Памылкі Эшэра,

ці Выкарыстанне праблемных сітуацый
на ўроках матэматыкі

Нягледзячы на тое, што тэма праблемнага навучання ў методыцы выкладання не новая, яна не страчвае сваёй актуальнасці. У аснове многіх сучасных тэхналогій — неабходнасць стварэння на ўроку праблемных сітуацый для ўключэння навучэнцаў у актыўны пазнавальны працэс. У большасці педагогаў стварэнне праблемных сітуацый выклікае пэўныя цяжкасці.