“Паралельныя” ўрокі па працоўным навучанні

Пры вывучэнні прадмета “Працоўнае навучанне” ў 5—9 класах вучні традыцыйна дзеляцца на групы юнакоў (тэхнічная праца) і дзяўчат (абслуговая праца), якія разыходзяцца па розных вучэбных майстэрнях. А што, калі даць магчымасць дзяўчатам атрымаць навыкі па рамонтных работах у побыце, а хлопцам — паспрабаваць сябе ў ролі кухара? З гэтай мэтай уведзена “паралельнае” навучанне, якое прадугледжвае абмен у выкладанні ўрокаў працоўнага навучання па пэўных тэмах у хлопчыкаў і дзяўчынак. Прывядзём прыклад “паралельных” вучэбных заняткаў у 7 класе.