Як зрабіць урок англійскай мовы цікавым і захапляльным? Як дасягнуць таго, каб ён спрыяў развіццю пазнавальнага інтарэсу і творчай разумовай актыўнасці навучэнцаў? Думаю, вырашыць гэтую задачу можна толькі з выкарыстаннем нетрадыцыйных форм правядзення ўрокаў. Прымяненне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій з’яўляецца адным са сродкаў павышэння цікавасці да навучання. Мэта навучання англійскай мове ў сярэдняй школе — фарміраванне іншамоўнай камунікатыўнай кампетэнцыі навучэнцаў. Гэтая мэта ... Падрабязней »
У гасцях у чараўніка До
“Адным з найважнейшых шляхоў выхавання я лічу гульню. У жыцці дзіцячага калектыву сур’ёзная адказная і дзелавая гульня павінна займаць значнае месца. І вы, педагогі, павінны ўмець гуляць”, — пісаў А.С.Макаранка. Гульня для малодшых школьнікаў — любімая форма дзейнасці, бо інтарэсы дзяцей, як правіла, абумоўлены займальнасцю. Іх прыцягваюць урокі з гульнявымі момантамі, вучэбныя заняткі з перавагай эмацыянальнага матэрыялу. Гульня выклікае ў ... Падрабязней »
На вачах ва ўсіх
Настаўнік мае магчымасць, а часта і неабходнасць паказваць сваё майстэрства на адкрытых уроках калегам, членам атэстацыйнай камісіі, на кваліфікацыйным экзамене, на конкурсе, а таксама друкаваць у педагагічных выданнях ці ў навукова-метадычных часопісах; можа змяшчаць свае ўрокі або іх відэазапісы ў асабістым блогу, на ўласным сайце ці на сайце ўстановы адукацыі. Гэтыя ўрокі будзем называць публічнымі. У чым заключаецца сэнс публічнага прадстаўлення ... Падрабязней »
Паплечнік у навучанні
На ўрок да Юрыя Уладзіміравіча Каласоўскага, настаўніка беларускай мовы і літаратуры Магілёўскай гарадской гімназі № 1, мне хацелася трапіць даўно. У памяць урэзаліся яго радкі з роздуму пра школьнае жыццё падчас урачыстай лінейкі, прымеркаванай да 1 Верасня: “Здаецца, зусім нядаўна мы з маім 11 “А” рыхтаваліся да апошняга званка і выпускнога, а ўжо цяпер мы з маім 5 “Б” рыхтуемся ... Падрабязней »
Новыя веды павінны быць “па гусце” кожнаму вучню
Школьныя навуковыя даследаванні развіваюцца. З кожным годам да іх далучаюцца новыя вучні і педагогі, бо гэта цікава і захапляльна. Разам з тым школьная навука выклікае шмат пытанняў. Галоўнае з іх — як і дзе знайсці тэму для даследавання. У Ліцэі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта ўжо працяглы час паспяхова працуе трыа настаўнікаў-фізікаў, настаўнікаў-метадыстаў, якія разам са сваімі вучнямі змаглі дасягнуць поспехаў у галіне ... Падрабязней »
Камфорт для вучня і настаўніка
Сучасная педагогіка сёння разглядае адукацыю як працэс, які накіраваны на самаразвіццё асобы вучня, на пашырэнне яго магчымасцей кампетэнтнага выбару свайго жыццёвага шляху. У адпаведнасці з актуальнымі запатрабаваннямі часу, галоўнай задачай агульнаадукацыйнай установы з’яўляецца падрыхтоўка адукаванага і творчага грамадзяніна, здольнага да пастаяннага развіцця і самаадукацыі. Вядома, гэта патрабуе ад сучаснага настаўніка беларускай мовы і літаратуры пошуку новых метадаў, прыёмаў і форм ... Падрабязней »
Пад лінеечку
Будучыя алімпіяднікі па матэматыцы — не абавязкова выдатнікі. Гэта дзеці, якія валодаюць арыгінальным мысленнем, здольныя хутка знаходзіць рашэнне на задачу, запамінаць абстрактныя сімвалы, знакі, якія любяць інтэлектуальныя спаборніцтвы, — лічыць настаўніца матэматыкі гімназіі № 1 імя У.А.Караля Чэрвеня Мінскай вобласці Наталля Уладзіміраўна Пабойкіна. Больш за 10 гадоў вучні Наталлі Уладзіміраўны становяцца прызёрамі Рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па матэматыцы розных узроўняў. — ... Падрабязней »
На олимпиаде легких задач не бывает. Ищи изюминку!
Сегодня общеобразовательная школа ориентирована не только на усвоение определенной суммы знаний учащимися, но и на развитие личности, ее познавательных и творческих способностей. Наиболее эффективным средством развития, выявления способностей и интересов учащихся являются конкурсы и олимпиады разных уровней. Утверждают, что математика дисциплинирует и развивает ум. Это явное преувеличение, но оно содержит зерно истины. Человек, искушенный в математике, как правило, даже не ... Падрабязней »
Арфаграфічная размінка
Настаўніцу пачатковых класаў гімназіі № 22 Мінска Вольгу Валянцінаўну Чарнушэвіч я адшукала на гарадскім конкурсе прафесійнага майстэрства “Сталічны настаўнік — сталічнай адукацыі” ў намінацыі “Мы — маладыя!”, дзе педагог уваходзіла ў склад журы і ацэньвала работу пачынаючых настаўнікаў. На маю просьбу наведаць адзін з яе ўрокаў Вольга Валянцінаўна адрэагавала спакойна і запрасіла на заняткі адразу ж на наступны вучэбны дзень. ... Падрабязней »
Каляда сімвалічная і магічная
Каляндарна-абрадавая паэзія заўсёды займала значнае месца ў жыцці беларусаў. Тлумачыцца гэта, напэўна, цеснай сувяззю нашага народа з фальклорнай спадчынай, з міфалогіяй, з верай у тое, што ўвесь навакольны свет заселены багамі і духамі, якія альбо спрыяюць чалавеку ў жыцці, альбо, наадварот, перашкаджаюць яму. Жыццё беларуса заўсёды было звязана з зямлёй, з працоўнай дзейнасцю чалавека, з клопатам пра ўраджай як аснову ... Падрабязней »