З настаўніцай пачатковых класаў сярэдняй школы № 7 Ваўкавыска Марынай Маршалак мне пашчасціла пазнаёміцца на ІІІ Міжнародным фестывалі прафесійнага майстэрства педагогаў “Пазнанне ў сутворчасці”. Марына Антонаўна праводзіла для калег майстар-клас па выкарыстанні тэхналогіі вэб-квеста ў рабоце з малодшымі школьнікамі. Вялікая зацікаўленасць настаўніцы, апантанасць любімай справай, майстэрства і прафесіяналізм, энергія і жыццесцвярджальнасць перадаліся аўдыторыі, якая пакідала мерапрыемства з жаданнем прымяніць убачанае ў ... Падрабязней »