Tag Archives: урок

Earth Hour для шасцікласнікаў

На прапанову прыехаць на ўрок настаўніца англійскай мовы і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі Браслава Вольга Васільеўна Лукша пагадзілася адразу. За гэта ёй вялікі дзякуй, бо мінулы тыдзень быў апошнім, а таму і самым клопатным у ІІІ чвэрці. Вольга Васільеўна запрасіла на ўрок англійскай мовы ў 6 класе, які праходзіў па тэме “Гадзіна Зямлі. Маўленне”. Па сваім тыпе гэта ... Падрабязней »

Урок геаграфіі: цікава і займальна

Умовы сучаснага жыцця, вялікі аб’ём інфармацыі патрабуюць, каб школа рыхтавала вучняў, здольных самастойна здабываць веды, вылучаць галоўнае, хутка арыентавацца ў пэўнай сітуацыі. Зрабіць вучэбную дзейнасць неабходнай і радаснай для кожнага вучня можна, стаўшы на пазіцыю педагогікі супрацоўніцтва, пры якой настаўнік і вучань працуюць разам, каб дасягнуць агульнай мэты. Пры гэтым вучань з’яўляецца як бы суаўтарам адзінага творчага працэсу. Выкарыстанне на ... Падрабязней »

Цудоўныя “скруткі”

Аднойчы на семінары для педагогаў лектар задаў пытанне: “Як вы думаеце, чаму мы складваем прасціну, перш чым пакласці яе ў шафу?” Пытанне здзівіла ўсіх прысутных. Бо гэта, на іх думку, ніяк не тычылася праблем педагогікі. На самай справе лектар рашаў мікразадачу: праз створаны вобраз зразумець і ўявіць стан навучэнцаў у момант атрымання інфармацыі. Навучэнцы пасля кожнага ўрока атрымліваюць менавіта такую ... Падрабязней »

Біялагічныя лайфхакі

Сучасныя ўрокі біялогіі будуюцца на аснове максімальнага ўключэння ў адукацыйны працэс практычнага кампанента вучэбнага зместу. Дзейнасны падыход біялагічнай адукацыі спрыяе развіццю асобы навучэнца, прымяненню біялагічных ведаў на практыцы, удзелу ў практычнай дзейнасці ў галіне медыцыны, сельскай гаспадаркі, біятэхналогіі, аховы прыроды. Правільнасць выбранага напрамку пацвярджаюць і вынікі рэспубліканскага маніторынгу ўзроўню навучанасці па біялогіі: лепш за ўсё навучэнцы справіліся з заданнямі, якія ... Падрабязней »

Меёз праз усе каналы ўспрымання

Урок настаўніцы біялогіі сярэдняй школы № 2 Слоніма фіналісткі конкурсу “Настаўнік года — 2017” Юліі Міхайлаўны Марчук уразіў па некалькіх прычынах. Па-першае, я ўбачыла сур’ёзную самастойную работу вучняў. Мы шмат гаворым і чуем пра неабходнасць вучыць нашых дзяцей працаваць самастойна, і дзесяцікласнікі Юліі Міхайлаўны даўно ўмеюць гэта рабіць. Па-другое, мяне ўразіла метадычная разнастайнасць. За 45 хвілін падлеткі  змянілі шмат відаў і ... Падрабязней »

Лесвіца поспеху і зацікаўленасці

Няма такога настаўніка, які б не задумваўся над пытаннямі “Як зрабіць урок цікавым і яркім?”, “Як захапіць навучэнцаў сваім прадметам і стварыць сітуацыю поспеху для кожнага вучня?”. На сённяшняга вучня, як сцвярджаюць псіхолагі, нельга дзейнічаць дэкларатыўнымі метадамі. Не выклікаюць цікавасці ў сучаснага вучня і гатовыя веды, простыя пытанні, праблемы, якія не патрабуюць удумлівага асэнсавання. Сучаснаму вучню павінна быць цікава на ... Падрабязней »

Эстафета знаўцаў

Дыдактычныя гульні на ўроках беларускай мовы Практыка паказвае, што выкарыстанне дыдактычных гульняў садзейнічае развіццю лексічнага складу мовы малодшага школьніка. У адукацыйным працэсе дыдактычныя гульні выкарыстоўваюцца ў якасці самастойнага метаду навучання пры засваенні пэўнай вучэбнай тэмы, элемента іншага метаду навучання, формы правядзення вучэбнага занятку цалкам або яго частак. Выкарыстанне дыдактычных гульняў на вучэбных занятках адбываецца па асноўных напрамках: — мэта перад ... Падрабязней »

Арганізацыя ўзаемаабмену заданнямі на ўроках матэматыкі ва ўмовах стратавай дыферэнцыяцыі

Індывідуальная, парная, групавая формы арганізацыі вучэбных заняткаў — традыцыйныя. Ніводная з гэтых форм не з’яўляецца калектыўнай. Калектыўная форма арганізацыі працэсу навучання гэта толькі работа ў парах зменнага складу. Яна з’яўляецца асноўнай у страце высокага ўзроўню на ІІІ ступені навучання. У рабоце з навучэнцамі са страты высокага ўзроў­ню я імкнуся вырашаць наступныя задачы: навучанне тэхналогіі пошуку новых ведаў, стымуляванне работы з дадатковымі ... Падрабязней »

Цэннік, кашалёк, глобус

Што школьнікі павінны ведаць пра грошы? Дырэктар Гатаўскай сярэдняй школы Мінскага раёна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, член Мінскага абласнога клуба педагагічных работнікаў “Флагман”, фіналіст Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь —2017” Уладзімір Генадзьевіч Тылецкі запрасіў мяне на ўрок грамадазнаўства ў 10 класе па тэме “Грошы”. Урок пачаўся з інтэлекту­аль­най размінкі. Уладзімір Ге­­надзь­евіч падрыхтаваў аўтар­скую мультымедыйную прэзентацыю ... Падрабязней »

Геаграфія для эрудытаў

Сістэмныя пераўтварэнні і глабальныя змены, якія адбываюцца ў свеце, аказваюць вялізны ўплыў на навучанне ва ўстановах адукацыі нашай краіны і патрабуюць прывядзення яго ў адпаведнасць з сучасным адукацыйным асяроддзем. Сёння неабходны сур’ёзныя змены ў формах арганізацыі дзейнасці навучэнцаў. У выхаванні цікавасці да геаграфіі роля займальнасці вялікая, яна стварае зацікаўленасць, выклікае ­адчуванне чакання. Ад ступені зацікаўленасці часта залежыць характар увагі на ... Падрабязней »