Эфектыўны ўрок сучаснага настаўніка

“Якім хочуць бачыць настаўніка сучасныя вучні? Думаю, для іх гэта чалавек, які добрасумленна рыхтуецца да ўрокаў, штосьці новае шукае, прыдумвае, раздрукоўвае, падтрымлівае зносіны з дзецьмі ў сацыяльных сетках і штораніцы рады сустрэчы з імі, — гаворыць Вольга Мікалаеўна Шорнікава, настаўніца рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 3 Оршы. — Гэта чалавек, які ідзе ў нагу з часам, а значыць, пастаянна вучыцца, самаўдасканальваецца, хутка арыентуецца ў навакольным свеце, мае гнуткае і самастойнае мысленне, праяўляе ініцыятыву”.

Зносіны з дзецьмі Вользе Мікалаеўне даюцца лёгка. Для яе гэта зарад энергіі, магчымасць адчуваць сябе юнай. Здаецца, яе выпускнікі ўжо прыводзяц­ь у школу сваіх дзяцей, а настаўніца заўсёды маладая. Сакрэт у тым, што Вольга Мікалаеўна не любіць сядзець на месцы, не мае часу сумаваць. Рыхтуе вучняў да конкурсаў і алімпіяд, спрабуе свае сілы і ў прафесійных выпрабаваннях. Двойчы перамагала ў раённым конкурсе “Мой лепшы ўрок”. Нядаўна прымала ўдзел у раённым конкурсе “Настаўнік года” (дыплом ІІ ступені). На адзіным інфармацыйна-адукацыйным рэсурсе краіны сёння размешчаны два ўрокі па літаратуры ад Вольгі Шорнікавай. Кожны год у яе ёсць пераможцы алімпіяд на ўзроўні раёна. У мінулым навучальным годзе дзесяцікласніца Лера Спрынчак атрымала дыплом ІІІ ступені на Рэспубліканскай алімпіядзе па рускай мове і літаратуры і перамагла ў конкурсе літаратурнай творчасці “НезаВЕРШаныя творы” БДПУ імя Максіма Танка з эсэ “Настаўнік учора, сёння, заўтра”. Дзяўчынка таксама з’яўляецца пераможцай рэспубліканскага конкурсу чытальнікаў “Жывая класіка”.

“Такіх дзяцей, як Лера, я заўважаю ў 5 класе і пачынаю з імі працаваць на факультатыўных занятках, дыстанцыйна праз інтэрнэт, — гаворыць мая суразмоўніца. — Арганізавала творчую лабараторыю, куды тры разы на ты­дзень пасля ўрокаў прыходзяць матываваныя дзеці з розных класаў. Калі ты як настаўнік бачыш вялікую аддачу ад вучняў, то і самому хочацца даць ім нешта большае. Многія з іх і на перапынках прыходзяць у наш кабінет, каб задаць мне пытанне, узяць дадатковае заданне, зазірнуць у слоўнікі і энцыклапедыі. Працую ў тандэме з калегай — філолагам Наталляй Аляксандраўнай Зорынай. Для 9—11 класаў у сацыяльнай сетцы “УКантакце” мы стварылі спецыяльную групу “Алімпіяда”, дзе абменьваемся інфармацыяй, прапануем вучням заданні. Для 5—8 класаў у нас ёсць група ў Viber і анлайн Google-клас (для кожнага класа свой), дзе дзеці выконваюць заданні павышанага ў­зроўню, на клас наперад: 5-класнікі за 6 клас і г.д. Такое апераджальнае навучанне дае свае плюсы. Вялікая падзяка бацькам, якія падтрымліваюць захапленні сваіх дзяцей, іх жаданне дадаткова займацца”.

Клас — гэта адно цэлае, адзіны арганізм. У кожным вучацца розныя дзеці, у тым ліку і слабыя. Працаваць з імі Вользе Мікалаеўне дапамагаюць больш моцныя вучні. Правяраюць у аднакласнікаў дамашнюю работу, правільнасць выканання заданняў падчас урока, тлумачаць матэрыял. Так урок прахо­дзіць больш эфектыўна. Яшчэ з гэтай мэтай Вольга Мікалаеўна прымяняе метады і прыёмы навучання, найбольш блізкія дзецям.

“Ужо з пяцікласнікамі мы пачынаем выкарыстоўваць на ўроках смартфон, — гаворыць педагог. — Напрыклад, пры кантрольна-ацэначнай дзейнасці дзеці выходзяць на сайты https://reshuct.by, videouroki.net, дзе я выкладваю тэсты. Яны адкрываюць іх праз QR-коды, выконваюць прама ў тэлефоне і адразу атрымліваюць адзнаку. Затым мы праводзім работу над памылкамі. У тэлефонах маіх вучняў устаноўлены папулярны дадатак Kahoot! — гульнявая вучэбная платформа, з дапамогай якой можна атрымліваць веды ў працэсе гульні-віктарыны. Пры замацаванні матэрыялу ў 7—11 класах мне падабаецца прыём рашэння матэматычных прыкладаў”.

Так, на ўроку ў 9 класе па тэме “Абагульненне вывучанага аб складаназалежных сказах” Вольга Мікалаеўна прапануе вучням выканаць наступныя дзеянні:

1. От количества простых предложений, которые составляют сложносочиненное предложение “Прозрачный лес один чернеет и ель сквозь иней зеленеет и речка подо льдом блестит”, отнимите число запятых в нем. 3 — 2 = 1. 2. К числу букв имени (без отчества) няни А.С.Пушкина прибавьте номер склонения полного имени (без отчества) поэта. 5 + 2 = 7. 3. К количеству н в слове ветре…ый прибавьте число букв в приставке слова поскользнулся, сумму, которая получилась, умножьте на количество е в слове длиннош… животное). (1 + 2) * 3 = 9. 4. Номер склонения существительного фальш… умножьте на количество штилей, которые определил Ломоносов, и прибавьте количество карт, которые сыграли роковую роль в судьбе главного героя “Пиковой дамы” А.С.Пушкина. 3 * 3 + 3 = 12. 5. Количество богатырей на картине Васнецова умножьте на количество звуков в слове ел. 3 * 3 = 9. 6. Суммируйте ответы, которые у вас получились. Конечную сумму отнимите от даты смерти А.С.Пушкина. Какое число у вас получилось? 1837 – 38 = 1799.

Вольга Шорнікава разам з калегай, настаўніцай матэматыкі Святланай Міхальчанка, распрацавала інтэграваны ўрок з прымяненнем квест-тэхналогіі. Адно з заданняў на ўроку было наступнае: “Рашыце прыклады, з адпаведных ім літар складзіце слова, якое пакажа вам, куды рухацца далей”.

1. К количеству букв л в числительном ми…иард прибавьте количество букв н в числительном 11, полученную сумму умножьте на количество животных из басни “Квартет”. 2. Количество богатырей в “Сказке о мертвой царевне” умножьте на количество лет, которые прожили старик со старухой в сказке А.С.Пушкина “Сказка о рыбаке и рыбке”. 3. К количеству ь в числительном 545 прибавьте количество букв н в числительном 12 и умножьте полученную сумму на количество пятниц на неделе у человека, легко меняющего свои решения. 4. От количества числительных во фразе “Четыре мальчика и пятерка девочек решали вдевятером задачу про четырехугольник, стороны которого были равны 30 и 25 см, а учитель в это время опрашивал остальных 15 ребят” отнимите количество букв л в числительном ми…ион, к полученной сумме прибавьте столько зайцев, чтобы погнаться за ними и ни одного не догнать. 5. Сложить полученные результаты и умножить на количество месяцев из сказки С.Я.Маршака.

20 Б16 Д7 Ю80 Р8 К231 О
4 К9 И21 С3264 А3276 У15 Т

Пры выхадзе на новую тэму Вольга Мікалаеўна часта выкарыстоўвае прыём сторы­тэлінгу. Пачаць урок можа з невялікага аповеду: “Дзеці, сёння я ішла ў школу і мне было вельмі трывожна, сумна, холадна. Калі я прыйшла ў клас, мне стала весела, радасна і спакойна. Чым была насычана мая гаворка?” Так клас пачынае вывучаць тэму “Прыслоўе”. На ўроку ў 8 класе па тэме “Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам” настаўніца прапануе праслухаць казку пра працяжнік і злучок і забяспечвае матывацыю для адказу на пытанне “Чаму можна пакрыўдзіць і працяжнік, і злучок?”.

Жили-были по соседству Тире и Дефис. Жили они поначалу дружно, а потом начались между ними ссоры. Дефис часто вызывали на работу: то слово перенести, то при приложении постоять, то отделить приставку кое- и суффиксы -то, -либо, -нибудь, то поучаствовать в состязании двух одинаковых слов (постоять между ними, чтоб не слились они в кучу и не было драки), а по вечерам ходил Дефис к старому Писателю и стоял при -ка, -с, -де, -то, пока тот восстанавливал разговоры помещиков и их слуг для старинной рукописи. К Тире же обращались редко, и это стало его злить. Всячески старался навредить Дефису его сосед, и вот уже гражданин начальник и тому подобное стали писать без дефиса, собственные имена отказались от Дефиса при приложении… Стал Дефис чахнуть и уменьшаться и, наверное, вовсе бы пропал, если бы не один тайный указ Правительства. В нем разрешалось прямую речь, если говорящих было двое и более, передавать в форме диалога: без кавычек, но зато каждую реплику с новой строки и начиная с Тире. Так возгордился с тех пор Тире, что его аж раздуло. С тех пор так и повелось: Тире писать длиннее, а Дефис — короче, но каждый на своем месте, чтоб не возникало споров. Живут эти знаки и ныне по соседству, нельзя сказать, чтоб уж очень дружно: дети плохо знают их правила и часто то не поставят знака, то, наоборот, поставят лишний, а соседу и обидно, и завидно. Но ссорятся они редко, так как оба заняты — каждый своим делом.

У педагагічнай скарбонцы Вольгі Мікалаеўны ёсць прыём “брыкалаж” — гэта творчае і вынаходлівае выкарыстанне любых матэрыялаў, незалежна ад іх першапачатковага прызначэння. Так, у 6 класах, калі праходзілі разрады прыметнікаў, настаўніца прынесла на ўрок шкляначкі: маленькую чырвоную (указвае на якасць прыметнікаў), празрыстую шкляную (указвае на матэрыял, з якога яна зроблена) і шклянку, на якой было напісана імя настаўніцы (значыць, ёй належыць). Клас хутка выйшаў на новую тэму, прысвечаную якасным, прыналежным і адносным прыметнікам.

Пры замацаванні вялізнага па аб’ёме матэрыялу Вольга Мікалаеўна выкарыстоўвае прыём шасцівугольнага навучання, або гекса. Работа ідзе ў групах. Кожная з шасцівугольных картак (гексаў) — гэта пэўным чынам фармалізаваныя веды па вызначаным аспекце: паняцці, даты, прычыны і наступствы нейкіх падзей. Вучням даецца час для вывучэння тэксту і пагружэння ў вучэбную праблему. Выявіўшы пэўныя сувязі, яны злучаюць шасці­граннікі і павінны растлумачыц­ь, як звязаны прадстаўленыя на іх аспекты тэмы, сфармуляваць выснову або варыянт вырашэння пазначанай у пачатку праблемы.

Урокі рускай мовы маюць выхаваўчае значэнне. У такім выпадку прымяняецца тэкстацэнтрычны падыход, ідзе работа з тэкстамі выхаваўчага, прафарыентацыйнага характару. Так, урок рускай мовы ў 9 класе па складаназалежных сказах настаўніца прысвяціла А.С.Пушкіну. Усе сказы і словы для яго былі ўзяты з твора “Яўген Анегін”, які ў гэты час дзеці вывучалі па літаратуры. Вольга Міка­лаеўна прызнаецца, што не ўсе яе ўрокі настолькі яркія і маляўнічыя, не заўсёды яна прымяняе сучасныя тэхналогіі. Бываюць і стандартныя ўрокі, якія будуюцца па прынцыпе крэйда — дошка — ануча — кніга — сшытак. Без класікі нікуды, асабліва, калі трэба адпрацаваць на практыцы канкрэтны матэрыял.

У сярэдняй школе № 3 Оршы функцыя­нуе мабільны камп’ютарны клас, што пашырае магчымасці ў рэалізацыі розных праектаў. У гэтым навучальным годзе Вольга Мікалаеўна будзе весці часовую творчую групу па прымяненні тэхналогіі STEAM у сучасным адукацыйным працэсе. Асвоіла гэтую тэхналогію яна на курсах у Мінску. Заўважыла, што на STEAM-уроках дзеці працуюць з вялікім задавальненнем, вывучаюць не толькі мову, але і геаграфію, матэматыку, гісторыю і г.д. Так, у 10 класе па тэме “Словаўтваральныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы” работа груп навучэнцаў будавалася па тэхналогіі STEAM, кожная з іх выконвала наступныя заданні.

Science (навука). Работа з тэкстам “Самыя высокія горы”. Заданне: “Прачытайце тэкст, знайдзіце словы, утвораныя суфіксальныя спосабам, выпішыце іх і запішыце слова, якое іх утварае”. …Манящий и чарующий мир гор, воспетый во множестве песен и вдохновивший известных художников на написание великолепных картин. Стои­т только вспомнить шедевры Николая Рериха. А сколько легенд и сказаний связано с прекрасными горными вершинами. Гималаи и Анды, Пиренеи и Альпы хранят в себе множество тайн, которые еще предстоит открыть. Любой континент Земли имеет удивительные горные хребты. Они различны по строению и высоте.

Тechnology (тэхналогія). Работа з мабільным дадаткам. Выкананне тэста на платформе “РЕШУ ЦТ”.

Engineering (інжынерыя). Запаўняем “белыя плямы” ў кластары “Склад слова”.

Art (мастацтва). Прачытайце апісанне кнігі вядомага пісьменніка. Запішыце назву кнігі і аўтара. Вызначце спосаб утварэння слоў у назве. …Асноўным сюжэтам рамана з’яўляецца забойства, здзейсненае галоўным героем. Герой — малады чалавек, якога выключылі са студэнтаў універсітэта і які жыве ў крайняй беднасці, — за паўгода да з­дзяйснення злачынства напісаў артыкул, у якім выказаў свой прынцып падзелу людзей.

Mat (матэматыка). У тэксце “Самыя моцныя горныя пароды” ў выдзеленых словах падлічыце колькасць марфем. Атрыманы вынік узвядзіце ў квадрат. Атрыманы лічэбнік запішыце ў творным склоне. …Ценность минералов определяется многими критериями, в том числе степенью их твердости. Чем тверже камень, тем выше он ценится. Твердостью считается способность камня противостоять механическому воздействию. Под механическим воздействием подразумеваются различные действия: удары, царапания, трение, вдавливания и т.д.

 “Урокі рускай літаратуры ў большай ступені накіраваны на візуалізацыю вучэбнага матэрыялу, — гаворыць настаўніца. — Гэта ўдаецца дзякуючы наяўнасці ў класе мульты­борда і тэлевізара. Дзеці павінны не проста чытаць твор, яны павінны адчуваць, чуць і ў­спрымаць яго як нешта вялікае. Таму ў 7 класе, калі праходзім, напрыклад, лірычныя песні, балады, мы не проста іх чытаем, мы слухаем “Баладу аб барацьбе” Уладзіміра Высоцкага і глядзім урыўкі з фільма “Стрэлы Робін Гуда”. У такія моманты па вачах дзяцей бачу, што яны захоплены і разумеюць сэнс таго, што чуюць. Пасля чытаем твор і разважаем, даказваем, спрачаемся. Я прашу вучняў як мага больш гаварыц­ь на ўроках, нават калі яны не зусім правільна будуць адказвац­ь. Мне важныя іх пачуцці і думкі. Так, ёсць дзеці, якія чытаюць толькі кароткі змест твора, а ёсць і тыя, хто чытае цалкам. Аднак ёсць і творы (напрыклад, “Мёртвыя душы”, “Майстар і Маргарыта”), якія ўсе вучні чытаюць з задавальненнем. Для мяне ж галоўнае, каб у іх душах пасля нашых урокаў заставалася пачуццё дабрыні, прыгажосці і разумення літаратурнага слова”.

Надзея ЦЕРАХАВА.