Быць настаўнікам — значыць быць заўсёды ў трэндзе!

Фарміраванне творчай, актыўнай асобы, здольнай праявіць сябе ў неардынарных умовах, разнастайных жыццёвых сітуацыях, якая ўмее самастойна ставіць задачы, праектаваць траекторыю іх дасягнення, прагназаваць вынікі, планаваць час, знаходзіць неабходную інфармацыю, — асноўная мэта сучаснай школы. І дасягнуць яе, па меркаванні настаўніцы біялогіі гімназіі № 18 Мінска Наталлі Іванаўны Гарадовіч, у многім дазваляе цьютарскае суправаджэнне. Пры выбудоўванні адукацыйнага працэсу, рэжыму і характару ... Падрабязней »

Не ўпусціць час

Работу па падрыхтоўцы вучняў да ЦТ праводжу даўно. Методыка выпрацоўвалася шляхам аналізу памылак, удасканальвання педагагічных прыёмаў, вывучэння навінак метадычнай літаратуры, знаёмства з вопытам іншых педагогаў. Нельга сказаць, што гэта нейкі алгарытм, схема. Усё мяняецца з часам, з’яўляецца штосьці новае. Трэба ўлічваць і псіхалагічны стан вучня, і асаблівасці яго характару, і адносіны бацькоў з дзіцем, і шмат чаго іншага. Падрыхтоўку да ... Падрабязней »

Збірайце псіхалагічнае сонца ў душы

Навучальны год заканчваецца. Ужо зусім хутка для выпускнікоў празвініць апошні званок, іншых вучняў чакаюць дзівосныя канікулы, а ў педагогаў пачнецца заслужаны і доўгачаканы адпачынак. Дарэчы, пра чарговы адпачынак можна пачынаць думаць і планаваць яго хоць і ў першы працоўны дзень новага навучальнага года. Гэта не будзе азначаць, што настаўнік не любіць сваю прафесію або не будзе паспяхова працаваць з гэтымі ... Падрабязней »

Тактыка — настаўніка, тэхніка — вучняў

Дзіўная рэч — журналісцкі настрой. Ён мяняецца штодня, нават штогадзіну, але ўсё ж мае свае заканамернасці, на якія ўплываюць героі нашых інтэрв’ю. Такая думка мільганула ў галаве, калі набліжалася да 3-й школы Вілейкі. Баючыся спазніцца, ішла вельмі хутка, а месцамі мая хада пераходзіла ў разрад спартыўнай. Так я спяшалася на ўрок да Таццяны Леанідаўны Жук, настаўніцы фізічнай культуры і здароўя ... Падрабязней »

Ты ў адказе за яго, ён — за цябе, або Навучанне ў супрацоўніцтве

Як зацікавіць школьнікаў матэматыкай? Як зрабіць так, каб дзецям хацелася спяшацца на ўрок? Як сфарміраваць адказнае стаўленне навучэнцаў да вучэбнай работы? Сістэма маіх урокаў накіравана перш за ўсё на тое, каб мае вучні сумесна са мною “тварылі” ўрокі, працавалі б з поўнай аддачай сіл. Асноўная ідэя майго вопыту — вучыць матэматыцы трэба так, каб дзіцяці было цікава. Школьнік павінен захацець ... Падрабязней »

Ліра-эпічныя творы: паслядоўнасць і сістэматычнасць

Беларуская літаратура — гэта дысцыпліна, якая паслядоўна і сістэматычна далучае вучняў да мастацтва. Літаратура ў школе — сродак эстэтычнага спасціжэння жыцця, яго маральных норм і каштоўнасцей. Урок літаратуры — гэта працэс жыццепазнання, скіраваны на выпрацоўку крытычнага і мадэлюючага мыслення. На гэтай аснове адбываецца фарміраванне асобы з глыбока гуманістычным і дэмакратычным светапоглядам, самастойным мысленнем, з развітым высокакультурным пачуццём нацыянальнай і асабістай ... Падрабязней »

У атмасферы іншамоўных зносін

Каму сёння не хочацца адчуць рамантыку Францыі, наведаць Елісейскія палі, пабываць у Луўры, пабачыць «Нотр-Дам дэ Пары», разумець мову Гюго, Мапасана, Бальзака, Заля і ў арыгінале чытаць іх творы? Вывучыць французскую мову і далучыцца да гэтай сапраўднай мелодыі любові, гармоніі і захаплення вось ужо каторы год дае магчымасць навучэнцам мінскай гімназіі № 8 Надзея Уладзіміраўна Скібская. Надзея Уладзіміраўна — кіраўнік ... Падрабязней »

Сітуацыя поспеху стварае матывацыю

Кожны настаўнік хоча, каб яго вучні добра вучыліся, з цікавасцю і жаданнем займаліся ў школе. У гэтым зацікаўлены і бацькі навучэнцаў. Але часам і настаўнікам, і бацькам прыходзіцца з жалем канстатаваць: “не хоча вучыцца”, “мог бы выдатна займацца, а жадання няма”. У гэтых выпадках мы сустракаемся з тым, што ў вучня не сфарміраваліся патрэбы ў ведах, няма цікавасці да навучання. ... Падрабязней »

Пакінуць след у гісторыі

Да Аляксандра Міхайлавіча Ерахаўца, настаўніка гісторыі сярэдняй школы № 161 Мінска, дазванілася адразу, і ён лёгка пагадзіўся стаць героем рубрыкі: “Калі цікавіць тэма барацьбы з фашыстамі ў часы Вялікай Айчыннай вайны — прыходзьце на ўрок у 10 клас, калі ж хочаце больш даведацца пра полацкую зямлю — завітайце да шасцікласнікаў”. Мне прыйшлася даспадобы работа настаўніка з шасцікласнікамі, якія першы год ... Падрабязней »

Паміж галоўным і самым галоўным

Старшакласнікі, іх бацькі і настаўнікі мараць аб поспе ху ў экзаменацыйных выпрабаваннях, якія ўжо не за гарамі. Вядома, яны не толькі мараць, але і прыкладваюць намаганні, каб яго дасягнуць. Мы ў сваю чаргу дапаможам зацікаўленым шукаць і знаходзіць спосабы дасягнення жаданага. На поспех можна паглядзець і як на магчымасць своечасова знайсці самае галоўнае паміж галоўным і самым галоўным. Будзьце ўпэўнены, што ... Падрабязней »