Малая радзіма — далёкая і блізкая

Веданне гісторыі сваёй краіны спрыяе рознабаковаму фарміраванню асобы школьніка, выхаванню ў яго пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму. Але якой павінна быць спецыфіка выкладання прадмета, ці дастаткова звычайнай падачы ведаў на ўроку? Як настаўнік-гісторык сваю найважнейшую задачу бачу ў абуджэнні цікавасці вучняў да прадмета праз далучэнне іх да пошукава-даследчай дзейнасці, якая тычыцца глыбокага вывучэння гісторыі малой радзімы. Гістарычнае краязнаўства, якое мы разам ... Падрабязней »

Жамчужына краіны замкаў

Кожны прадмет, які вывучаецца ў пачатковай школе, уплывае на працэсы станаўлення духоўнага свету дзіцяці, фарміравання яго каштоўнасцей. Адзін з такіх прадметаў — прадмет “Чалавек і свет”. Ён з’яўляецца творчым падмуркам для развіцця маўленчай дзейнасці малодшых школьнікаў. Курс складаецца з трох кампанентаў: “Прырода і чалавек”, “Чалавек і яго здароўе”, “Чалавек і грамадства”. Складнікам змястоўнага кампанента “Чалавек і грамадства” з’яўляецца блок “Мая ... Падрабязней »

Інтэрактыўнае навучанне ў школе і дома

З настаўніцай пачатковых класаў нарацкай сярэдняй школы № 2 Мядзельскага раёна Аленай Аляксандраўнай Бурко мне давялося пазнаёміцца на адным з семінараў, арганізаваным Мінскім абласным інстытутам развіцця адукацыі. Алена Аляксандраўна дзялілася з калегамі вопытам выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій на занятках з малодшымі школьнікамі. Яе выступленне выклікала непадробны інтарэс у педагогаў, і нават пасля заканчэння мерапрыемства яны не адпускалі настаўніцу, задаючы ёй шматлікія ... Падрабязней »

Хто пойдзе адказваць?

Эфектыўнасць працэсу навучання матэматыцы залежыць ад многіх фактараў. І адным з важных фактараў з’яўляецца вусная работа навучэнцаў. Праблема методыкі правядзення вуснай работы з’яўляецца вельмі актуальнай. Вуснае апытанне — гэта дыялог настаўніка з адным навучэнцам або з усім класам (адказы з месца) праводзіцца на розных этапах навучання, калі патрабуецца сістэматызацыя і ўдакладненне ведаў навучэнцаў, праверка таго, што засвоена на гэтым этапе, ... Падрабязней »

“Лінгафонны кабінет” у кішэні

Другі год у сярэдняй школе № 138 Фрунзенскага раёна Мінска рэалізуецца Рэспубліканскі інавацыйны праект па ўкараненні мадэлі індывідуальнага навучання школьнікаў з дапамогай прыбора “Трэнажор маўленча-слыхавой памяці” — распрацоўкі беларускага навукоўца Пятра Васільевіча Філіпава. Пасля паспяховай апрабацыі ва ўстановах вышэйшай адукацыі прыбор быў рэкамендаваны ў якасці індывідуальнага дыдактычнага дапаможніка для школьнікаў. Хутка чытаць, надоўга запамінаць, упэўнена выказвацца “Выкладаць эфектыўна настаўнікам дапамагаюць ... Падрабязней »

Іна ВІННІК: «Выбірала паміж сініцай у руцэ і жураўлём у небе, а атрымала крыштальнага голуба»

Імя Іны Рычардаўны Віннік, настаўніцы рускай мовы і літаратуры Сноўскай сярэдняй школы Нясвіжскага раёна, добра вядома не толькі педагагічнай грамадскасці Міншчыны, але і далёка за межамі нашай краіны. Іна Рычардаўна — актыўны ўдзельнік і пераможца рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Яна — лаўрэат сёлетняга Міжнароднага Пушкінскага конкурсу, лаўрэат конкурсу выкладчыкаў-русістаў Сусветнага фестывалю рускай мовы, уваходзіць у склад творчай групы Асацыяцыі “Конкурс” ... Падрабязней »

Фарміруем даследчыя навыкі ў школе і дома

Сёння акцэнт у адукацыі дзяцей робіцца на фарміраванні ў іх здольнасці думаць самастойна, знаходзіць і прымяняць веды, эфектыўна працаваць у групах, быць адкрытымі да новых пазітыўных зносін. Менавіта гэтым і абумоўлена ўвядзенне ў адукацыйны працэс метадаў і тэхналогій, у аснове якіх знаходзіцца даследчая і праектная дзейнасць навучэнцаў. Шукаем творчае заданне для кожнага навучэнца Вельмі важна своечасова выяўляць адораных дзяцей і спрыяць ... Падрабязней »

Унутраная шчодрасць

Любоў да сябе — натуральны стан, з якім чалавек нараджаецца. Уплыў знешняга свету не заўсёды дазваляе захаваць такое стаўленне да сябе. Усведамляем мы змены ці не, яны пачынаюць уплываць на наша жыццё, пасяляюць няўпэўненасць, негатыўныя эмоцыі, абцяжарваюць зносіны з іншымі, засыпаюць перашкодамі шлях да дасягненняў і поспеху. Дыялог з чытачом На парозе Новага года, калі кожны з нас быццам нараджаецца ... Падрабязней »

Кожны знойдзе справу па душы

У настаўніцы фізікі і матэматыкі Падсолтаўскага ВПК “дзіцячы сад — сярэдняя школа” Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці Вольгі Юр’еўны Белісавай кожны вучань на ўроку можа рэалізаваць свае здольнасці і знайсці справу па душы. У яе няма непаспяховых дзяцей і тых, хто не заняты цікавай работай, — адны рамантуюць ці самастойна майструюць фізічныя прыборы, другія праяўляюць актыўнасць у экалагічных акцыях. Яе вучні ... Падрабязней »

Як змагацца з ГРУБАСЦЮ?!

ДЫЯЛОГ З ЧЫТАЧОМ Нават самы прафесійны, ураўнаважаны, добры педагог хоць аднойчы сутыкаўся з грубасцю дзіцяці, падлетка, магчыма, і дарослага. Вядома, хваляваўся, разважаў над прычынамі, шукаў адказ на пытанне “як з гэтым быць”? Бо грубасць непрыемная і небяскрыўдная нават для чалавека, ад якога яна зыходзіць. Каб пачаць барацьбу з гэтай праявай у чалавечых паводзінах, важна зразумець, што гэта такое. Грубасць — ... Падрабязней »