Практыка-арыентаваныя заданні на ўроках фізікі Сучаснае жыццё вызначае свае прыярытэты: не простае веданне фактаў, не ўменні як такія, а здольнасць карыстацца набытым, не аб’ём інфармацыі, а ўменне атрымліваць яе і мадэляваць; не спажывальніцтва, а стварэнне і супрацоўніцтва. Падрабязней »
Tag Archives: фізіка
Пазнавальная актыўнасць — у эксперыментах і даследаваннях
У канцэпцыі вучэбнага прадмета “Фізіка” ў якасці адной з мэт навучання з’яўляецца авалоданне даследчымі ўменнямі праводзіць назіранні, планаваць, выконваць і ацэньваць вынікі фізічных эксперыментаў, выказваць гіпотэзы і будаваць мадэлі, прымяняць атрыманыя веды па фізіцы для тлумачэння разнастайных фізічных з’яў і ўласцівасцей рэчываў. Дасягненне гэтай мэты становіцца магчымым пры ўмове развіцця пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў праз эксперыментальна-даследчую дзейнасць. Мной распрацавана сістэма, якая ... Падрабязней »
Прывітанне краіне ад навучэнцаў сярэдняй школы № 1 Фаніпаля
Урок фізікі настаўніка сярэдняй школы № 1 Фаніпаля Дзяржынскага раёна Максіма Віктаравіча Дубіны быў прысвечаны рашэнню задач. Ён праходзіў у 8 класе па тэме “Паслядоўнае і паралельнае злучэнне праваднікоў”. Пакуль вучні рыхтаваліся да ўрока, педагог увёў мяне ў курс справы. Ён запланаваў індывідуальную, франтальную, групавую формы арганізацыі пазнавальнай дзейнасці. Акрэсліў адукацыйныя мэты ўрока. Плануецца, што да канца ўрока навучэнцы будуць: рашаць ... Падрабязней »
У калабарацыі з перадавой навукай
“Вельмі добры настаўнік і цікавы чалавек” — лаканічна ахарактарызаваў майго сённяшняга суразмоўца Мікалай Іванавіч Запрудскі. Думаю, што імя настаўніка фізікі магістра педагагічных навук з Адэльскай сярэдняй школы Гродзенскага раёна Анатоля Аляксандравіча Аўсейчыка многім вядома, асабліва ўдзельнікам метадычнага летніка ў Альхоўцы, што ладзіцца кожнае лета ўжо амаль 30 гадоў запар. Шмат гадоў Анатоль Аляксандравіч разам са сваімі вучнямі займаецца навуковымі даследаваннямі. А.А.Аўсейчык ... Падрабязней »
Правіла ВППЗ,
або Як арганізаваць вучэбны працэс па фізіцы з дзецьмі, якія адчуваюць цяжкасці ў навучанні Як паказвае педагагічны вопыт, у школе заўсёды ёсць дзеці, якія адчуваюць цяжкасці ў навучанні. Галоўная задача настаўніка-прадметніка заключаецца не столькі ў тым, каб дапамагчы такім вучням асвоіць вучэбны матэрыял, а ў тым, каб знайсці механізмы ўключэння іх у адукацыйны працэс з улікам магчымасцей і здольнасцей дзяцей. ... Падрабязней »
Алгарытмічны падыход пры рашэнні задач па тэме “Механіка”
Рашэнне задач у курсе фізікі — неабходны элемент навучання, які робіць веды ўсвядомленымі, пазбаўляе ад фармалізму. Рашэнне задач вучыць дзяцей вырашэнню праблем, спрыяе больш глыбокаму і трываламу засваенню фізічных законаў, развіццю лагічнага мыслення, кемлівасці, ініцыятывы, волі і настойлівасці ў дасягненні мэты, выклікае цікавасць да фізікі, дапамагае ў набыцці навыкаў самастойнай работы і служыць незаменным сродкам развіцця самастойнасці меркаванняў. Прычыны няўмення ... Падрабязней »
Пазнавальная актыўнасць — у фізічных эксперыментах
Сучаснаму грамадству патрэбны ініцыятыўныя, творчыя, актыўныя маладыя людзі, якія валодаюць высокай прафесійнай і асобаснай культурай і арыентуюцца на сацыяльна значны поспех і пазітыўную самарэалізацыю ва ўсіх сферах жыццядзейнасці. Вучэбны прадмет “Фізіка” ўносіць істотны ўклад у вырашэнне задач агульнай адукацыі, забяспечваючы фарміраванне ў навучэнцаў прыродазнаўчанавуковай карціны свету, развіццё інтэлектуальных, творчых здольнасцей, садзейнічае фарміраванню сучаснага навуковага светапогляду. Ва ўмовах узрастання тэндэнцыі да ... Падрабязней »
Як праверыць дакладнасць інфармацыі ў інтэрнэце
Інфармацыі ў свеце вельмі шмат, і з кожным годам яе не проста становіцца больш, яе аб’ёмы павялічваюцца вельмі хутка. Школьная праграма аб’ектыўна не паспявае за ўсім новым, што адбываецца ў навуцы. Не працэс запамінання вучнем інфармацыі, а працэс знаходжання і прымянення яе на практыцы выйшаў на першы план. Навык, на фарміраванне якога неабходна звярнуць увагу, — гэта ўменне карыстацца пошукавымі сістэмамі, ... Падрабязней »
Нестандартная фізіка
Настаўніца фізікі бараўлянскай сярэдняй школы № 2 Зінаіда Іванаўна Семяніхіна выкладае свой прадмет нестандартна, на даступным для ўсіх вучняў узроўні, — як для тых, каму фізіка даецца з цяжкасцю, так і для навучэнцаў профільных класаў. Яна падрыхтавала шмат удзельнікаў і пераможцаў раённых і абласных алімпіяд па прадмеце. Пры выкладанні для яе вельмі важны псіхалагічны аспект: яна балансуе паміж лаяльнасцю і ... Падрабязней »
Па інтэрактыўнай мадэлі навучання
Настаўніца фізікі гімназіі № 192 Мінска Людміла Валер’еўна Каралёва лічыць, што фізіка — гэта філасофія розуму, прыгажосці і трыумфу прыроды, што фізіка пабуджае да творчасці. Таму ў сваёй педагагічнай дзейнасці педагог стварае ўмовы для развіцця творчых здольнасцей навучэнцаў праз уключэнне іх у працэс мадэлявання заканамернасцей і з’яў прыроды. Для гэтага яна выкарыстоўвае праектны і даследчы метады, групавыя формы работы, інфармацыйна-камунікацыйныя ... Падрабязней »