Узбагачаем фразеалагічны запас вучняў і паглыбляем веды

На вывучэнне фразеалогіі ў школе адводзяцца адзін-два спецыяльныя ўрокі для азнаямлення з паняццем фразеалагізма, яго характэрнымі асаблівасцямі. Гэтага, безумоўна, недастаткова, таму настаўніку неабходна распрацаваць пэўную сістэму па паглыбленні ведаў вучняў, узбагачэнні іх фразеалагічнага запасу на іншых уроках. Добрыя веды па беларускай мове немагчымыя без ведання яе фразеалогіі, у якой адлюстравана культура, гісторыя, менталітэт народа-носьбіта.