Пагуляем у казакі-разбойнікі,

ці Кампетэнтнасна арыентаваныя заданні на ўроках матэматыкі

Сучаснаму грамадству неабходны выпускнікі, гатовыя ўключыцца ў далейшую жыццядзейнасць, здольныя практычна вырашаць жыццёвыя і прафесійныя праблемы, якія паўстаюць перад імі. А гэта шмат у чым залежыць не ад атрыманых ведаў, а ад некаторых дадатковых якасцей, кампетэнцый і кампетэнтнасцей, якія больш адпавядаюць разуменню сучасных мэт адукацыі.