КАЗ — даследчыя заданні новага тыпу

Паспяховасць рэалізацыі асобы ў сучасным свеце залежыць ад такіх уменняў, як здольнасць арыентавацца ў сітуацыях, асвойваць новыя прафесіі і набываць неабходныя веды, узаемадзейнічаць з людзьмі розных прафесій, працаваць з вялікім патокам інфармацыі. Адна з задач школы — фарміраванне асобы, якая валодае ўсімі гэтымі ўменнямі і навыкамі. Усе пералічаныя якасці з’яўляюцца складнікамі даследчай дзейнасці, бо даследаванне — гэта выпрацоўка новых ведаў, адзін з відаў пазнавальнага працэсу. Веды даследчага характару дапамагаюць рэалізаваць кампетэнтнасны падыход у адукацыі.