Архіў катэгорыі : Рознае партфолiо

Здзіўленне плюс дапытлівасць роўна цікавасць

Гульня для малодшых школьнікаў працягвае заставацца адным з галоўных сродкаў і ўмоў развіцця інтэлекту. Яна параджае радасць і бадзёрасць, натхняе дзяцей, узбагачае ўражаннямі, дапамагае пазбягаць надакучлівай павучальнасці, стварае ў дзіцячым калектыве атмасферу дружалюбнасці. У гульнях для школьнікаў не павінна быць шэрасці і аднастайнасці. Гульня павінна пастаянна папаўняць веды, быць сродкам усебаковага развіцця дзіцяці, яго здольнасцей, выклікаць станоўчыя эмоцыі, напаўняць жыццё ... Падрабязней »

У майстэрні першай дапамогі

У 2012 годзе ў сярэдняй школе № 2 Мінска быў адкрыты Міжшкольны цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі моладзі Фрунзенскага раёна і майстэрня першай дапамогі, у якой дзяўчынкі пачалі асвойваць навыкі аказання першай медыцынскай дапамогі. Ужо праз год школа пры падтрымцы Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа прыняла ўдзел у праекце па навучанні насельніцтва правілам аказання першай дапамогі ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый. У 2014 ... Падрабязней »

Па інтэрактыўнай мадэлі навучання

Настаўніца фізікі гімназіі № 192 Мінска Людміла Валер’еўна Каралёва лічыць, што фізіка — гэта філасофія розуму, прыгажосці і трыумфу прыроды, што фізіка пабуджае да творчасці. Таму ў сваёй педагагічнай дзейнасці педагог стварае ўмовы для развіцця творчых здольнасцей навучэнцаў праз уключэнне іх у працэс мадэлявання заканамернасцей і з’яў прыроды. Для гэтага яна выкарыстоўвае праектны і даследчы метады, групавыя формы работы, інфармацыйна-камунікацыйныя ... Падрабязней »

Кувертная картка Алены Дубанос

А сёння запрашаем на ўрок да настаўніцы працоўнага навучання сярэдняй школы № 7 Ваўкавыска Алены Аляксандраўны Дубанос, якая з лёгкасцю пагадзілася падзяліцца сакрэтамі свайго педагагічнага майстэрства. Ужо ў класе, на пачатку ўрока, аказалася, што статус госці быў не толькі ў мяне, але і ў настаўніцы. Тэмай урока ў 6 класе стала “Падрыхтоўка да прыёму гасцей”. Але калі я старалася быць ... Падрабязней »

З улікам асаблівасцей адукацыйнай прасторы і кадраў

Структура метадычнай службы Асіповіцкага раёна сфарміравана з улікам спецыфікі адукацыйнай прасторы і асаблівасцей кадравага патэнцыялу ўстаноў адукацыі раёна. Праз дыягностыку прафмайстэрства Эфектыўным інструментам узаемадзеяння метадычнай службы і педагагічных работнікаў раёна, які забяспечвае адзіную адкрытую метадычную прастору, своечасовае прадастаўленне ўдзельнікам адукацыйнага працэсу педагагічна значнай інфармацыі, з’яўляецца сайт аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. А раздзел сайта “Раённы вучэбна-метадычны кабінет” прадастаўляе інфармацыю ... Падрабязней »

Педагагічны космас чакае натхнёных настаўнікаў

У найбліжэйшай перспектыве ў многіх нашых чытачоў закончыцца водпуск і пачнецца новы гадавы рабочы палёт (менавіта так хочацца назваць наступны навучальны год) у бязмежны космас новых ведаў, пачуццяў, думак, прыярытэтаў, рэсурсаў. Самае важнае ў перадстартавы час — як адчувае сябе касманаўт, на што ён нацэлены, ці ёсць энтузіязм, творчыя планы. Для таго каб выйсці з адпачынку з радасцю, назапасіўшы энергіі, ... Падрабязней »

Дэбютны ўрок

Гэты артыкул у першую чаргу адрасаваны настаўнікам, якія 1 верасня ўпершыню правядуць свае першыя цалкам самастойныя ўрокі. Побач з вамі, калегі, не будзе ні метадыста, ні настаўніка, якія апякалі вас як студэнта-практыканта. Ад таго, якім будзе першы ўрок, вельмі многае залежыць, бо ён — індыкатар прафесіяналізму, умення годна выглядаць і адэкватна рэагаваць на выклікі з боку вучняў. Ад першага ўрока ... Падрабязней »

Дар, які трэба раздзяліць з іншымі людзьмі

Для якіх мэт мы выкарыстоўваем заслужаны падзвіжніцкай працай педагога летні адпачынак? Давайце вырашым, што для таго, каб ярчэй убачыць светлыя бакі свету і ўласнай асобы. Як гэта зрабіць? Чалавецтва назапасіла нямала вопыту ў гэтым кірунку. Давайце пазнаёмімся з некаторай яго часткай. Магчыма, апісаныя спосабы дапоўняць асабісты вопыт нашых чытачоў, пасля прымянення якіх успрыманне будзе факусіравацца толькі на самых цудоўных карцінах ... Падрабязней »

Навука для чамучак

Навошта ў школе ўніверсітэт? Летась гомельскія малодшыя школьнікі сталі наведваць універсітэт. У пачатку XXI стагоддзя ў Германіі пры Цюбінгенскім універсітэце з’явіўся першы Kinder-Uni. Журналісты мясцовай газеты звярнуліся да прафесараў з тымі пытаннямі, якія задаюць дзеці. І паступова асобныя лекцыі і заняткі выраслі ў сур’ёзную адукацыйную праграму. Сёння дзіцячыя ўніверсітэты існуюць у 43 краінах свету, у 2011 годзе створана Еўрапейская асацыяцыя ... Падрабязней »

Навучанне з пераходам “на яблыкі”

Як угледзець вучнёўскія здольнасці? Ці існуе хімічная адоранасць? З чаго складаецца сістэма работы з таленавітымі дзецьмі? Гэтыя і іншыя пытанні сталі прадметам гутаркі з настаўнікам-метадыстам, настаўнікам хіміі гімназіі № 1 Віцебска Русланам Валянцінавічам Шклейнікам. Рыхтаваць школьнікаў да алімпіяд Руслан Валянцінавіч пачаў практычна адразу пасля прыходу ў школу і дасягнуў у гэтай няпростай справе выдатных поспехаў. — Руслан Валянцінавіч, давайце знаёміцца. ... Падрабязней »