Tag Archives: беларуская мова

Быць выніковым — гэта проста…

Важная ўмова атрымання якасных ведаў па прадмеце — рацыянальнае выкарыстанне часу на ўроку. Часта, выконваючы мноства дробных задач, мы заўважаем, што значнага выніку на ўроку не атрымалі. Чаму так бывае? Таму што, фіксуючы ў сваіх планах мэты і дзеянні, часта забываем пра вынік. А эфектыўнасць выкарыстання часу на ўроку вызначаецца якраз фіксацыяй вынікаў замест дзеянняў. Лагічны вывад: трэба выбраць мінімум самых ... Падрабязней »

Слоўнік для малодшых школьнікаў

Мэта навучання беларускай мове ў пачатковай школе — авалоданне камунікатыўнымі ўменнямі і навыкамі, неабходнымі для эфектыўнага выкарыстання мовы ў розных сітуацыях зносін, развіццё творчага патэнцыялу дзяцей і іх далучэнне праз мову да культурных традыцый беларускага народа.  Мэтанакіраванае, паэтапнае і сістэматычнае выкарыстанне займальных лексічных практыкаванняў дазваляе сфарміраваць у вучняў камунікатыўную кампетэнцыю, павысіць цікавасць да вывучэння беларускай мовы. Работа ў гэтым напрамку залежыць ад віду ... Падрабязней »

Перазагрузка ад Янкі Брыля, ці Навошта печніку ланцуг?

Вельмі глыбокі і змястоўны, прадукцыйны, які пакідае след у памяці і душы… Менавіта такім атрымаўся ўрок беларускай літаратуры настаўніцы гімназіі № 1 Зэльвы Гродзенскай вобласці Наталлі Фёдараўны Ступчык, на якім пабываў наш карэспандэнт. Наталля Фёдараўна — чалавек творчы, апантаны сваёй справай, фіналістка конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў “Настаўнік года — 2017”, настаўнік-метадыст — з радасцю дзеліцца з калегамі сваім вопытам. У ... Падрабязней »

Лінгвістычныя хвілінкі

Метадычная распрацоўка мае на мэце дапамагчы настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў правядзенні мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы, прадметных тыдняў, вучэбных і факультатыўных заняткаў, алімпіяд, павысіць матывацыю вучняў да беларускай лінгвістыкі. Заданні разлічаны на вучняў 5—11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Расшыфруйце QR-коды. Які сэнс знойдзеных вамі слоў? Адказы: 1) Слодыч — салодкі смак. 2) Вясёлка — дугападобная ... Падрабязней »

Праз стагоддзі з дапамогай віртуальнай рэальнасці

Новы навучальны год пачаўся для мяне ў сталічнай сярэдняй школе № 32 пасля шасці гадоў дэкрэтнага адпачынку. Гэта быў час пераасэнсавання сябе, жыццёвых арыенціраў, набыцця новага статусу, назапашвання ідэй, стратэгій, задач. Плануючы арганізацыйна-выхаваўчую работу па прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, шукала арыгінальныя падыходы, спосабы зацікаўлівання вучняў 5-х класаў. На адной хвалі з пяцікласнікамі быць няпроста: дзеці перанасычаны інфармацыяй з ... Падрабязней »

Узбагачаем фразеалагічны запас вучняў і паглыбляем веды

На вывучэнне фразеалогіі ў школе адводзяцца адзін-два спецыяльныя ўрокі для азнаямлення з паняццем фразеалагізма, яго характэрнымі асаблівасцямі. Гэтага, безумоўна, недастаткова, таму настаўніку неабходна распрацаваць пэўную сістэму па паглыбленні ведаў вучняў, узбагачэнні іх фразеалагічнага запасу на іншых уроках. Добрыя веды па беларускай мове немагчымыя без ведання яе фразеалогіі, у якой адлюстравана культура, гісторыя, менталітэт народа-носьбіта. Падрабязней »

Увага — аснова арфаграфічнай пільнасці

Фарміраванне трывалых арфаграфічных навыкаў — адна з найважнейшых задач навучання беларускай мове. Правільнае пісьмо забяспечвае дакладнасць выказвання думак, узаемаразуменне людзей у пісьмовых зносінах. Ад ступені сфарміраванасці навыкаў правапісу залежыць арфаграфічная і маўленчая пісьменнасць школьніка, яго здольнасць засвойваць родную мову ў пісьмовай форме. Большасць вучняў хоць і ведаюць правілы, аднак пішуць з памылкамі. У чым жа прычына гэтага? У няўменні навучэнца ... Падрабязней »

Літаратура стварае прэцэдэнт

Сённяшні свой матэрыял прысвячаю адзінаццацікласнікам гімназіі № 5 Віцебска, якія, нягледзячы на стомленасць, усё ж дачакаліся майго прыезду і падарылі незабыўныя пачуцці і эмоцыі ад урока. Вялікі дзякуй хачу сказаць дырэктару гімназіі Людміле Дзярыба, якая перажывала: як жа я даеду, калі цягнік зламаўся? А пасля гасцінна сустрэла і паклапацілася, каб я своечасова села ў маршрутку і шчасліва дабралася дадому. Ну ... Падрабязней »

Адкуль словы родам

У наш час усё большае грамадскае значэнне набывае праблема развіцця маўлення, таму што яно з’яўляецца важным паказчыкам духоўнай культуры асобы. Менавіта мова з’яўляецца неад’емнай часткай гісторыка-культурнай спадчыны народа. Невыпадкова адна з задач вывучэння прадмета “Беларуская мова”, вызначаных вучэбнай праграмай, — усведамленне вучнямі мовы як формы выражэння нацыянальнай культуры. Падрабязней »

Лінгвакультуралагічны падыход для развіцця камунікатыўных навыкаў

Формы, метады, сродкі навучання на ўроках беларускай мовы пры выкарыстанні лінгвакультуралагічнага падыходу накіраваны на фарміраванне камунікатыўнай кампетэнцыі. Цэнтральным аб’ектам увагі пры гэтым з’яўляюцца культурна афарбаваныя моўныя адзінкі: назвы прадметаў і з’яў традыцыйнага беларускага побыту, фразеалагізмы, прыказкі, прымаўкі, прыкметы, сімвалы нацыянальнай культуры, тэксты як адзінкі культуры. Для таго каб пісьменна выказацца, вучань павінен правільна выкарыстоў­ваць словы ў тым значэнні, якое патрабуе ... Падрабязней »