Архіў катэгорыі : Рознае партфолiо

Як зрабіць урок літаратуры праблемным

Мяне, як і кожнага настаўніка, часта хвалюе пытанне: як пабудаваць урок найбольш рацыянальна для развіцця вучэбных уменняў? Часта, заходзячы ў клас, марыш аб тым, каб стаць тым адзіным і непаўторным Настаўнікам, які заўсёды ўсё ведае і лепш за ўсіх усё ўмее, на ўроках якога няма суму і руціннай работы. Але, рэальна ацаніўшы сітуацыю, разумееш, што на ўсе планы не хапае ... Падрабязней »

“Настаўнік — гэта чалавек, які вучыцца ўсё жыццё, толькі ў гэтым выпадку ён здабывае права вучыць”

Апошнім часам мы многа гаворым пра тое, якой павінна быць сучасная школа, і пералічваем патрабаванні да сучаснага настаўніка. Але настаўнік не зможа адпавядаць патрабаванням грамадства, калі не будзе развівацца і займацца павышэннем сваёй кваліфікацыі (нават калі ў яго будзе чырвоны дыплом аб заканчэнні педагагічнага ўніверсітэта). Думаю, што гэта вядомая аксіёма. Гэтак жа як і тое, што павышэнне педагагічнай кваліфікацыі немагчыма ... Падрабязней »

Антыкрызіснае дзяцінства

Дашкольнае дзяцінства — адзін з самых важных перыядаў жыцця дзіцяці. На шчасце, развіваецца малыш не ў адзіноце, а разам з дарослымі. Іх задача — быць мудрымі, цярплівымі і забяспечваць максімальнае выкарыстанне магчымасцей узроставага этапу. Дыялог з чытачом Дашкольнае дзяцінства, якое праходзіць нават у самых спрыяльных умовах, немагчыма без крызісаў развіцця (1 год, 3 гады, 7 гадоў). У гэтыя перыяды дарослыя ... Падрабязней »

Без манатоннасці і суму

Асновай адукацыйнага працэсу з’яўляецца ўрок. Якасць адукацыі залежыць ад якасці кожнага ўрока: прадумвання ўсіх этапаў пры яго падрыхтоўцы, выкарыстання форм, метадаў, сродкаў дасягнення пастаўленых мэт і задач, узроўню прафесіяналізму настаўніка. Эфектыўна арганізаваць дзейнасць навучэнцаў на ўроку дапамагаюць сучасныя адукацыйныя тэхналогіі. Мой педагагічны стаж — 35 гадоў, і на сваіх уроках я выкарыстоўваю элементы інфармацыйна-камунікацыйных, здароўезберагальных, гульнявых, ТРКМ, ТРВЗ-тэхналогіі, даследчую дзейнасць, ... Падрабязней »

Англійская мова з Тwіtter і Google

Сёння навучанне замежнай мове ў школе мае на мэце развіццё камунікатыўнай кампетэнцыі навучэнцаў — авалоданне замежнай мовай як сродкам зносін. А ці могуць інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі садзейнічаць гэтаму? Настаўніца англійскай мовы гімназіі № 7 Мінска Людміла Міхайлаўна Міхайлава ніколькі ў гэтым не сумняваецца і ў практыцы сваёй работы выкарыстоўвае сродкі дыстанцыйнага навучання як на ўроках, так і для арганізацыі самастойнай работы ... Падрабязней »

Адаптацыя да школы — у гульні

Уласны вопыт дазваляе набыць упэўненасць у тым, што ў жыцці няма нічога выпадковага. Нядаўняя тэлефонная размова з натхнёным, клапатлівым настаўнікам пачатковых класаў 190-й сярэдняй школы Мінска, які ўжо рыхтуецца да навучальнага года, вымусіў весці дыялог менавіта на гэтую тэму. Як забяспечыць псіхалагічны камфорт дзецям на працягу ўсяго навучальнага года, і асабліва ў яго пачатку? Навучэнец любога ўзросту адчувальны да псіхалагічнага ... Падрабязней »

Недалюблены ці атручаны свабодай?!

Выбраць такую сур’ёзную і трывожную тэму для ліпеньскага выпуску мяне прымусіла адна падзея: у падземным пераходзе станцыі метро “Плошча Перамогі” назірала юнака, які няцвёрда стаяў на нагах. Ён збіраў на каменнай падлозе кветкі, якіх не існавала. Мы, тыя, хто жыве ў соцыуме, ведаем пра наяўнасць праблемы залежных паводзін, але калі бачыш яе праяўленні — адчуваеш гэтую бяду, як гавораць у ... Падрабязней »

Вынік без выдаткаў

Ці заўсёды паспяховыя вучні становяцца паспяховымі людзьмі? Я думаю, што і вы задумваліся над гэтым пытаннем. Мы жывём у ХХІ стагоддзі. Змянілася ўспрыманне свету, ідзе змена акцэнтаў у развіцці навукі, грамадства, і ў выніку гэтага адбываецца пераацэнка каштоўнасцей. Неабходнасць жыць у гэтым складаным і неадназначным свеце ставіць перад маладымі людзьмі праблему пошукаў сябе адначасова ў розных відах дзейнасці, у розных ... Падрабязней »

Школа — маё жыццё, а дзеці — мая радасць

Кожнае дзіця таленавітае па-свойму. Неабходна толькі дапамагчы яму раскрыць сябе, паказаць усе свае магчымасці. Таму стаўлю перад сабой мэту ўбачыць у дзіцяці ўсё самае лепшае, што ў ім ёсць, даць імпульс да самаўдасканалення праз развіццё, выхаванне, творчасць. Я пераканана, што асновай паспяховага развіцця асобы з’яўляецца пазнавальная цікавасць. Яна выступае як каштоўны матыў вучэбнай дзейнасці школьніка. У першыя гады навучання ў ... Падрабязней »

Я ёсць сіла!

“Ах, як добра, хоць песні спявай. Тра-ля-ля-ля-ля-ля-ля! Ах, які я мілы і які вясёлы!” — менавіта ў такім настроі, які апісаны радком з песні Юлія Кіма, нам, прадстаўнікам выдатнай і вельмі цяжкай прафесіі “Настаўнік”, хацелася б сустрэць і правесці свой заслужаны адпачынак! Магчыма, не ва ўсіх і не адразу атрымаецца здабыць энергічнасць, бесклапотнасць, спакой, летуценнасць, вясёлы настрой для адпачынку з-за ... Падрабязней »