Французская мова ў сярэдняй школе — адзін з самых складаных вучэбных прадметаў і выклікае цяжкасці ў многіх навучэнцаў. Настаўніку вельмі няпроста зацікавіць дзяцей французскай мовай і навучыць размаўляць на ёй. У канцэпцыі вучэбнага прадмета “Замежная мова”, сярод галоўных задач вылучаецца авалоданне замежнай мовай як сродкам міжкультурнай камунікацыі. Гэтым і прадугледжваецца прыярытэт навыкаў аўдзіравання, які азначае разуменне маўлення, што ўспрымаецца на ... Падрабязней »
Tag Archives: французская мова
З васількова-лавандавым натхненнем
Мілана Будзько — настаўніца французскай мовы сталічнай гімназіі № 28. З дзяцінства захапляецца мовай, літаратурай і мастацтвам Францыі. Скончыла сярэднюю школу № 148 Мінска з паглыбленым вывучэннем французскай мовы і рамана-германскае аддзяленне філфака БДУ. Зараз вучыцца ў аспірантуры ўніверсітэта, рэцэнзуе падручнікі для школьнікаў, піша вершы і казкі на розных мовах, малюе. “Па дыпломе я выкладчык французскай і нямецкай моў, філолаг ... Падрабязней »
Мадэлюем рэальныя сітуацыі зносін
Калі ў Вольгі Аляксандраўны Кузьміч цікавяцца пра яе хобі, яна адказвае: “Французская мова”. Педагог не толькі выкладае яе ў гімназіі № 1 Ваўкавыска і з’яўляецца кіраўніком метадычнага аб’яднання настаўнікаў французскай мовы. Свае моўныя веды яна паглыбляе і ў вольны час. Часта на гэта натхняюць вучні, якія захапляюцца французскай мовай, з’яўляюцца ўдзельнікамі лінгвістычных алімпіяд і конкурсаў. “У вучняў нашай гімназіі ёсць ... Падрабязней »
Калі навучанне ў задавальненне
Сёння ў мяне нетыповы рэпартаж з урока. На заняткі да гэтага настаўніка давялося прасіцца тройчы. Віктар Канстанцінавіч Смольскі не проста фіналіст апошняга конкурсу “Настаўнік года”. Ён даўно (30 гадоў) паспяховы настаўнік французскай мовы гімназіі № 46 Гомеля імя Блеза Паскаля і такі ж паспяховы трэнер гарадской і абласной каманды на Рэспубліканскую алімпіяду па французскай мове. Актыўна дзеліцца вопытам з калегамі. ... Падрабязней »
Перавернутая французская
Заканчэнне рэалізацыі праекта “Укараненне мадэлі “Перавернуты ўрок” як механізма павышэння якасці адукацыі навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі” дазваляе сёння рабіць некаторыя высновы. Так, выкарыстанне мадэлі “Перавернуты ўрок” дапамагае настаўніку ствараць аптымальныя ўмовы для рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу (арт. 91 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі): для фарміравання якасцей і ўменняў ХХІ стагоддзя, неабходных чалавеку ў жыцці: творчага падыходу, крытычнага мыслення і здольнасці ... Падрабязней »
Эфект — у інтэрактыўным узаемадзеянні
Як вядома, замежная мова мае шэраг асаблівасцей, якія неабходна ўлічваць пры арганізацыі навучання: міжпрадметнасць (змест мовы дае звесткі з розных галін ведаў); шматузроўневасць (з аднаго боку, авалоданне рознымі моўнымі сродкамі, з другога — уменнямі ў чатырох відах маўлення); поліфункцыянальнасць (замежная мова можа выступаць як мэта навучання і як сродак набыцця звестак у іншых галінах ведаў); сітуатыўнасць (вырашэнне канкрэтных камунікатыўных задач ... Падрабязней »
Вясёлая і займальная французская мова
Работа з навучэнцамі, якія цікавяцца французскай мовай і якія жадаюць ведаць больш, чым прапанавана ў праграме, вялася мной пастаянна. Цікавасць да гэтай праблемы вялікая, асабліва ў апошні час. Я сабрала пэўны матэрыял па такой арганізацыі ўрока, каб адоранае дзіця не згубілася, не стала сумаваць і, у канчатковым выніку, не страціла цікавасць да мовы; па арганізацыі практычнай работы з адоранымі навучэнцамі. ... Падрабязней »