Актыўная ацэнка: майстар-клас па мэтапастаноўцы

Адной з найважнейшых задач метадычнай службы ўпраўлення (аддзела) адукацыі з’яўляецца дапамога маладым спецыялістам у адаптацыі і ў іх прафесійным станаўленні. Вядома, што пачынаючыя настаўнікі прыходзяць у педагагічны калектыў, маючы запас тэарэтычных ведаў, атрыманых ва ўстановах вышэйшай адукацыі, але часта не ведаючы, як іх прымяняць на практыцы. Для вырашэння гэтай задачы ў Мазырскім раёне ўжо які год дзейнічае школа маладога спецыяліста, якая дазваляе эфектыўна накіроўваць і карэкціраваць іх дзеянні, навучаючы эфектыўным прыёмам, метадам, сродкам арганізацыі вучэбнай дзейнасці навучэнцаў і сучасным тэхнікам работы з мэтамі. Для гэтага арганізоўваюцца і праводзяцца ў рамках школы маладога спецыяліста семінары­практыкумы, трэнінгі, круглыя сталы, а таксама майстар­класы вопытных педагогаў­прадметнікаў.

У артыкуле прадстаўлены асноўныя этапы майстар­класа (МК), прысвечанага мэтапастаноўцы — адной з найважнейшых стратэгій тэхналогіі актыўнай ацэнкі.