Сучасная школа сёння ўсё больш адыходзіць ад звычайнай парадыгмы ведаў, пераключаючыся на ключавыя задачы па фарміраванні і выхаванні навучэнцаў, якія маюць магчымасць максімальна раскрываць свае здольнасці і рэалізоўваць патрэбы, набываць і нарошчваць вопыт сацыяльнай паспяховасці дзякуючы не толькі выкарыстанню медыярэсурсаў, што выступаюць не толькі як жыццёва важны інструмент міжкультурнага дыялогу, узаемаразумення народаў і разумення іх культур, але і як інструмент рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў рамках вучэбнай сітуацыі ці вучэбнага задання.
З’яўляючыся асноўным сродкам у руках настаўніка, менавіта змадэляваная вучэбная сітуацыя павінна быць арыентавана не толькі на фарміраванне і адпрацоўку прадметных ведаў, але і на фарміраванне ў навучэнцаў уменняў і навыкаў, якія задавольваюць патрэбы арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце “Замежная мова” на аснове асобасна арыентаванага, камунікатыўнага, кагнітыўнага, сацыякультурнага і кампетэнтнаснага падыходаў у іх адзінстве. Апошні знайшоў адлюстраванне ў артыкуле 91 Кодэкса аб адукацыі, на аснове якога ў тлумачальных запісках вучэбных праграм пачынаючы з 2015 года прысутнічаюць пералікі ключавых кампетэнцый, на фарміраванне якіх павінна быць накіравана дзейнасць педагогаў.
Нягледзячы на тое, што работа ў такім кірунку вядзецца ўжо некалькі гадоў, да гэтай пары настаўнікі сутыкаюцца з цяжкасцямі ў разуменні, што ж такое кампетэнтнасны падыход, як яго ўкараняць у сваю дзейнасць і ўвогуле навошта гэты падыход, калі яго складана зразумець, нельга памацаць і вымераць. У выніку ўзнікае заканамернае пытанне: “Як фарміраваць тое, што не разумееш, і ўвогуле для чаго гэта рабіць?”
Яркі прыклад, які дапамагае адказаць на гэтае пытанне, прывёў падчас свайго аўтарскага метадычнана летніка, які праходзіў у ліпені 2018 года ўжо 29-ы раз, прафесар кафедры педагогікі менеджменту адукацыі АПА, кандыдат педагагічных навук, дацэнт М.І.Запрудскі. Ён прапанаваў слухачам на выбар 2 задачы, якія наглядна дэманстравалі парадыгму ведаў і кампетэнтнасную парадыгму адукацыі.
Першая задача была сфармулявана наступным чынам:
“З пункта А ў пункт Б, адлегласць паміж якімі 19 км, выйшлі адначасова насустрач адно аднаму два пешаходы і сустрэліся за 9 км ад пункта А. Знайдзіце хуткасць кожнага, калі вядома, што пешаход, які выйшаў з А, ішоў з хуткасцю на 1 км/г большай, чым другі пешаход, і зрабіў у дарозе 30-хвілінны перапынак”.
Другая гучала так:
“Вы праехалі на машыне дзве трэція шляху. У пачатку маршруту бензабак машыны быў поўны, а зараз ён запоўнены на чвэрць. Ці лічыце вы, што ў вас ёсць праблема?”
Слухачам было зададзена пытанне: “Як вы думаеце, ад якой задачы будзе карысць вашым навучэнцам і якая з іх арыентавана на практычную дзейнасць і ўменне вырашаць жыццёвыя праблемы?”
Адказ відавочны: другая, таму што менавіта такія заданні фарміруюць здольнасць да практычнай дзейнасці і выстаўляюць на першае месца не інфармаванасць навучэнцаў, а ўменне вырашаць праблемы і дасягаць запланаваных вынікаў праз уключэнне ў адукацыйны працэс кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў (КАЗ).
Што ж такое кампетэнтнасна-арыентаванае заданне і як яго адрозніць ад заданняў іншага тыпу?
Па-першае, гэта дзейнаснае заданне. Па-другое, яно мадэлюе практычную, жыццёвую сітуацыю. Па-трэцяе, яно грунтуецца на актуальным для навучэнцаў матэрыяле. Па-чацвёртае, яго структура задаецца асаблівымі элементамі (М.І.Запрудскі, “Школьныя тэхналогіі — 3”):
- стымул (паглыбляе ў кантэкст задання і матывуе на яго выкананне);
- крыніца інфармацыі (змяшчае інфармацыю, неабходную для паспяховай дзейнасці навучэнца па выкананні задання, акцэнт робіцца на фарміраванне самастойнасці вучэбных дзеянняў);
- указанні (дакладна ўказваюць на дзейнасць навучэнца, неабходную для выканання задання);
- інструмент праверкі (задае спосабы і крытэрыі ацэньвання выніку).
Вось некалькі прыкладаў кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў, складзеных з улікам патрабаванняў вучэбнай праграмы да практычнага валодання навучэнцамі маналагічным маўленнем:
- Прыклад КАЗ у рамках камунікатыўнай сітуацыі MassMedia, 9 клас:
Well, as you know, the most popular professions nowadays among the youngsters are those that have something to deal with IT. Teens, who are eager to work in this sphere and earn lots of money, really work hard at school to achieve good results in Mathematics and Physics CT. And my son, who wants to become a programmer, is not an exception. Recently, while getting ready for his classes on Physics, he was perplexed by the following information:
one Russian textbook on Physics claims, that the inventor of the radio is A.Popov, the Belarusian one says that this invention belongs to G.Markoni. Still other sources provide us with information about N.Tesla, D.Bashe, O.Lodzha and even the citizen of Belarus Y.Narkevich-Iodko as the inventor of the radio.
Can you help him to solve this puzzle? Who is the real inventor of this means of mass media? Why do you think the information differs from country to country? What is the best way for searching the information to reveal the truth? Your speech should contain at least 10—14 sentences.
- Прыклад КАЗ у рамках камунікатыўнай сітуацыі Money, 8 клас:
Soon the second term of this school year is over and you’re going to have winter holidays and celebrate Christmas with your nearest and dearest. I’m absolutely sure that you’ll have a good time and try to do your best to help your parents in creating special Christmas atmosphere by decorating your house with lights, candles etc.
So, your parents (as they are busy at work) have asked you to help them buy a X-tree by shopping on-line. You are to:
compare prices of the X-tree you like on different web-sites;
convert the price of the X-tree into BY and pay attention to the exchange rate of the currency in different Belarusian banks;
count the cost of additional expenses like delivery by post;
present the cheapest variant to your classmates (min 8—12 sentences).
- Прыклад КАЗ у рамках камунікатыўнай сітуацыі Shopping (Advertisement), 7 клас:
Today we’ve discussed with you different ways of attracting customers. Your hometask for the next lesson will be the following:
1 — choosea video with advertisement of clothes or shoes that you find to be the most catching;
2 — express your opinion for whom this ad was created (children, adults, teens, elderly people) and give at least 5 arguments;
3 — explain your classmates, what means and tricks where used in this ad to attract the customers (at least 3).
Прыярытэтнымі падчас рашэння такіх КАЗ навучэнцамі з’яўляюцца:
- вучэбна-пазнавальная (ВУН, формы паводзін і віды дзейнасці, якімі авалодвае навучэнец);
- інфармацыйна-камунікатыўная (валоданне маналагічным і дыялагічным маўленнем, здольнасцю разумець пункт гледжання суразмоўцы і прызнаваць права на іншае меркаванне, выкарыстанне для рашэння пазнавальных і камунікатыўных задач розных крыніц інфармацыі);
- рэфлексіўная дзейнасць (валоданне навыкамі кантролю і ацэнкі сваёй дзейнасці, уменне прадбачыць магчымыя вынікі сваіх дзеянняў, пастаноўка мэты, планаванне, вызначэнне аптымальных суадносін мэты і сродкаў).
З пазіцыі кампетэнтнаснага падыходу непасрэдным вынікам такой дзейнасці з’яўляецца сфарміраванасць у навучэнцаў такіх ключавых кампетэнцый (згодна з ЮНЕСКА), як:
- навучыцца атрымліваць веды (вучыць вучыцца);
- навучыцца жыць (навучанне для быцця);
- навучыцца жыць разам (навучанне для сумеснага жыцця);
- навучыцца працаваць і зарабляць (навучанне для працы).
Такім чынам, відавочна, што за кампетэнтнасным падыходам — будучыня, таму што мяняецца свет і сацыяльны запыт на выпускніка, які валодае высокім узроўнем функцыянальнай дасведчанасці, здольны арыентавацца і адаптавацца ў сучасным жыцці, а кампетэнтнасна-арыентаваныя заданні — гэта той інструмент, які дазваляе выявіць існуючыя ў навучэнца веды, актуалізаваць іх, дабавіць тое, чаго не хапае, структураваць вучэбны матэрыял, вучыць не толькі запамінаць і перадаваць, але і прымяняць на практыцы. Гэта той інструмент, які актывізуе навучанне дзяцей, стымулюючы іх прыродную цікаўнасць, матывуючы і фарміруючы комплекс уменняў вучыць самога сябе ў супрацоўніцтве з педагогам і пры пастаянным актыўным узаемадзеянні ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу па замежнай мове, бо “настаўнік — вечны вучань сваёй прафесіі” (Д.Дзьюі).
Вераніка АРЛОВА,
настаўніца англійскай мовы сярэдняй школы № 14 Мазыра,
настаўнік-метадыст, кіраўнік РРЦ настаўнікаў англійскай мовы.