Author Archives: Илья

Цудоўныя “скруткі”

Аднойчы на семінары для педагогаў лектар задаў пытанне: “Як вы думаеце, чаму мы складваем прасціну, перш чым пакласці яе ў шафу?” Пытанне здзівіла ўсіх прысутных. Бо гэта, на іх думку, ніяк не тычылася праблем педагогікі. На самай справе лектар рашаў мікразадачу: праз створаны вобраз зразумець і ўявіць стан навучэнцаў у момант атрымання інфармацыі. Навучэнцы пасля кожнага ўрока атрымліваюць менавіта такую ... Падрабязней »

Цяжка не значыць немагчыма

Урокі хіміі ад Ліліі Казак Настаўніца хіміі сярэдняй школы № 22 Мінска выдатнік адукацыі Лілія Францаўна Казак за сваю педагагічную дзейнасць падрыхтавала не адзін дзясятак пераможцаў гарадскіх і рэспубліканскіх алімпіяд па хіміі, а таксама пяць пераможцаў міжнародных спаборніцтваў. Яна стаяла ля вытокаў стварэння ў школе гарадскога рэсурснага цэнтра па хіміі, кіруе навуковым таварыствам навучэнцаў. Пры яе ўдзеле ва ўстанове праводзяцца ... Падрабязней »

Прывітанне краіне ад навучэнцаў сярэдняй школы № 1 Фаніпаля

Урок фізікі настаўніка сярэдняй школы № 1 Фаніпаля Дзяржынскага раёна Максіма Віктаравіча Дубіны быў прысвечаны рашэнню задач. Ён праходзіў у 8 класе па тэме “Паслядоўнае і паралельнае злучэнне праваднікоў”. Пакуль вучні рыхтаваліся да ўрока, педагог увёў мяне ў курс справы. Ён запланаваў індывідуальную, франтальную, групавую формы арганізацыі пазнавальнай дзейнасці. Акрэсліў адукацыйныя мэты ўрока. Плануецца, што да канца ўрока навучэнцы будуць: рашаць ... Падрабязней »

Як правільна параўноўваць працэнты

Нягледзячы на тое, што ў многіх прадметных часопісах працэнтам прысвечаны шэраг артыкулаў, па-ранейшаму даволі часта сустракаецца няправільнае выкарыстанне іх на практыцы. Паспрабуем яшчэ раз расказаць пра галоўныя асаблівасці працэнтаў. Падрабязней »

Дэбаты — адукацыйная тэхналогія і захапляльная гульня

Настаўніца англійскай мовы гімназіі № 7 Мінска Алена Алегаўна Стэфановіч актыўна выкарыстоўвае адукацыйную тэхналогію дэбатаў на ўроках і ў пазакласнай рабоце са старшакласнікамі, што дазваляе ўдасканальваць іх ключавыя моўныя кампетэнцыі. Пад кіраўніцтвам педагога дзейнічае гімназічны клуб “Дэбаты”. За адпаведны вопыт работы педагог у 2018 годзе атрымала прэмію Мінгарвыканкама. Пасля заканчэння Інстытута замежных моў у Мінску Алена Стэфановіч уладкавалася ў сталічную ... Падрабязней »

Па прасторах даследавання — да поспеху

Педагагічнае асяроддзе як сукупнасць арганізацыйна-педагагічных і асобасных умоў адукацыйнай дзейнасці вучняў, педагогаў, устаноў адукацыі адыгрывае адну з асноўных роляў у развіццi і ўдасканаленні даследчыx уменняў і навыкаў вучняў. У праектна-даследчай дзейнасці фарміруюцца наступныя агульнавучэбныя ўменні: рэфлексіўныя (уменне зразумець задачу, для рашэння якой недастаткова ведаў; уменне адказваць на пытанне “Чаму трэба навучыцца для рашэння пастаўленай задачы?”); пошукавыя ўменні (уменне самастойна генерыраваць ... Падрабязней »

Біялагічныя лайфхакі

Сучасныя ўрокі біялогіі будуюцца на аснове максімальнага ўключэння ў адукацыйны працэс практычнага кампанента вучэбнага зместу. Дзейнасны падыход біялагічнай адукацыі спрыяе развіццю асобы навучэнца, прымяненню біялагічных ведаў на практыцы, удзелу ў практычнай дзейнасці ў галіне медыцыны, сельскай гаспадаркі, біятэхналогіі, аховы прыроды. Правільнасць выбранага напрамку пацвярджаюць і вынікі рэспубліканскага маніторынгу ўзроўню навучанасці па біялогіі: лепш за ўсё навучэнцы справіліся з заданнямі, якія ... Падрабязней »

Словы ў падарунак

Развіццё камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў на ўроках беларускай мовы “Развіццё вуснай і пісьмовай мовы вучняў — адна з найважнейшых задач навучання беларускай мове ў школе”, — увесь час дэкларуецца ў школьных праграмах. І гэта невыпадкова. Абмежаванае функцыянаванне беларускага маўлення ў грамадстве прывяло да таго, што моўнае асяроддзе дзіцяці на роднай мове фарміруецца толькі дзякуючы школьнаму навучанню. Такім чынам, фарміраванне моўных, маўленчых ... Падрабязней »

Не позна выбраць, сем разоў адмераўшы

Успамінаючы дзяцінства, кожны з нас адзначыць, што змяніў прыхільнасць да некалькіх відаў прафесій: ад вадзіцеля, які перавозіць цыркавых жывёл, да касманаўта, ад міліцыянера да банкіра ці ад мараплаўца да педагога. Мы развіваліся, пазнавалі сябе лепш, мянялі перавагі. Для старшакласнікаў жарты скончыліся, і яны робяць сур’ёзны выбар: кім быць, куды ісці вучыцца далей? Ніхто не прыме за маладых людзей правільныя рашэнні. ... Падрабязней »

Насустрач пунсовым ветразям

Кожны з нас ведае прыгожую казку пра тое, што калі вельмі захацець, самая запаветная мара можа стаць рэальнасцю. У школьныя гады я была ў захапленні ад творчасці Аляксандра Грына, з вялікім задавальненнем перачытвала яго аповесць “Пунсовыя ветразі” і ўяўляла сябе шчаслівай Асоль, за якой на белым караблі прыплыве цудоўны прынц. А таму ў прадчуванні нечага прыемна незвычайнага і таямнічага я ... Падрабязней »