Tag Archives: урок

Пры дапамозе канверта Пірсана

Вывучаць матэматыку, не рашаючы тэкставых задач, абсалютна бескарысна. Навучанне матэматыцы нельга падзяліць на тэорыю і рашэнне задач. Без рашэння задач нельга засвоіць тэорыю, як нельга навучыцца іграць на гітары, абмяжоўваючыся чытаннем падручніка па ігры на гітары. Тэкставыя задачы традыцыйна выклікаюць цяжкасці ў навучэнцаў, многім з якіх не ўдаецца правільна скласці ўраўненне па ўмове задачы. “Рашыць задачу — значыць выйграць бітву. ... Падрабязней »

Ключавыя кампетэнцыі фарміруюцца ў вопыце ўласнай дзейнасці

Рыхтуючыся да чарговага ўрока, кожны раз задаю сабе пытанне: што важней для маіх вучняў — зразумець хімічныя законы ці, спасцігнуўшы хімію, узбагаціць сябе, усвядоміць сваё месца ў гэтым вялізным свеце? Веды засвоены, але ці дапамаглі яны вучню адчуць сябе больш надзейна ў жыцці, ці падахвоцілі да творчасці, актыўнага іх прымянення? Яшчэ Арыстоцель заўважыў, што “…розум заключаецца не толькі ў ведах, ... Падрабязней »

Інтэрактыўныя інструменты — для вывучэння біялогіі

У апошнія гады назіраецца зніжэнне цікавасці навучэнцаў да многіх вучэбных прадметаў, у тым ліку і да біялогіі. Таму ўзнікла неабходнасць пошуку новых форм, метадаў, прыёмаў навучання, якія спрыялі б павышэнню вучэбнай матывацыі, уцягненню навучэнцаў у актыўную вучэбна-пазнавальную дзейнасць. Развіваць матывацыю школьнікаў да вывучэння прадмета мне дапамагае выкарыстанне на ўроках інтэрактыўнай дошкі і камп’ютарнай праграмы SMART Notebook. SMART Notebook — гэта ... Падрабязней »

Працоўнае навучанне — з азартам

Урок настаўніка працоўнага навучання настаўніка-метадыста сярэдняй школы № 13 Жлобіна, фіналіста конкурсу “Настаўнік года — 2017” Дзмітрыя Барысавіча Доўнара прайшоў на адным дыханні. Я нават не паспела агледзецца, як прыйшлося хаваць дыктафон і фотаапарат. Прызнацца, гэта быў першы ўрок працоўнага навучання, на якім я пабыла, як гаворыцца, ад званка да званка, таму, магчыма, буду суб’ектыўнай. З другога боку, гэта быў далёка ... Падрабязней »

Урок у інтэрактыўным рэжыме

(па выніках школьнага семінара) Спецыялісты вылучаюць чатыры К-кампетэнцыі, якія найбольш патрэбны людзям у сучасным свеце. Гэта камунікацыя, кааперацыя, крэатыўнасць і крытычнае мысленне. Як з гэтым ідуць справы ў сённяшняй школе? Ці вучым мы дзяцей разнастайным спосабам зносін? Або па-ранейшаму на ўроку чуваць: “Закрый рот! Калі трэба, я цябе выклічу!” Вы можаце прывесці прыклад, калі на ўроку вучылі дзяцей кааперацыі, узгодненай ... Падрабязней »

Улада і шчасце — у каханні

Кампетэнтнасна арыентаваныя заданні на ўроках беларускай літаратуры Паступовы пераход вучняў ад першасных ведаў да ўспрымання новых, актыўнай працы з інфармацыяй дазваляе кожнаму індывідуальна і сама­стойна фарміраваць свае веды, ацэньваць іх, прымаць рашэнні. Дзейсным фактарам у арганізацыі вучэбнай дзейнасці вучняў з’яўляецца асоба настаўніка. Трэба ўлічваць усё, пачынаючы ад структуры ўрока да выпрацоўкі асабістай метадычнай сістэмы выкладання, якія скіраваны на асобу вучня, ... Падрабязней »

Майстэрства палемікі

Сучасныя дасягненні навукі і эфектыўны педагагічны вопыт паказваюць, што сёння выкарыстанне тэхналогіі “Дэбаты” як на ўроках, так і ў пазаўрочнай дзейнасці з’яўляецца найбольш мэтазгодным. Працуючы над рэалізацыяй інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання грамадзянскіх кампетэнцый удзельнікаў адукацыйнага працэсу на аснове сістэмнай арганізацыі ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці” мяне цікавілі розныя пытанні: што хочуць вучні ад вучэбнай дзейнасці, чым дзецям цікава займацца, якія ... Падрабязней »

Развіваем слоўнік праз лексічныя практыкаванні

Якасць і ўзровень развіцця мовы чалавека залежаць ад таго, наколькі багаты яго слоўнікавы запас. Але для большасці дзяцей нашай краіны першай мовай, якую яны чуюць ад бацькоў, з’яўляецца руская. На жаль, родная мова з яе трапнымі выразамі, каларытам не становіцца мовай дзіцячага мыслення. З усіх ведаў і ўменняў, якімі павінен авалодаць сучасны вучань, адным з самых важных і неабходных для ... Падрабязней »

Як урок пачнеш, так яго і правядзеш

Як вядома, чалавека сустракаюць па адзенні. А ці задумваліся вы, як фарміруецца першае ўражанне ад праведзенага ўрока? На мой погляд, яно залежыць менавіта ад пачатку ўрока. Выбар форм і метадаў, якія выкарыстоўваюцца ў пачатку ўрока, залежыць ад многіх фактараў: асаблівасцей і ўзроўню падрыхтоўкі дзяцей, спецыфікі прадмета, складанасці тэмы, магчымасцей і тэхнічнага забеспячэння кабінета, а таксама майстэрства настаўніка. Прааналізаваўшы праведзеныя ўрокі, ... Падрабязней »

Навошта патрэбны веды?

(Прыклады пастаноўкі ключавых пытанняў на ўроках біялогіі) На першым уроку ў класах, дзе толькі пачынаю працаваць, стаўлю пытанне навучэнцам: “Навошта вы ходзіце ў школу?” Адказ: “Каб вучыцца, атрымліваць веды”. Я працягваю: “А навошта вам патрэбны веды?” Адказваюць: “Каб атрымліваць добрыя адзнакі, добра вучыцца”. — “А навошта вам добрыя адзнакі?”. У адказ: “Каб не лаялі бацькі”. Знаёмая сітуацыя, ці не так? ... Падрабязней »