Слухаць вачамі і бачыць сэрцам

Іаган Гаспар Лафатэр, мысліцель і чалавеказнаўца са Швейцарыі другой паловы XVIII стагоддзя, яшчэ да ўзнікнення навукі псіхалогіі пісаў: “Ведаеце, які гук на Зямлі самы райскі? Гук дзіцячага смеху ад беспрычыннай радасці быцця!” Любому чалавеку, а асабліва педагогу, з гэтым выказваннем цяжка не пагадзіцца. Настаўніку ў школе, выхавальніку ў дзіцячым садзе важна так мець зносіны з дзецьмі, каб іх беспрычынная радасць ... Падрабязней »

Адчуваць хараство беларускага слова

На думку настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Юрацішкаўскага ясляў-сада — сярэдняй школы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці Ноны Уладзіміраўны Сілюк, поспех урока ў многім залежыць ад агульнай атмасферы ў класе, ад падрыхтаванасці вучняў і іх жадання здабываць веды, ад настаўніка, яго прафесіяналізму, майстэрства. “Кожны ўрок павінен быць добра прадуманым і адпавядаць узроўню класа. А гэта значыць, што настаўнік мусіць быць і ... Падрабязней »

Каб вучні дасканала ведалі родную мову

Інтэрактыўныя метады навучання, інтэлектуальныя гульні і конкурсы для развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры і ў пазакласнай рабоце выкарыстоўвае настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 16 Мінска Таццяна Іванаўна Шкурко. Напрыканцы мінулага года яна атрымала прэмію Мінгарвыканкама за адпаведны вопыт работы. Яго эфектыўнасць пацвярджаецца высокай якасцю ведаў, якія дэманструюць яе вучні, а таксама іх перамогамі ... Падрабязней »

Нясумныя ўрокі працоўнага навучання

Без матыву любая дзейнасць, у тым ліку і вучэбная, ніколі не бу­дзе эфектыўнай. Э.М.Браверман У сучасных умовах развіцця адукацыйнай сістэмы стаіць пытанне, як забяспечыць якаснае навучанне кожнага вучня, павысіць матывацыю да навучання, даць магчы­масць для яго далейшага развіцця. На жаль, у апошні час прыходзіцца ўсё часцей адзначаць, што ў большасці сучасных навучэнцаў няма стойкай цікавасці да навучання. Прычыны тут розныя, ... Падрабязней »

У чаканні Каляд

Шчыра кажучы, яшчэ за тыдзень да выхаду нашага “Партфоліа”, думала, што матэрыял у рубрыку “Рэпартаж з урока” не атрымаецца. Настаўнікі, якім я тэлефанавала, гаварылі аб сваёй загружанасці ў канцы чвэрці, аб правядзенні ўрокаў кантролю, на якіх асабліва няма чаго паказваць, аб выстаўленні адзнак і падрыхтоўцы справаздачнай дакументацыі адміністрацыі — адным словам, запрашалі мяне да сябе на ўрокі толькі пасля Новага ... Падрабязней »

Імпульс да матэматычнага развіцця

Чалавек у сучасным грамадстве — гэта чалавек не столькі ўзброены ведамі, колькі такі, які ўмее здабываць веды, прымяняць іх на практыцы і рабіць гэта мэтанакіравана. Багацце разнастайнай навуковай інфармацыі ў розных галінах, яе дынамічнае змяненне робяць немагчымым у рамках школьнай праграмы вывучэнне ўсіх прадметаў, у тым ліку і матэматыкі, у поўным аб’ёме. Узнікае неабходнасць выйсці за рамкі традыцыйных падыходаў, працаваць ... Падрабязней »

Акцэнт — на ініцыятыўнае маўленне

Камунікацыя — гэта зносіны. І яна асабліва важная ў нашым сённяшнім жыцці, калі сучасныя тэхналогіі цвёрда ўвайшлі ў кожны дом. Самым галоўным для камунікацыі на замежнай мове з’яўляецца навучанне ініцыятыўнаму маўленню навучэнцаў. Гэта маўленне, дзе вядучай з’яўляецца ўласная думка таго, хто гаворыць, прысутнічае натуральная чалавечая патрэба ў зносінах. Тут цэнтр цяжару працэсу навучання мове павінен паступова перамяшчацца з працэсаў запамінання ... Падрабязней »

Шчасце на выбар

Раз-пораз мы заўважаем газетныя радкі, чуем з тэле- і радыёэфіру , што да Новага года засталося… шаснаццаць, дванаццаць, восем і ўсё менш дзён! Спяшайцеся купіць падарункі родным, прадукты да навагодняга стала, білеты на забавы. Спяшайцеся запісацца ў цырульню, салон прыгажосці, фітнес-клуб, забраніраваць месца ў рэстаране, катэджы для таго, каб лепшым чынам сустрэць Новы год і быць ад гэтага шчаслівым. Святочная ... Падрабязней »

Тамашоўскія замалёўкі

Восень. Дажджліва і холадна. Надвор’е падносіць сюрпрызы: дождж, снег, парывісты вецер, туман і бледнае сонца. А “жураўлі” ляцяць. Праўда, у гэтыя асеннія дні прыляцелі яны ў самы паўднёвы пункт Брэсцкага раёна — аграгарадок Тамашоўка. Тамашоўская сярэдняя школа Брэсцкага раёна гасцінна расчыніла свае дзверы ўдзельнікам рэспубліканскага семінара-акцыі “Настаўнік года” — педагагічнай грамадскасці Брэсцкага раёна”. Чарговы “жураўліны” візіт. Пяцьдзясят трэці. Бяссонныя ночы ... Падрабязней »

Пасееш звычку — пажнеш характар

“Пасееш звычку — пажнеш характар”. Старая прымаўка, але і цяпер вельмі актуальная. Ці заўважаем мы, да якіх звычак падштурхоўваем нашых дзяцей у сучасным свеце? Ці садзейнічаюць умовы, у якіх выхоўваецца новае пакаленне, прасоўванню яго да развіцця, дабра, працавітасці, да святла ў жыцці? Ці ёсць рызыка набыцця дзецьмі шкодных звычак і як іх пераадолець? Важна пра гэта думаць і дзейнічаць прафілактычна. ... Падрабязней »