніцы біялогіі сярэдняй школы № 2 Слоніма фіналісткі конкурсу “Настаўнік года — 2017” Юліі Міхайлаўны Марчук уразіў па некалькіх прычынах. Па-першае, я ўбачыла сур’ёзную самастойную работу вучняў. Мы шмат гаворым і чуем пра неабходнасць вучыць нашых дзяцей працаваць самастойна, і дзесяцікласнікі Юліі Міхайлаўны даўно ўмеюць гэта рабіць. Па-другое, мяне ўразіла метадычная разнастайнасць. За 45 хвілін падлеткі  змянілі шмат відаў і ... Падрабязней »

Сто ідэй летніх Азёр

Дарослы чалавек, які ўжо адбыўся, часта задае сабе пытанні, якія пачынаюцца словам “навошта”. Любы ўчынак, любое слова павінна быць абгрунтавана гэтым самым “навошта”. Відаць, глыбока сядзіць у натуры чалавечай жаданне прынесці і атрымаць карысць. Навошта прыўносіць новае ў тое, што і так дае нядрэнны плён? Навошта мяняць прывычны ход жыцця і намаганнем волі выбірацца з зоны камфорту? Навошта ўслухоўвацца ў ... Падрабязней »

Віталіна ПАПКОВІЧ: “Шчасце — бачыць шчаслівымі ўсіх людзей вакол сябе”

Гераіня сённяшняга нумара — Віталіна Аляксандраўна ПАПКОВІЧ. Цудоўная Віталінка. Добры і спагадлівы чалавек, які валодае трапным словам, шчодрай душой, надзвычай чулым сэрцам. Віталіна заўсёды трымае руку на пульсе: як жыве клуб, чым дыхае, якія ў яго планы. Яна гатова выслухаць і дапамагчы. Яна ведае, як арганізаваць работу каманды педагогаў вобласці, якія выйшлі ў фінал рэспубліканскага конкурсу, як іх згуртаваць, як ... Падрабязней »

Не закрывацца да жыцця

Чалавечае грамадства, як і асобна ўзятыя яго прадстаўнікі, набываючы вопыт, развіваецца, становіцца больш мудрым, а значыць, звяртае ўсё больш увагі на адукацыю падрастаючага пакалення і ўмовы, у якіх гэты працэс праходзіць. У цяперашні час у фокусе ўвагі — профільнае навучанне, а гэта, у сваю чаргу, прадугледжвае выяўленне і навучанне адораных вучняў. Такім чынам, важна, каб педагог, які працуе з імі, ... Падрабязней »

Са смакам эўрыстыкі

“Чым лягчэй настаўніку вучыць, тым цяжэй вучням вучыцца. Чым цяжэй настаўніку, тым лягчэй вучню. Чым больш будзе настаўнік сам вучыцца, абдумваць кожны ўрок і сувымяраць з сіламі вучня, чым больш будзе сачыць за ходам думкі вучня, чым больш выклікаць на пытанні і адказы, тым лягчэй будзе вучыцца вучань”. З гэтымі словамі Л.М.Талстога я цалкам згодна і ў сваёй рабоце прытрымліваюся ... Падрабязней »