Тэндэнцыя сучаснай адукацыі — арыентацыя на ўваходжанне ў сусветную адукацыйную прастору. Кожны з нас не раз заўважаў, што інтэграцыйныя працэсы актывізаваны на ўсіх узроўнях развіцця грамадства, і не толькі на міждзяржаўным, але і на асобасным. Таму інтэграцыя ведаў — гэта ўжо не інавацыйная з’ява ў адукацыі, а адна з асноўных яе мэт. Гэта фундамент бязмежнай магчымасці эксперыментальнага ўвасаблення і глыбіні творчага праяўлення, для якога характэрны кааперацыя і супрацоўніцтва. Дзякуючы менавіта інтэгратыўнаму падыходу да навучання, фарміруюцца новыя элементы больш эфектыўных ведаў. Гэтаму спрыяюць такія педагагічныя тэхналогіі, як метад праектаў, ролевыя гульні і кейс-тэхналогіі.
З тегами: педагагічныя тэхналогіі