Адной з асноўных задач для мяне як педагога з’яўляецца развіццё ў вучняў цікавасці да навучання, творчасці. З мэтай павышэння матывацыі да вучэбнага прадмета я выкарыстоўваю STEM-падыход. STEM-навучанне — гэта інавацыйная методыка, якая ўяўляе сабой паўнавартаснае планамернае навучанне, што ўключае вывучэнне прыродазнаўчых навук у сукупнасці з інжынерыяй, тэхналогіяй і матэматыкай. Пры выкарыстанні STEM-тэхналогій развіваюцца здольнасці знаходзіць рашэнне праблемы і працаваць з ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Інфармацыйныя тэхналогіі
Вучымся для жыцця
Кожны чалавек сутыкаецца з праблемамі эканомікі не толькі ў прафесійнай дзейнасці, але і ў асабістым жыцці. Недахоп адпаведных ведаў, а таксама практычных навыкаў у сферы кіравання фінансамі можа прывесці ў будучыні да прыняцця неабдуманых рашэнняў і неразважлівых учынкаў. Таму чым раней дзеці даведаюцца аб ролі грошай, тым раней могуць быць сфарміраваны карысныя фінансавыя прывычкі, што дапаможа пазбегнуць многіх памылак у ... Падрабязней »
Матэрыялы рэсурсу — для павышэння якасці геаметрычнай адукацыі навучэнцаў 8 класа
У чэрвені 2020 года мы, настаўнікі матэматыкі Рэчыцкай раённай гімназіі, — Ірына Уладзіміраўна Савіцкая, Святлана Уладзіміраўна Галаўко і Святлана Віктараўна Еўдачэнка, увайшлі ў склад творчай групы распрацоўшчыкаў матэрыялаў па геаметрыі за 8 клас для адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу. Больш як 10 месяцаў разам з асноўнай педагагічнай дзейнасцю мы асвойвалі працэс агучвання і відэамантажу, працавалі з рознымі графічнымі рэдактарамі, прыдумлялі ўласныя заданні, стваралі мадэлі ... Падрабязней »
Анлайн-дошка padlet у навучанні нямецкай мове
Цяперашняе пакаленне школьнікаў можна назваць па-сапраўднаму лічбавым пакаленнем. Задача настаўніка — захапіць дзіця, зрабіць так, каб яно само хацела атрымліваць новыя веды, не баялася цяжкасцей, упэўнена ішло да пастаўленай мэты. Немагчыма ўявіць сабе сучасны працэс навучання без новых інфармацыйных тэхналогій, якія робяць яго больш простым, цікавым і займальным. Для вырашэння гэтай задачы адным з эфектыўных сродкаў, на мой погляд, з’яўляецца ... Падрабязней »
Новае — гэта заўсёды цікава
Сёння навучанне, выхаванне і развіццё новага пакалення ажыццяўляецца ва ўмовах інфармацыйнага асяроддзя. Інфармацыйныя тэхналогіі імкліва развіваюцца і дыктуюць свае патрабаванні ў адукацыйнай прасторы. У распараджэнні настаўніка шматлікія магчымасці выкарыстання тэхнічных сродкаў у адукацыйным працэсе: гэта інфармацыя з сеткі інтэрнэт, электронныя падручнікі, слоўнікі, даведнікі, прэзентацыі, праграмы, розныя віды камунікацыі — чаты, форумы, блогі, электронная пошта, вэбінары і інш. Міністэрствам адукацыі нашай ... Падрабязней »
Для развіцця кагнітыўных працэсаў — вэб-сэрвісы
Як стварыць аптымальныя ўмовы для засваення вучнямі тэарэтычнага матэрыялу на ўроках англійскай мовы? Якія педагагічныя тэхналогіі, метады, прыёмы выкарыстоўваць у падрыхтоўцы вучняў да міжкультурнай камунікацыі? Якія сродкі навучання выбраць для развіцця кагнітыўных працэсаў у вучняў? Пошук адказаў на вышэйпералічаныя пытанні дазволіў зрабіць выснову, што развіццю кагнітыўных працэсаў у вучняў спрыяе выкарыстанне ў адукацыйным працэсе вэб-сэрвісаў — ідэнтыфікаваных унікальных вэб-адрасоў праграмных ... Падрабязней »
Вэб-настаўніцкая — у дапамогу педагогам Гомельшчыны
Абласны клуб “Зорнае крыло”, які аб’ядноўвае педагогаў, удзельнікаў конкурсаў прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”, правёў пашыранае пасяджэнне ў рэжыме відэаканферэнцыі. У час прадоўжаных канікул педагогі маглі больш часу ўдзяліць самаадукацыі. Актуальнай сёння з’яўляецца арганізацыя індывідуальнага адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем ІКТ. Абмеркаванню магчымых мадэлей дыстанцыйнага ўзаемадзеяння, найбольш эфектыўных сродкаў, рэсурсаў, магчымых праблем, з якімі могуць сутыкнуцца настаўнікі, пошуку рашэнняў гэтых ... Падрабязней »
Навучанне на адлегласці
У свеце апошніх падзей актуальным стала пытанне аб арганізацыі навучання на адлегласці. Справа зручная, але для нас нязвыклая. Нарматыўныя акты не прадугледжваюць такі від школьнай адукацыі, аднак яго элементы, насамрэч, ужо даўно і трывала ўвайшлі ў дзейнасць настаўнікаў. Несумненна, для арганізацыі аддаленай адукацыі неабходны мабільныя прыстасаванні (камп’ютар, ноўтбук, смартфон, планшэт) і доступ у сетку інтэрнэт. Гэта абавязковыя атрыбуты, каркас. Што ... Падрабязней »
Рашаем задачы па генетыцы
Паспяхова здаць цэнтралізаванае тэсціраванне па біялогіі — мара многіх навучэнцаў. Асаблівую цяжкасць у іх выклікаюць задачы па генетыцы. Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій на ўроку дапамагае настаўніку ў падрыхтоўцы і правядзенні вучэбных заняткаў, а навучэнцам — у падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання. Інфармацыйныя тэхналогіі дазваляюць не толькі знайсці тэарэтычную інфармацыю, але і падрабязна і даступна растлумачыць складаны для навучэнцаў матэрыял. Адным з варыянтаў ... Падрабязней »
Дзень самавучэння для пачаткоўцаў
“Век жыві — век вучыся! — прыказка не толькі знаёмая кожнаму, яна ўжо нават надакучыла і ледзь не нагнала аскому сваёй банальнасцю. Сапраўды, хто б сумняваўся?! Толькі вось наколькі яна з’яўляецца не проста прыгожым плакатам, а інструкцыяй да дзеяння? Ці магчыма рэальная самаадукацыя ў пачатковай школе, прычым такая, каб дзеці самі хацелі ёй займацца? Наш адказ адназначны: “Так!” Мы — ... Падрабязней »