Tag Archives: урок

Дысцыпліна на ўроку, ці Як настаўніку кіраваць паводзінамі вучняў

На ўроках па ўсіх без выключэння прадметах адным з абавязковых складнікаў поспеху з’яўляецца дысцыпліна. Без яе гаварыць пра эфектыўную работу не даводзіцца. Маладым настаўнікам асабліва важна знайсці свой рэцэпт таго, як кіраваць вучнёўскім калектывам і нацэліць дзяцей атрымліваць новыя веды і навыкі, не перашкаджаючы адно аднаму. Разбіраемся, як жа педагогі спраўляюцца з гэтай важнай задачай і якімі каштоўнымі парадамі могуць ... Падрабязней »

Дыферэнцыраваны падыход на ўроках геаграфіі

Усе дзеці розныя — і па здольнасцях, і па тэмпах прасоўвання, і па інтарэсах і патрэбах. Ва ўмовах класна-ўрочнай сістэмы настаўнік арыентуецца на сярэдняга вучня, не даючы дастатковую нагрузку “моцным” і не паспяваючы даступна растлумачыць і дабіцца засваення матэрыялу “слабымі”. Гэтая праблема і вызначыла тэму майго вопыту па рэалізацыі дыферэнцыраванага падыходу на ўроках геаграфіі. Мэта: забяспечыць кожнаму вучню ўмовы для максімальнага развіцця яго ... Падрабязней »

“Паралельныя” ўрокі па працоўным навучанні

Пры вывучэнні прадмета “Працоўнае навучанне” ў 5—9 класах вучні традыцыйна дзеляцца на групы юнакоў (тэхнічная праца) і дзяўчат (абслуговая праца), якія разыходзяцца па розных вучэбных майстэрнях. А што, калі даць магчымасць дзяўчатам атрымаць навыкі па рамонтных работах у побыце, а хлопцам — паспрабаваць сябе ў ролі кухара? З гэтай мэтай уведзена “паралельнае” навучанне, якое прадугледжвае абмен у выкладанні ўрокаў працоўнага ... Падрабязней »

Указы каралевы Граматыкі

Пры пошуку і распрацоўцы спосабаў інтэнсіфікацыі працэсу фарміравання граматычных навыкаў нямецкай мовы на І ступені адукацыі мы зыходзілі з таго, што ў навучэнцаў малодшага школьнага ўзросту ярка выяўлена, наглядна-вобразнае мысленне, творчае ўяўленне, здольнасць да пераймання і г.д. У 2014 годзе мой вопыт работы па тэме “Інтэнсіфікацыя працэсу фарміравання граматычных навыкаў з выкарыстаннем граматычных гісторый” быў адзначаны прэміяй Мінгарвыканкама. Падрабязней »

Як дзіцяці пасябраваць з настаўнікам і прадметам?

Работа з нізкаматываванымі навучэнцамі на ўроку гісторыі Калі настаўнік працуе з адоранымі навучэнцамі, эфектыўнасць яго работы відавочная. Пры рабоце ж з нізкаматываванымі дзецьмі поспехі, якія б яны ні былі, рэдка бачаць, і такі настаўнік будзе ў цені. Інакш кажучы, работа з нізкаматываванымі навучэнцамі — праца часта няўдзячная, цяжкая і з сумніўнай эфектыўнасцю. Усе мы розныя. Так склалася і павялося, што ... Падрабязней »

Для павышэння матывацыі да гісторыі — сэрвіс Kahoot

На сваіх уроках гісторыі і грамадазнаўства актыўна выкарыстоўваю сэрвіс Kahoot з мэтай фарміравання ведаў у навучэнцаў, якія спрыяюць павышэнню іх паспяховасці, самаадукацыі, фарміраванню ключавых кампетэнцый і кампетэнтнасці. Спачатку я вывучыў асноўныя асаблівасці гэтай інтэрнэт-праграмы і спецыфіку яе выкарыстання ў вучэбным працэсе (прастата інтэрфейсу і базавыя веды англійскай мовы дапамаглі мне ў вырашэнні гэтай праблемы), затым прадэманстраваў тэставыя (гатовыя) “кахуты” навучэнцам ... Падрабязней »

Бачыць хімію вакол сябе, а не толькі ў падручніку

Неяк у адной з газет Генры Форда назвалі невукам. Форд не ўтойваў, што быў самавукам і нават ганарыўся гэтым фактам, але тым не менш падаў на газету ў суд. Падчас пасяджэння адвакат пачаў задаваць яму пытанні з праграмы сярэдняй школы. Форд не адказаў правільна ні на адно з іх, але не разгубіўся і заўважыў: “У тых, хто сядзіць у гэтай зале, ... Падрабязней »

“Летапісец свайго краю”

Літаратурны турнір па творчасці І.Шамякіна для вучняў 11 класа Мэта: выявіць і пашырыць веды вучняў па творчасці І.Шамякіна, развіваць пазнавальную актыўнасць, лагічнае мысленне школьнікаў, навыкі каманднай дзейнасці, публічнага выступлення, садзейнічаць выхаванню ў дзяцей павагі і цікавасці да творчасці знакамітага класіка, абу­джэнню любові да роднага слова. Абсталяванне: партрэт І.Шамякіна, выстава кніг пісьменніка, карткі з заданнямі для каманд, 2 капелюшы. Ход мерапрыемства ... Падрабязней »

Парады для аўтараў урокаў, або Урокі, якім вераць

Газета ня часта друкуе настаўніцкія распрацоўкі ўрокаў. Мы абмяжоўваемся толькі матэрыяламі настаўнікаў-метадыстаў, бо гэта ў пэўнай ступені гарантуе якасць дасланых тэкстаў. Між тым у рэдакцыйным партфелі знаходзіцца мноства распрацовак вучэбных заняткаў, якія мы не можам надрукаваць з-за іх недасканаласці. Рэдакцыя прапанавала вядомым у адукацыйным асяроддзі педагогам напісаць артыкул, які б дапамог настаўнікам у праектаванні цікавых і карысных урокаў і падрыхтоўцы ... Падрабязней »

Узбагачаем фразеалагічны запас вучняў і паглыбляем веды

На вывучэнне фразеалогіі ў школе адводзяцца адзін-два спецыяльныя ўрокі для азнаямлення з паняццем фразеалагізма, яго характэрнымі асаблівасцямі. Гэтага, безумоўна, недастаткова, таму настаўніку неабходна распрацаваць пэўную сістэму па паглыбленні ведаў вучняў, узбагачэнні іх фразеалагічнага запасу на іншых уроках. Добрыя веды па беларускай мове немагчымыя без ведання яе фразеалогіі, у якой адлюстравана культура, гісторыя, менталітэт народа-носьбіта. Падрабязней »